Не забірай жыцьцё!
2016 02/02

svab-shod

Грамадзкі актывіст зь беларускай сталіцы шахцёраў Іван Шыла накіраваў у мясцовы Савет дэпутатаў зварот.

У звароце ідзе гаворка пра неадпаведнасьць міжнародным абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь і стандартам права (гл. МПГіПП і ЭСПЧ) правоў чалавека рашэньня мясцовых уладаў аб месцах правядзеньня масавых мерапрыемстваў у Салігорскім раёне, якім значна абмяжоўваюцца правы грамадзянаў на свабоду мірных сходаў і свабоднае выказваньне меркаваньня.

Гаворка ідзе пра рашэньне Салігорскага райвыканкаму №427 “Аб вызначэньні месцаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў у Салігорскім раёне” ад 27 ліпеня 2015 году. У адпаведнасьці з гэтым дакумэнтам, жыхары ўсяго раёну могуць правесьці пікетаваньне, мітынг ці сход толькі на стадыёне “Будаўнік” на ўскрайку Салігорску ды на стадыёне “Случ” у гарадзкім пасёлку Старобін. Таксама рашэньнем абмяжоўваецца магчымасьць правядзеньня дэманстрацыяў і вулічных шэсьцяў невялікай пешаходнай частай салігорскай вуліцы Леніна.

Іван Шыла прапанаваў для разгляду на сэсіі дэпутатаў свой  праэкт рашэньня “Аб свабодзе сходаў у Салігорскім раёне”, якім прадугледжваецца правядзеньне пікетаў, мітынгаў і сходаў у любых прыдатных для гэтага месцах. Таксама актывіст патрабуе прадставіць яму гарантаваную айчынным заканадаўствам магчымасьць прысутнічаць на паседжаньні дэпутатаў пры разглядзе ягонага праэкту рашэньня.

Разам са зваротам у Салігорскі райсавет заяўніком прадстаўлены і грунтоўны праўны аналіз аспрэчваемага Рашэньня салігорскага райвыканкаму за №427 ад 27.06.2015 году.

  • Варта адзначыць, што у мінулым годзе з падобным зваротам да салігорскіх дэпутатаў зьвяртаўся мясцовы праваабаронца Леанід Мархотка, але прэзыдыюм Салігорскага раённага Савета дэпутатаў пад старшынства Лідзіі Клішэвіч адмовіўся выносіць на разгляд сэсіі ягоны праэкт рашэньня “Аб свабодзе сходаў у Салігорскім раёне”.

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Солигорск: От Совета депутатов требуют принять постановление “О свободе собраний”

 

Іван Шыла, Салігорск

Общественный активист из белорусской столицы шахтёров Иван Шило направил в местный Совет депутатов обращение.

В  обращении говорится о несоответствии международным обязательствам Республики Беларусь и стандартам права (см. МПГПП и ЕСПЧ) прав человека решения местных властей о местах проведения массовых мероприятий в Салигорском районе, которым значительно ограничиваются права граждан на свободу мирных собраний и свободное выражение мнения.

Речь идёт о решении Солигорского райисполкома №427 “Об определении мест проведения массовых мероприятий в Солигорском районе” от 27 июля 2015 года. В соответствии с этим документом, жители всего района могут провести пикетирование, митинг или собрание только на стадионе “Строитель” на окраине Солигорске и на стадионе “Случь” в городском поселке Старобин. Также решением ограничивается возможность проведения демонстраций и уличных шествий небольшой пешеходной частой солигорской улице Ленина.

Иван Шило предложил для рассмотрения на сессии депутатов свой проект решения “О свободе собраний в Солигорском районе”, которым предусматривается проведение пикетов, митингов и собраний в любых пригодных для этого местах. Также активист требует предоставить ему гарантированную отечественным законодательством возможность присутствовать на заседании депутатов при рассмотрении его проекта решения.

Вместе с обращением в Солигорский райсовет заявителем предоставлен и основательный правовой анализ оспариваемого Решения солигорского райисполкома за №427 от 27.06.2015 года.

  • Следует отметить, что в прошлом году с подобным обращением к солигорских депутатов обращался местный правозащитник Леонид Мархотко, но президиум Солигорского районного Совета депутатов под председательство Лидии Клишевич отказался выносить на рассмотрение сессии его проект решения “О свободе собраний в Солигорском районе”.

ДАДАТКІ:

 

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота заяўніка: RFE/RL

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , ,

4 thoughts on “Салігорск: Ад Савета дэпутатаў патрабуюць прыняць пастанову “Аб свабодзе сходаў” (дакумэнты)”

  1. Alaksiej says:

    Як адрэагуе гарадзкая Рада…? Няўжо будуць чытаць Канстытуцыю, Міжнародны Пакт, Закон Беларусі “Аб праве міжнародных дамоваў”…?!

    Няўжо там нарэшце паспрабуюць разабрацца ў сутнасьці агульна прызнаных міжнародных нормаў і стандартаў права праваў чалавека і заключэньнях Камітэту па Правах Чалавека ААН, які ў сваіх шматлікіх скіраваньнях да ўраду краіны, фактычна, заклікае Беларусь і кожнага адказнага суб’екта ўлады на ейнай тэрыторыі выконваць прынятыя на сябе міжнародныя абавязальніцтвы ў адносінах да сваіх жа грамадзянаў (!), спыніць практыку абмежаваньня права на свабоду мірных сходаў і выказваньня меркаваньняў…?!

    Ці проста, як заўсёды, паслухаць “заўсёды правільнага” ідэоляга, у якога на ўсе высокія экспэртныя меркаваньні й парады… – свая лёгіка і інтэрпрэтацыі, свае “НЮансы” ды адгаворкі…?

    Хоць і так усё зразумела. Але, пажывем – пабачым!

  2. Alaksiej says:

    Асабліва для тыя, хто ў тэме!
    У дадатках да гэтага матэрыялу далучаныя значныя па сваім праўным абгрунтаваньні КОПІІ ДАКУМЭНТАЎ – матываваны зварот, праэкт рэшэньня і адпаведны праўны аналіз аспрэчваемага рашэньня Салігорскага райвыканкаму па масавых мерапрыемтвах у раёне.

    Аказалася, што ў працяг Жодзінскага досьведу, – дзе ўпершыню ў выглядзе праўнага абгрунтаваньня й разглядаемага ў судзе доказу было ўжыта вельмі выразнае вызначэньне Камітэту па Правах Чалавека ААН у ягоных Высновах па прэцэдэнтнай справе “Палякоў супраць Беларусі” (адносна праўнай непрыймальнасьці патрабаваньняў уладаў па заключэньні платных дамоваў… заяўнікамі мірных сходаў), – у звароце ў Салігорскую раённую раду дэпутатаў вельмі даходліва й абгрунтавана наўпрост узгадваецца, у тым ліку, і гэты важны праўны акцэнт заключэньня экспэртнага дамоўнага воргану ААН, скіраванага для выкананьня ўраду Беларусі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>