2016 02/02

Sem_

МПГ “Студэнцкая рада” абвяшчае набор удзельнікаў на сэмінар “Правы студэнтаў простай мовай”, які пройдзе 11 лютага ў Менску.

Хто такі студэнт? На што ён мае права? І якім чынам можа абараніць сябе ад ціску з боку адміністрацыі ВНУ і адстаяць свае інтарэсы?

 

Хочаце даведацца? Запрашаем на наш сэмінар!

У Вас будзе магчымасьць ня толькі знайсьці адзказы на пастаўленыя пытаньні, але й падумаць над простымі паняцьцямі ды месцам студэнта ў існуючай сыстэме адукацыі.

Трэнерамі на сэмінары выступяць маладыя беларускія праваабаронцы й актывісты студэнцкіх арганізацыяў.
“Нажаль, кожны чалавек аднойчы можа апынуцца ў складанай і непрыемнай сітуацыі. Так ні адзін студэнт не застрахаваны ад выпадкаў дыскрымінацыі з боку адмінсітрацыі ВНУ. І тут вельмі важна ў час зарыентавацца, каб не пагоршыць сітуацыю і не нашкодзіць сабе. На семінары мы прапануем студэнтам веды, якія яны змогуць выкарыстаць для абароны сябе і сваіх сяброў. Дапаможам з самавызначэннем і разуменнем свайго месца ў сістэме”, – запэўнівае адна з экспертаў семінара Марына Штрахава.

Праграма мерапрыемства складаецца з дзвух частак:

У першым блёку сэмінару Вы даведаецеся пра гісторыю й фундамэнтальныя ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека. Бо яны неразрыўна зьвязаныя з Правамі студэнтаў. Тут жа мы разам вызначым мэтады абароны правоў чалавека, якія працуюць ў нашай краіне.

Другая частка сэмінару цалкам прысьвечаная Правам студэнтаў. Вы пазнаёміцеся з прававымі мэханізмамі абароны правоў студэнтаў і абмяркуеце, што ёсьць студэнцкая супольнасьць і якім мусіць быць унівэрсытэт. Таксама Вам будзе прапанавана разабрацца ў тым, якія праблемы існуюць ў сучасных студэнтаў і якім чынам можна палепшыць іх становішча.

 

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты.

Дзе? Менск (дакладнае месца будзе – пасьля рэгістрацыі).

Калі? 11 лютага 2016 (чацьвер) 18:00-21:00.

Удзел у сэмінары бясплатны.
Анлайн-заяўку можна падаць ТУТ
Дэдлайн падачы – 9 лютага 2016 (уключна).

Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў сэмінары.

Таксама зьвярніце ўвагу, што мы не маем магчымасьці кампэнсаваць выдаткі за праезд (для удзельнікаў зь іншых гарадоў).

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто пасьпяхова пройдзе дадзены сэмінар, прадугледжана паглыбленае навучаньне ў галіне правоў чалавека і студэнтаў: стажыроўкі ды ўдзел у дзейнасьці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацыяў.

Паводле studrada.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-bу.info

P-S
Засталіся пытаньні – пішыце: students.rada@gmail.com

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>