Журналістка-фрылянсэрка гомельскага адзьдзяленьня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Натальля Крывашэй падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэньні права на атрыманьне й распаўсюд інфармацыі.
У скарзе пералічваюцца выпадкі прыцягненьня яе да адказнасьці цягам 2015 году за выраб прадукцыі СМІ для спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат” без дзяржаўнай акрэдытацыі.
- 24 красавіка судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка аштрафавала журналістку на 5,4 млн. руб. за рэпартаж аб праблемах ЖКГ у вёсцы Буда-Галаўчыцкая, Нараўлянскага раёну;
- 10 чэрвеня судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка аштрафавала журналістку на 9,0 млн. руб. за рэпартаж пра забойства дзіцяці ў Гомелі;
- 2 ліпеня судзьдзя суду Рагачоўскага раёну Аляксандар Крайнікаў аштрафаваў журналістку на 6,3 млн. руб. за рэпартаж аб праблемах збыту Рагачоўскай згушчонкі.
“У Беларусі я прайшла ўсе ступені судовай абароны, нават зьвярталася ў пракуратуру ды ўсё безвынікова, – адзначыла Крывашэй. – Атрымліваецца, па “белсатаўскіх справах” абароны ў краіне няма, таму я выкарыстала адзіна магчымы мэханізм абароны сваіх правоў на міжнародным роўні”, – адзначыла Натальля Крывашэй.
Юрыст Леанід Судаленка, які прадстаўляе інтарэсы Натальлі Крывашэй у ААН, адзначае, што справа журналісткі выявіла шэраг супярэчнасьцяў нацыянальнага заканадаўства міжнародным дамовам Беларусі.
“Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах гарантуе кожнаму свабоду на збор і распаўсюд інфармацыі. Наш жа нацыянальны закон аб СМІ празмерна абмяжоўвае саму сутнасьць гэтага права, – адзначыў ён. – Я ўпэўнены, што ў гэтай справе міжнародныя экспэрты зафіксуюць парушэньне правоў фрылянсэру на атрыманьне й распаўсюд інфармацыі. Ніхто ж ня кажа пра несапраўднасьць пададзенай журналісткаю інфармацыі, усе толькі цьвердзяць – гэтага нельга, гэта забаронена”, – заявіў праваабаронца.
*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)
Журналист-фрилансер Наталья Кривошей подала жалобу в Комитет ООН
Журналист-фрилансер гомельского отделения ОО “Белорусский ассоциация журналистов” Наталья Кривошей подала жалобу в Комитет ООН по правам человека о нарушении права на получение и распространение информации.
В жалобе перечисляются случаи привлечения её к ответственности в течение 2015 года за изготовление продукции СМИ для спутникового телеканала “Белсат” без государственной аккредитации.
- 24 апреля судья суда Центрального района Гомеля Марина Домненко оштрафовала журналистку на 5,4 млн. руб. за репортаж о проблемах ЖКХ в д. Буда-Галавчыцкая, Норовлянского района;
- 5 июня судья Буда-Кошелевского района Владимир Прокопенко наказал Наталью Кривошей на 3,6 млн. руб. за репортаж о том, как жители деревни Заболотье, Буда-Кошелевского района остались без крыши над головой;
- 10 июня судья суда Центрального района Гомеля Марина Домненко оштрафовала журналистку на 9,0 млн. руб. за репортаж об убийстве ребенка в Гомеле;
- 2 июля судья суда Рогачевского района Александр Крайникав оштрафовал журналистку на 6,3 млн. Руб. за репортаж о проблемах сбыта Рогачевскому сгущенки.
“В Беларуси я прошла все ступени судебной защиты, даже обращалась в прокуратуру и всё безрезультатно, – отметила Кривошей. – Получается, по” белсатавских делах” обороны в стране нет, поэтому я использовала единственно возможный механизм защиты своих прав на международном уровне”, – отметила Наталья Кривошей.
Юрист Леонид Судаленко, представляющий интересы Натальи Кривошей в ООН, отмечает, что дело журналистки выявило ряд противоречий национального законодательства международным договором Беларуси.
“Международный пакт о гражданских и политических правах гарантирует каждому свободу на сбор и распространение информации. Наш же национальный закон о СМИ чрезмерно ограничивает саму суть этого права, – отметил он. – Я уверен, что в этом деле международные эксперты установят нарушения прав фрилансера на получение и распространение информации. Никто же не говорит о недействительность поданного журналисткой информации, все только утверждают – этого нельзя, это запрещено », – заявил правозащитник.
Паводле gomelspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Фота #2: Аляксей Лапіцкі, Licviny-INFA
Цэтлікі: Гомель, журналисты, журналісты, КПЧ ААН, МПГПП, Натальля Крывашэй, независимые медиа, незалежныя СМІ, ООН, парушэньне права на свабоду выказваньняў і распаўсюд інфармацыі (арт. 19 МПГіПП), свабода слова, свобода слова
Беларускія журналісты, асабліва гомельскія, запомняцца)) ў Камітэце ААН…
Замест таго, каб праслаўляць краіну паказальнай беларускай дабрасумленнасьцю й безумоўнай адказнасьцю па афіцыйна падпісаных міжнародных дамовах – беларускія ўлады ствараюць найгоршы імідж для Беларусі ў сьвеце.
Цывілізаваная дэмакратычная супольнасьць, шчыра кажучы, не разумее такіххх судоў, такіххх адносінаў да прафэсіі журналіта, такіххх упартых і блізарукіх паводзінаў дзяржчыноўнікаў з-за якіх церпяць практычна ўсе: незалежныя журналісты, чытачы, грамадзтва цалкам, а таксама аўтарытэт дзяржавы, якая ў той жа час стаіць з працягнутай рукою ды … абяцае, абяцае, абяцае… Аднак, нічога не робіць! Ды не! Робіць толькі адваротнае ды відавочна непрымальнае па міжнародных агульна прызнаных нормах…!
Дык можа ўжо хопіць ганьбіць сваё ды сьмяшыць публіку, спадары-панове-таварышы?!)((