Не забірай жыцьцё!
2016 19/01

Скарга праваабаронцы Леаніда Мархоткі на забарону салігорскімі ўладамі правядзеньня 10 сьнежня 2014 года пікету, прымеркаванага да Міжнароднага дня правоў чалавека, будзе разгледжаная Камітэтам па правах чалавека ААН.

Ліст з адпаведным паведамленьнем праваабаронца атрымаў ад дырэктара Адзьдзела дагавораў Упраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Ібрахіма Саламы.

У адпаведнасьці з працэдурай Камітэта копія скаргі была накіраваная беларускім уладам для атрыманьня афіцыйных камэнтароў цягам шасьці месяцаў. З атрыманымі камэнтарамі дзяржавы будзе азнаёмлены спадар Мархотка, які зможа прадставіць свае заўвагі з гэтай нагоды.

Паседжаньні Камітэту па правах чалавека праходзяць тры разы на год. Улічваючы вялікую колькасць скаргаў, разгляд і вынясеньне канчатковага рашэньня можа зацягнуцца на некалькі гадоў.

Нагадаем, раней Леанід Мархотка скарыстаўся ўсімі нутранымі эфэктыўнымі сродкамі даступнай праўнай абароны, але дамагчыся аднаўленьня сваіх правоў на нацыянальным роўні так і ня здолеў.

У выніку праваабаронца накіраваў у Камітэт індывідуальны зварот з просьбай прызнаць факт парушэння Рэспублікай Беларусь ягоных правоў у адпаведнасьці з часткай 2 арыткула 19 (права на свабоднае выказваньне меркаваньня) і артыкулам 21 (права на мірныя сходы) Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Праваабаронца хоча, каб Камітэт рэкамэндаваў Беларусі забясьпечыць яму эфэктыўны сродак праўнай абароны, разам з пакрыцьцём панесеных выдаткаў і кампэнсацыяй нанесенай шкоды, выкліканай парушэньнем ягоных правоў і свабодаў.

*

*

(ПЕРАКЛАД, РАС.)

Комитет по правам человека ООН принял к рассмотрению жалобу солигорского правозащитники

Жалоба правозащитника Леонида Мархотко на запрет солигорскими властями проведение 10 декабря 2014 пикета, приуроченного к Международному дню прав человека, будет рассмотрено Комитетом по правам человека ООН.

Письмо с соответствующим сообщением правозащитник получил от директора Отдела договоров Управления Верховного комиссара ООН по правам человека Ибрагима Саламы.

В соответствии с процедурой Комитета копия жалобы была направлена ​​белорусским властям для получения официальных комментариев в течение шести месяцев. С полученными комментариями государства будет ознакомлен господин Мархотко, который сможет представить свои замечания по этому поводу.

Заседании Комитета по правам человека проходят три раза в год. Учитывая большое количество жалоб, рассмотрение и вынесение окончательного решения может затянуться на несколько лет.

Напомним, ранее Леонид Мархотко воспользовался всеми внутренними эффективными средствами доступной правовой защиты, но добиться восстановления своих прав на национальном уровне так и не смог.

В результате правозащитник направил в Комитет индивидуальное обращение с просьбой признать факт нарушения Республикой Беларусь его прав в соответствии с частью 2 арыткула 19 (право на свободное выражение мнения) и статьей 21 (право на мирные собрания) Международного Пакта о гражданских и политических правах.

Правозащитник хочет, чтобы Комитет рекомендовал Беларуси предоставить ему эффективное средство правовой защиты, вместе с покрытием понесенных расходов и компенсацией нанесенного ущерба, вызванного нарушением его прав и свобод.

ДАДАТКІ:

  • Паведамленьне пра рэгістрацыю скаргі (анг.)

Паведамленьне пра рэгістрацыю скаргі (анг.)

  • Паведамленьне пра рэгістрацыю скаргі (рас.)

Паведамленьне пра рэгістрацыю скаргі (рас.)

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Беларуск Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , ,

3 thoughts on “Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу салігорскага праваабаронцы (дакумэнты)”

  1. Ales' says:

    Спадзяемся, что рашэньні КПЧ ООН, нарэшце, пачнуць паважаць і беларускія ўлады. Краіна, якая прэтэндуе на падтрымку міжнароднай супольнасьці павінна паважаць элемэнтарныя номы права ды абавязкова выконваць падпісаныя міжнародныя дамовы, у тым ліку ў галіне Правоў Чалавека.

  2. AL Łapicki says:

    Вельмі хочацца верыць, што на гэты раз так і будзе. Бо калісьці, усё ж, трэба будзе выпраўляць сытуацыю. Чым раней, тым лепей для іміджу краіны ды й для саміх беларусаў. А яны – ня горшыя за іншых.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>