2016 21/01

Своеасаблівы падарунак на канец 2015 года атрымаў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка.

31 сьнежня па пошце яму прыйшло рашэньне, прынятае на восеньскай сэсіі Камітэту па Правах Чалавека ААН адносна справы №2016/2010, «Леанід Судаленка супраць Беларусі».

Міжнародныя экспэрты прыйшлі да высновы, што беларускія ўлады ўжо ў шосты раз парушылі грамадзянскія і палітычныя правы грамадзяніна, на гэты раз – правы на мірны сход і выказваньне меркаваньня, замацаваныя ў артыкулах 19 і 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП). Згодна рашэньня КПЧ, беларускія чыноўнікі абавязаныя ня толькі прадставіць Судаленку эфэктыўныя сродкі праўнай абароны, кампэнсаваць судовыя выдаткі, але й зьмяніць як нацыянальны закон аб масавых мерапрыемствах, гэтак і практыку ягонага прымяненьня такім чынам, каб пазьбегнуць у будучым аналягічных парушэньняў.

Камітэт па Правах Чалавека ААН прызнаў, што ў 2009 годзе гомельскія чыноўнікі парушылі правы грамадзяніна, калі забаранілі яму правесьці 10 стнежня пікет, прымеркаваны да Дня правоў чалавека. «Я плянаваў правесьці пікет, каб зьвярнуць увагу грамадскасьці на Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека, але гарвыканкам адмовіў мне ў гэтым. Я выкарыстаў усе нутраныя сродкі праўнай абароны, пачынаючы з раённага суда й скончваючы Вярхоўным, але суд ня стаў на маю абарону. Усьлед за чыноўнікамі нацыянальная судовая сыстэма палічыла, што гарвыканкам законна абмежаваў мае правы», – адзначыў Леанід Судаленка.

Ён нагадаў, што права на правядзеньне мірных сходаў не зьяўляецца абсалютным, яно можа быць абмежаваным, але дзяржава павінна даказаць – для дасягненьня якой мэты яна абмежавала правы грамадзяніна – напрыклад, у мэтах нацыянальнай бясьпекі, забесьпячэньня правоў іншых грамадзянаў. У дадзеным выпадку дзяржава гэтага не зрабіла. «Гэтым чарговым рашэньнем Камітэту я паказваю беларускім уладам – зьмяняйце што-небудзь у накірунку правоў чалавека. Вы сёньня зьбіраецеся размаўляць на роўных з Эўропаю, кажаце, што будзеце наладжваць стасункі, а на практыцы што мы бачым?» - падкрэсьліў праваабаронца.

Раней Камітэт па Правах Чалавека ААН прызнаваў, што беларускія ўлады парушалі правы Судаленкі на мірныя сходы, свабоду выказвання меркаваньня, права выбіраць і быць абраным. Таксама КПЧ прыйшоў да высновы ў адным са сваіх рашэньняў, што ў дачыненьні праваабаронцы дзяржава праявіла дыскрымінацыю па палітычнай прыкмеце.

*

(ПЕРАКЛАД, РАС.)

КПЧ ООН в шестой раз признал нарушение прав Леонида Судаленко

Леанід Судаленка, Гомель
Леанід Судаленка, Гомель

Своеобразный подарок на конец 2015 получил гомельский правозащитник Леонид Судаленко. 31 декабря по почте ему было послано решение, принятое на осенней сессии Комитета по правам человека ООН по делу №2016/2010, «Леонид Судаленко против Беларуси».

Международные эксперты пришли к выводу, что белорусские власти уже в шестой раз нарушили гражданские и политические права гражданина, в этот раз – права на мирное собрание и выражение мнения, закрепленные в статьях 19 и 21 Пакта о гражданских и политических правах. Согласно решению КПЧ, белорусские чиновники обязаны не только представить Судаленко эффективные средства правовой защиты, компенсировать судебные издержки, но и изменить как национальный закон о массовых мероприятиях, так и практику его применения таким образом, чтобы избежать в будущем аналогичных нарушений.

Комитет по правам человека ООН признал, что в 2009 году гомельские чиновники нарушили права гражданина, когда запретили ему провести 10 декабря пикет, приуроченный ко Дню прав человека. «Я планировал провести пикет, чтобы обратить внимание общественности на Всеобщую декларацию прав человека, но горисполком отказал мне в этом. Я использовал все внутренние средства правовой защиты, начиная с районного суда и заканчивая Верховным, но суд не встал на мою защиту. Вслед за чиновниками национальная судебная система посчитала, что горисполком законно ограничил мои права», – отметил Леонид Судаленко.

Он напомнил, что право на проведение мирных собраний не является абсолютным, оно может быть ограниченным, но государство должно доказать – для достижения какой цели оно ограничило права гражданина – например, в целях национальной безопасности, обеспечения прав других граждан. В данном случае государство этого не сделала. «Этим очередным решением Комитета я показываю белорусским властям – меняйте что-нибудь в направлении прав человека. Вы сегодня собираетесь разговаривать на равных с Европой, говорите, что будете налаживать отношения, а на практике мы видим?» – подчеркнул правозащитник.

Ранее Комитет по правам человека ООН признавал, что белорусские власти нарушали права Судаленко на мирные собрания, свободу выражения мнения, право избирать и быть избранным. Также КПЧ пришел к выводу в одном из своих решений, что в отношении правозащитника государство проявило дискриминацию по политическому признаку.

Паводле gomelspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота: Аляксей Лапіцкі

Цэтлікі: , , , , , ,

One thought on “Камітэт па Правах Чалавека ААН у шосты раз прызнаў парушэньне з боку беларускіх уладаў правоў Леаніда Судаленкі (дакумэнт, анг.)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>