Камітэт па Правах Чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу па так званай справе “бацька за дачку”.
Заяўніком па скарзе зьяўляецца жыхар горада Гомеля Аляксандар Процка, які з мэтаю пратэсту супраць абвінавачваньняў роднай дачкі ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства й распачатай супраць яе дыскрэдытацыі з боку дзяржаўных СМІ, спрабаваў правесьці ў абласным цэнтры пікет. Справа зарэгістраваная пад №2712/2015 і накіраваная на адрас дзяржавы для камэнтару па сутнасьці.
Нагадаем, Галіну Процка, якая ехала ў Турцыю на вясельле да сястры, сьледства падазравала ў вывазе за мяжу дзяўчатаў для заняткаў прастытуцыяй. Бацька дзяўчыны каля двух гадоў, пакуль цягнуліся суды, абараняў ейны гонар, годнасьць і спраўную рэпутацыю. БТ паказала відэасюжэт, у якім назвала яго дачку “суцянёркаю, якая перапраўляе беларускіх дзяўчатаў за мяжу для занятку прастытуцыяй”. Падчас трансьляцыі гэтага камэнтару дачку Аляксандра Процькі паказвалі ў кайданках.
“У мяне нічога не заставалася, як пачаць публічны пратэст супраць распачатай у дзяржаўных СМІ дыскрэдытацыі маёй дачкі, аднак ўлада адмовіла мне ў гэтым. Нават Вярхоўны суд падтрымаў мясцовую ўладу, заявіўшы, што я абавязаны за свой кошт аплаціць паслугі мясцовых чыноўнікаў, якія будуць абслугоўваць пікет, то бок мяне – адзінокага з плякатам у руках мужчыну”, – успамінае Аляксандар Процка.
Гэтая справа жыхара Гомелю атрымала так званую назву “бацька за дачку”. Варта таксама адзначыць, што Гомельскі абласны суд адмяніў з-за недаказанасьці прысуд у дачыненьні да дачкі Аляксандра. У скарзе ў ААНаўскі Камітэт мужчына сьцьвярджае, што мясцовыя ўлады парушылі ягонае права на выказваньне меркаваньня й свабоду правядзеньня мірнага сходу.
Раней Камітэт ААН па Правах Чалавека прызнаваў Аляксандра Процьку ахвярай парушэньня з боку дзяржавы * ягонага права на свабаду распаўсюду інфармацыі, калі яго прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасьці за распаўсюд запрашэньняў на Чарнобыльскую сустрэчу ў Брагіне.
P/S
* – З рашэньнем КПЧ ААН па той справе (на рус. мове) можна азнаёміцца на БЕЛАРУСКІМ ПРАЎНЫМ ПАРТАЛЕ – гл. у дадатку да раней апублікаванага матэрыялу адносна падзеяў за 2008 год.
*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)
“Отец за дочь” – новое дело в КПЧ ООН из Гомеля
Комитет по правам человека ООН принял к рассмотрению жалобу по так называемому делу “отец за дочь».
Заявителем по жалобе является житель города Гомеля Александр Процко, который с целью протеста против обвинений родной дочери в совершении уголовного преступления и начавшейся против неё дискредитации со стороны государственных СМИ, пытался провести в областном центре пикет. Дело зарегистрировано под №2712/2015 и направлено в адрес государства для комментария по существу.
Напомнім, Галину Процко, ехавшую в Турцию на свадьбу к сестре, следствие href=”http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?newsPage=0&news=67368&backPage=13&page=100″>подозревало в вывозе за границу девушек для занятий проституцией. Отец девушки около двух лет, пока тянулись суды защищал её честь, достоинство и деловую репутацию. БТ показало видеосюжет, в котором назвала его дочку “сутенёршей, которая переправляет белорусских девушек за границу для занятия проституцией”. Во время трансляции этого комментария дочь Александра Процко показывали в наручниках.
“У меня ничего не, как начать публичный протест против начатой в государственных СМИ дискедитации моей дочери, однако власть отказала мне в этом. Даже Верховный суд поддержал местную власть, заявив, что я обязан за свой счёт оплатить услуги местных чиновников, которые будут обслуживать пикет, то есть меня – одинокого с плакатом в руках мужчину “, – вспоминает Александр Процко.
Это дело жителя Гомеля получило так называемое название “отец за дочь». Следует также отметить, что Гомельский областной суд отменил из-за недоказанности приговор в отношении дочери Александра. В жалобе в ООНовский Комитет мужчина утверждает, что местные власти нарушили его право на выражение мнения и свободу проведения мирного собрания.
Ранее Комитет ООН по правам человека признавал Александра Процко жертвой нарушения со стороны государства * его права на свабаду распространения информации, когда его привлекли к административной ответственности за распространение приглашений на Чернобыльскую встречу в Брагине.
P/S
* – С решением КПЧ ООН по тому делу (на рус. языке) можно ознакомиться на Беларуском Правовом Портале – см. в приложении к ранее опубликованному материалу относительно событий за 2008 год.
Паводле Гомельская Вясна
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Цэтлікі: Адяксандар Процка, Бацька за дачку, Гомель, КПЧ ААН, КПЧ ООН, отец за дочьку, парушэньне парва на мірныя сходы, парушэньне права на выказваньне меркаваньняў
Бацькі ў адказе за сваіх дзяцей. Яны заўсёды іх бароняць, колькі б ім не было год. І вельмі прыкра, што бараніць іх сёньня прыходзіцца нават ад сваёй дзяржавы, а дакладней – ад рэпрэсыўнага апарату, які не прызнае ні міжнародных ці ўласных нацыянальных, канстытуцыйных, стандартаў права, ні абавязальніцтваў па падпісаных міжнародных дамовах у галіне Правоў Чалавека і працягвае сыстэматычна парушаць агульнапрызнаныя ў сьвеце правы й свабоды у дачыненьні да ўласных беларускіх грамадзянаў.
З-за падобных “інцыдэнтаў”, якія пераўтварыліся ўжо ў “сыстэматычную дыскрымінацыйна-рэпрэсыўную практыку”, мноства беларусаў ды й сама Беларусь як суб’ект міжнароднага права маюць масу зусім не патрэбных праблемаў.
А што замінае кіраўніцву краіны, якое пры любой спрыяльнай магчымасьці любіць паказваць уласную правільнасьць ды інфармаванасьць, – у тым ліку па пытаньнях міжнароднай адказнасьці, партнэрскай надзейнасьці й міжнароднага права, – вельмі так па-эўрапейску ўзяць і прызнаць свае памылкі, выправіць, вычысьціць увесь нэгатыў, што замінае сумленна “глядзець у вочы” высокім асобам з ААН ды іншым партнэрам сусьветнай супольнасьці?!
Няўжо не разумее нашае нязьменнае “мудрае кіраўніцтва”, што сіла – зусім не ў “цьвердалобасьці”?! То толькі ў аднаго вядомага ўсім “барана, які”… “”у адным сяле, ня важна дзе” “хадзіў” “у чарадзе”, верагодна, былі такія “паняткі”).
Сіла – у аб’яднаньні грамадзтва на падмурку нацыянальных неаспрэчных каштоўнасьцяў, незалежнасьці краіны, дэмакратычных прынцыпаў і агульнапрызнаных нормаў права.
Іншае – вядзе ў безвыходны як праўны, гэтак і сацыяльна-эканамічны, ды й навогул, суцэльны гэапалітычны тупік.
Бо гэтае іншае… – ад ЛУКАВАГА!