2016 28/01

470Abr_KADR1_Apr_BLP_DSC08904-1_cr

Як адзначае аўтар звароту да беларускіх дэпутатаў Алесь Дзергачоў, “Канстытуцыйнае права беларусаў на абарону сваіх правоў праз міжнародныя арганізацыі, такія як КПЧ ААН, застанецца толькі “паштовай паслугай”.

Паводле артыкула 61 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожны грамадзянін мае права ў адпаведнасьці зь міжнародна-праўнымі актамі, якія ратыфікаваныя краінай, зьвяртацца ў міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў і свабодаў, калі вычарпаныя ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкі праўнай абароны.

Аднак ў Беларусі адсутнічае норма права, якая б гарантавала рэалізацыю пастановаў, рэкамэндацыяў ці рашэньняў міжнародных арганізацыяў па зваротах грамадзянаў Беларусі. Яны тут проста ігнаруюцца ўладамі. У прыватнасьці, гэта тычыцца заключэньняў і рэкамэндацыяў Камітэту ААН па Правах Чалавека.

З гэтай нагоды смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў зьвярнуўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. У сваёй заяве ён адзначыў, што пры адсутнасьці мэханізму рэалізацыі вэрдыктаў міжнародных арганізацыяў артыкул 61 Канстытуцыі фактычна гарантуе грамадзянам толькі “паштовую паслугу” – дастаўку зваротаў у гэтыя арганізацыі.

 

Таму праваабаронца паставіў рэзоннае пытаньне:

ці плянуе Палата прадстаўнікоў прыняцьцё закона, які б прадугледжваў рэалізацыю актаў рэагаваньня міжнародных арганізацыяў на звароты грамадзянаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасьці з артыкулам 61 Канстытуцыі?

 

26 студзеня 2016 г. Алесь Дзергачоў атрымаў адказ №23-07/37 за подпісам старшыні пастаяннай камісіі па міжнародных справах Віталія Бусько. У ім паведамляецца, што зварот разгледжаны камісіяй супольна з зацікаўленымі ворганамі дзяржаўнага кіраваньня. Праўда, якое меркаваньне выказалі гэтыя ворганы, не паведамляецца*.

 

000057_206072

Віталі Бусько, ППНС Рэспублікі Беларусь

Нарэшце, Віталій Бусько адзначыў, што

плянам падрыхтоўкі законапраэктаў на 2016 год, зацьверджаным Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 сьнежня 2015 году №530, распрацоўка законапраэкту, што рэгулюе парадак рэалізацыі рашэньняў (іншых актаў) міжнародных арганізацыяў, у якія грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць зьвяртацца з мэтай абароны сваіх правоў i свабодаў, калі вычарпаныя ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкі праўнай абароны, не прадугледжаная”.

З адказу вынікае, што ні прэзыдэнт, ні заканадаўчы ворган краіны пакуль што не зьбіраюцца забясьпечваць грамадзянам магчымасьць рэальнай абароны сваіх правоў з дапамогай міжнародных арганізацыяў.

Таму, фактычна, права, прадугледжанае артыкулам 61 Канстытуцыі, як і раней, застанецца ўсяго толькі “паштовай паслугаю” дзяржавы грамадзянам па дастаўцы зваротаў у гэтыя арганізацыі.**

P/S

* - Бо ніводнае рашэньне Камітэту ААН па Правах Чалавека належным чынам не выконвалася беларускімі ўладамі на практыцы.

** - Больш за тое, МЗС Беларусі раней выказваў сваю афіцыйную пазыцыю пра неабавязковасьць падобных рашэньняў для Беларусі, нягледзячы на тое, што нашая краіна зьяўляецца паўнавартаснай удзельніцай і падпісанткаю як Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП), гэтак і адпаведнага Факультатыўнага пратаколу да яго.

ДАДАТКІ:

Адказ №23-07/37 старшыні пастаяннай камісіі па міжнародных справах ППНС Рэспублікі Беларусь, Віталія Бусько

– 1 -

- 1 -

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

Правозащитник из Сморгони: ППНС Республики Беларусь обходит актуальную проблему (документы)

Как отмечает автор обращения к беларуским депутатам Александр Дергачёв, “Конституционное право белорусов на защиту своих прав через международные организации, такие как КПЧ ООН, останется только “почтовой услугой”.

Согласно статье 61 Конституции Республики Беларусь каждый гражданин имеет право в соответствии с международно-правовыми актами, которые ратифицированы страной, обращаться в международные организации с целью защиты своих прав и свобод, если исчерпаны все имеющиеся внутригосударственные средства правовой защиты.

Однако в Беларуси отсутствует норма права, которая бы гарантировала реализацию постановлений, рекомендаций или решений международных организаций по обращениям граждан Беларуси. Они здесь просто игнорируются властями. В частности, это касается заключений и рекомендаций Комитета ООН по Правам Человека.

По этому поводу сморгонский правозащитник Александр Дергачёв обратился в Палату представителей Национального Собрания Республики Беларусь. В своём заявлении он отметил, что при отсутствии механизма реализации вердикта международных организаций статья 61 Конституции фактически гарантирует гражданам только “почтовую услугу” – доставку обращений в эти организации.

 

Поэтому правозащитник поставил резонный вопрос:

планирует ли Палата представителей принятие закона, который бы предусматривал реализацию актов реагирования международных организаций на обращения граждан Республики Беларусь в соответствии со статьей 61 Конституции?

26 января 2016 г. Александр Дергачёв получил ответ №23-07/37 за подписью председателя постоянной комиссии по международным делам Виталия Бусько. В нём сообщается, что обращение рассмотрено комиссией совместно с заинтересованными органами государственного управления. Правда, какое мнение высказали эти органы, не сообщается*.

Наконец, Виталий Бусько отметил, что

планом подготовки законопроектов на 2016 год , утвержденном Указом Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2015 года №530, разработка законопроекта, регулирующего порядок реализации решений (других актов) международных организаций, в которые граждане Республики Беларусь могут обращаться с целью защиты своих прав и свобод, если исчерпаны все имеющиеся внутригосударственные средства правовой защиты, не предусмотрена“.

Из ответа следует, что ни президент, ни законодательный орган страны пока что не собираются обеспечивать гражданам возможность реальной защиты своих прав с помощью международных организаций.

Поэтому, фактически, право, предусмотренное статьей 61 Конституции, как и прежде, останется всего лишь “почтовой услугой” государства гражданам по доставке обращений в эти организации. **

P/S

* – Потому что ни одно решение Комитета ООН по правам человека должным образом не выполнялось белорусскими властями на практике.

** – Более того, МИД Беларуси ранее высказывал свою официальную позицию о необязательности подобных решений для Беларуси , несмотря на то, что наша страна является полноценным участником и падписантом как Международного Пакта о гражданских и политических правах (МПГПП), так и соответствующего Факультативного протокола к нему.

 

ПРИЛОЖЕНИЯ:

Адказ №23-07/37 старшыні пастаяннай камісіі па міжнародных справах ППНС Рэспублікі Беларусь, Віталія Бусько

– 1 -

- 1 -

Паводле harodniaspring.org
і разсылкі для BLP з рэгіёнаў,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>