Калі Вы даўно хацелі разабрацца ў тым, што такое Правы Чалавека, і чакалі спрыяльнага моманту – дык вось ён!
Як Правы Чалавека могуць дапамагчы ў штодзённым жыцьці? Што зьменіцца ў 2016 годзе? Зь якімі пытаньнямі можна зьвярнуцца да праваабаронцаў? У чым розьніца паміж праваабаронцамі й палітыкамі?
Пра ўсё гэта іншае мы пагаворым на семінары 25 студзеня (панядзелак). Семінар пройдзе ў Менску, пачатак у 19-00. Пра месца правядзеньня будзе паведамлена ўдзельнікам, якія запоўняць заяўку да 24.01.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто жадае разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча асьвяжыць свае веды.
Семінар праводзіць Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь. Працягласьць семінару 1,5-2 гадзіны. Больш падрабязна аб семінары можна прачытаць тут.
Увага! Запаўняючы анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Зьвярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасьці кампэнсаваць праезд.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто пасьпяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучаньне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі ды ўдзел у дзейнасьці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацыяў.
- «Правы Чалавека «на пальцах» – сталая асьветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы ўзьнікае й задаецца шмат пытаньняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама зь іншымі ўдзельнікамі і трэнэрамі.
Праграма зьяўляецца часткаю Міжнароднай школы Правоў Чалавека ды грамадзянскіх дзеяньняў.
Па ўсіх пытаньнях пішыце на belmpd@gmail.com.
Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Цэтлікі: Міжнародная школа Правоў Чалавека ды грамадзянскіх дзеяньняў, навучаньні, Права человека "на пальцах", правы чалавека, Правы чалавека "на пальцах"