Не забірай жыцьцё!
2009 23/03

Андрусь ТычынаУ горадзе Салігорску, яшчэ не адыйшоўшай ад гучнай трагедыі (самагубства праваабаронцы Яны Паляковай) улады ізноў ціснуць на дэмакратычных актывістаў.

Напярэдадні сьвята Дня Свабоды 25 сакавіка мясцовага актывіста арганізацыі “Малады Фронт” Андруся Тычыну выклікалі ў гарвыканкам, дзе намесьнік кіраўніка адзьдзелу адукацыі Ала Бародзіч адкрытым тэкстам заявіла яму, што ў выпадку зьяўленьня на мітынгу 25 сакавіка малады чалавек можа забыцца аб атэстаце аб сярэдняй адукацыі.
Андрусь Тычына вучыцца цяпер у 11 класе сярэдняе школы.

Акрамя таго, па словах Алы Бародзіч, у хуткім часе аналягічныя папярэджаньні атрымаюць і іншыя актывісты, у прыватнасьці, Крысьціна Самойлава й Ільля Шыла.
Паміж тым, мітынг у гонар Дня Свабоды 25 сакавіка афіцыйна дазволены Менскім гарвыканкамам, нагадвае сайт Saligorsk.org.

Раней у Салігорску ўжо меў месца выпадак пазбаўленьня ўладаю дэмакратычнага актывіста атэстата аб сярэдняй адукацыі. На прыканцы вучэбнага году, у пэрыяд выпускных іспытаў з школы быў выгнаны маладафронтавец Ян Шыла. Трохі пазьней яго незаконна адправілі ў войска.

Зусім нядаўна ў Салігорску разгулялася сапраўдная трагедыя. Пры шматлікіх парушэньнях законаў і працэдураў мясцовы суд прысудзіў праваабаронцы Яне Паляковай да 2,5 год “хіміі”. Маладая жанчына не перанесла гэтага ўдару й скончыла жыцьцё самагубствам.

*
*

(Паведамленьне, рас.)
В городе Солигорске, ещё не оправившемся от громкой трагедии (самоубийство правозащитницы Яны Поляковой) власти вновь давят на демократических активистов.

Накануне празднования Дня Воли 25 марта местного активиста организации «Малады Фронт» Андруся Тычыну вызвали в горисполком где заместитель руководителя отдела образования Алла Бородич открытым текстом заявила ему, что в случае появления на митинге 25-го марта молодой человек может забыть об аттестате о среднем образовании. Андрусь Тычына учится сейчас в 11-м классе средней школы.

Кроме того, по словам Аллы Бородич, в ближайшее время аналогичные предупреждения получат и другие активисты, в частности, Кристина Самойлова и Илья Шило.

Между тем, митинг в честь Дня Воли 25-го марта официально разрешён Минским горисполкомом, напоминает сайт Saligorsk.org.

Ранее в Солbгорске уже имел место случай лишения властью демократического активиста аттестата о среднем образовании. На исходе учебного года, в период сдачи выпускных экзаменов из школы был отчислен молодофронтовец Иван Шило. Чуть позже его незаконно отправили в армию.

Совсем недавно в Солигорске разыгралась настоящая трагедия. При множественных нарушениях законов и процедур местный суд приговорил правозащитницу Яну Полякову к 2,5 годам «химии». Молодая женщина не перенесла этого удара и покончила жизнь самоубийством.

Odsgomel.org

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>