2016 11/01
Уладзімір Макей у ААН. Фота: un.org

Уладзімір Макей у ААН. Фота: un.org

Напярэдадні новага года Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) накіравала міністру замежных справаў Беларусі Уладзімеру Макею зварот.

Праваабаронцы заклікаюць улады Беларусі выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы ў межах структуры ААН і прыняць меры па выкананьні асноўных патрабаваньняў Камітэту па правах чалавека па справе Алеся Бяляцкага, сярод якіх – рэгістрацыя ўзначаленага ім ПЦ “Вясна” і ануляваньне судзімасьці праваабаронцы.

Меркаваньні па Паведамленьні № 2165/2012 Камітэт па правах чалавека ААН прыняў 24 кастрычніка 2014 году, падчас зьняволеньня праваабаронцы.

У звароце, падпісаным Алесем Бяляцкім, старшынём ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзыдэнтам FIDH, ды Антуанам Бэрнарам, генэральным дырэктарам FIDH, праваабаронцы нагадваюць міністру замежных справаў Уладзімеру Макею пра сутнасьць Меркаваньняў КПЧ:

На думку Камітэта, менавіта адмовы ў рэгістрацыі праваабарончай асацыяцыі «Вясна», якую ўзначальвае Бяляцкі, перашкодзілі рэалізацыі ейнымі сябрамі сваіх правоў. Прысуд Бяляцкага да 4,5 гадоў пазбаўленьня волі за дзеяньні, зьвязаныя з атрыманьнем і расходваньнем сродкаў на фінансаваньне арганізацыі, быў прамым сьледствам парушэньня свабоды асацыяцыі. Пры разглядзе справы беларускія суды адхілілі доказы таго, што гэтыя сродкі прызначаліся й выкарыстоўваліся менавіта на названыя мэты, не зьяўляліся асабістым прыбыткам А.Бяляцкага, і не разглядалі справу з пункту гледжаньня гарантыяў права на свабоду асацыяцыі. У гэтых умовах прыцягненьне А.Бяляцкага да крымінальнай адказнасьці Камітэт расцаніў як парушэньне гэтага права.

Камітэт па правах чалавека таксама заключыў, што ўтрыманьне пад вартаю А.Бяляцкага ў пэрыяд папярэдняга рассьледваньня мела адвольны характар, паколькі рашэньне аб арышце прымалася пракурорам, а не судом, і грунтавалася толькі на цяжары прад’яўленага абвінавачаньня, а не на фактах, якія сьведчаць аб неабходнасьці ды мэтазгоднасьці дадзенай меры.

Камітэт прызнаў, што ў працэсе крымінальнага перасьледу А. Бяляцкага была парушана прэзумпцыя невінаватасьці, што выявілася ў інфармацыі дзяржаўных СМІ і выказваньнях Прэзыдэнта, якія да ўступленьня ў законную сілу прысуду суда сьцвярджалі аб вінаватасьці А. Бяляцкага, а таксама ў тым, што падчас судовых пасяджэньняў яго ўтрымлівалі ў клетцы й дастаўлялі ў суд у кайданках.

Камітэт указаў на парушэньні арт. 9 (адвольнае затрыманьне), арт. 14 (2) (прэзумпцыя невінаватасьці), арт. 22 (1) (свабода асацыяцыяў) Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Як указваюць праваабаронцы ў звароце,

Камітэт запатрабаваў ад дзяржавы-ўдзельніцы Беларусі прыняць на працягу 180 дзён з даты прыняцьця Меркаваньняў меры, якія прывялі б да эфэктыўнага й дзейснага сродку праўнай абароны ў дачыненьні да А. Бяляцкага, уключаючы (а) перагляд хадайніцтва аб рэгістрацыі ўзначаленага ім аб’яднання “Вясна” ў адпаведнасьці з крытэрамі, адпаведнымі патрабаваньням артыкула 22 Пакту; (b) ануляваньне судзімасьці; і (с) належную кампэнсацыю, уключаючы пакрыцьцё панесеных судовых выдаткаў. Дзяржава-удзельніца таксама абавязаная прадухіляць падобныя парушэньні ў будучыні. У сувязі з гэтым, дзяржава-удзельніца павінна перагледзець нацыянальнае заканадаўства, каб забясьпечыць яго адпаведнасьць патрабаваньням артыкула 22 Пакту.

Дадзеныя патрабаваньні Камітэту былі цалкам праігнараваныя беларускімі ўладамі.

У сувязі з гэтым, FIDH заклікала беларускі МЗС «прыняць усе неабходныя меры для выпраўленьня ўчыненых супраць А.Бяляцкага парушэньняў і выканаць свае абавязальніцтвы ў адпаведнасьці зь Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах: выконваць права на свабоду асацыяцыяў, права на справядлівае судовае разьбіральніцтва ды права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць».

Таксама праваабаронцы настойліва рэкамэндуюць уладам «распрацаваць канкрэтны плян дзеяньняў, які б прывёў нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасьць з абавязальніцтвамі ў рамках Пакту, паклаў канец адвольным адмовам у рэгістрацыі арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку “Вясны”, і спыніў перасьлед і ціск на сябраў  аб’яднаньняў, якія абараняюць правы чалавека».

Нагадаем, што згодна з Палажэньнем аб Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь, кантроль за выкананьнем міжнародных дамоваў дзяржаўнымі ворганамі Рэспублікі Беларусь ды аказаньне садзеяньня ў іх выкананьні зьяўляецца адной з задачаў дадзенага міністэрства.

Поўны тэкст звароту FIDH у МЗС Беларусі чытайце ніжэй у дадатку.

*

*

(ПЕРАКЛАД, РАС.)

Властям напомнили о неисполнении решения КПЧ ООН по делу Алеся Беляцкого

В преддверие нового года Международная федерация за права человека (FIDH) направила министру иностранных дел Беларуси Владимиру Макею обращение, в котором правозащитники призывают власти Беларуси выполнять свои международные обязательства в рамках структуры ООН и принять меры по исполнению основных требований Комитета по правам человека по делу Алеся Беляцкого, которые касаются регистрации возглавляемого им ПЦ «Весна» и аннулирования судимости правозащитника.

Соображения по Сообщению № 2165/2012 Комитет по правам человека ООН принял 24 октября 2014 г., во время заключения правозащитника.

В обращении, подписанном Алесем Беляцким, председателем ПЦ «Весна» и вице-президентом FIDH, и Антуаном Бернаром, генеральным директором FIDH, правозащитники напоминают министру иностранных дел Владимиру Макею о сути Соображений КПЧ ООН:

По мнению Комитета, именно отказы в регистрации возглавляемой Беляцким правозащитной ассоциации «Весна» воспрепятствовали реализации ее членами своих прав. Приговор Беляцкого к 4,5 годам лишения свободы за действия, связанные с получением и расходованием средств на финансирование организации, был прямым следствием нарушения свободы ассоциации. При рассмотрении дела белорусские суды отвергли доказательства того, что эти средства предназначались и использовались именно на указанные цели, не являлись личным доходом А. Беляцкого и не рассматривали дело с точки зрения гарантий права на свободу ассоциации. В этих условиях привлечение А. Беляцкого к уголовной ответственности Комитет расценил как нарушение этого права.

Комитет по правам человека также заключил, что содержание под стражей А. Беляцкого в период предварительного расследования имело произвольный характер, поскольку решение об аресте принималось прокурором, а не судом, и основывалось лишь на тяжести предъявленного обвинения, а не на фактах, свидетельствующих о необходимости и целесообразности данной меры.

Комитет признал, что в процессе уголовного преследования А. Беляцкого была нарушена презумпция невиновности, что проявилось в информации государственных СМИ и высказываниях Президента, которые до вступления в законную силу приговора суда утверждали о виновности А. Беляцкого, а также в том, что во время судебных заседаний его содержали в клетке и доставляли в суд в наручниках.

Комитет указал на нарушения ст. 9 (произвольное задержание), ст. 14 (2) (презумпция невиновности), ст. 22 (1) (свобода ассоциаций) Международного пакта о гражданских и политических правах.

Как указывают правозащитники в обращении,

Комитет потребовал от государства-участника Беларуси принять в течение 180 дней с даты принятия Соображений меры, которые привели бы к эффективному и действенному средству правовой защиты в отношении А.Беляцкого, включая (а) пересмотр ходатайства о регистрации возглавляемого им объединения «Весна» в соответствии с критериями, соответствующими требованиям статьи 22 Пакта; (b) аннулирование судимости; и (с) надлежащую компенсацию, включая возмещение понесённых судебных издержек. Государство-участник также обязано предотвращать подобные нарушения в будущем. В связи с этим, государство-участник должно пересмотреть национальное законодательство, чтобы обеспечить его соответствие требованиям статьи 22 Пакта.

Данные требования Комитета были полностью проигнорированы белорусскими властями.

В связи с этим, FIDH призвала белорусский МИД «принять все необходимые меры для исправления совершённых против А. Беляцкого нарушений и выполнить свои обязательства в соответствии с Международным пактом о гражданских и политических правах: соблюдать право на свободу ассоциаций, право на справедливое судебное разбирательство и право на свободу и личную неприкосновенность».

Также правозащитники настоятельно рекомендуют властям «разработать конкретный план действий, который бы привел национальное законодательство в соответствие с обязательствами в рамках Пакта, положил конец произвольным отказам в регистрации организаций гражданского общества, в том числе «Весны», и прекратил преследования и давление на членов объединений, которые защищают права человека».

Напомним, что согласно Положению о Министерстве иностранных дел Республики Беларусь, контроль за исполнением международных договоров государственными органами Республики Беларусь и оказание содействия в их исполнении является одной из задач данного министерства.

Полный текст обращения FIDH в МИД Беларуси читайте в приложении.

ДАДАТАК:

  • Ліст FIDH у МЗС Беларусі з нагоды невыканання рашэння КПЧ ААН па справе Алеся Бяляцкага (рас.) (0.34 Mb)

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Беларуск Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фоты: 1) www.un.org, 2) А.Lapicki, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>