2016 04/02

Пры канцы сьнежня 2015 году Камітэт па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў зарэгістраваў скаргу жыхара Віцебску Пятра Бярлінава.

Акалічнасьцю, якая схіліла спадара Бярлінава зьвярнуцца  ў высокую міжнародную праваабарончую арганізацыю, стала рашэньне судзьдзі суду Чыгуначнага раёну Алены Цыганковай, якая падвергла яго пакараньню ў выглядзе адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным уладамі масавым мерапрыемстве.

 

А пачалася гэтая невясёлая гісторыя з кур’ёзу.

Не зьяўляючыся журналістам і не знаходзячыся ў шэрагах ніводнай палітычнай партыі або грамадзкай арганізацыі, Бярлінаў – выпадкова – узяў удзел у масавым вулічным мерапрыемстве – флэшмобе, якое 5 лістапада 2014 году ў Віцебску прывялі мясцовыя незалежныя журналісты. Публічнае мерапрыемства не было дазволенае ўладамі. А паколькі не было дазволенае, маёр міліцыі Аляксандар Рыбакоў з райадзьдзелу міліцыі склаў на Бярлінава пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні й перадаў гэты пратакол у суд.

Падчас судовага разбору судзьдзя Цыганкова не абцяжарыла сябе разабрацца ў заблытанай справе й пакарала Бярлінава да трох сутак арышту, якія ён да таго ўжо адбыў у ізалятары часовага ўтрыманьня Віцебску. Тым самым судзьдзя сваім рашэньнем “прыкрыла” незаконнае затрыманьне Бярлінава і ўтрыманьне яго пад арыштам без рашэньня суду.

Пётар Бярлінаў, не зьяўляючыся ані журналістам, ані грамадзянскім актывістам, па азначэньні ня мог быць датычным да арганізацыі й правядзеньня публічнага мерапрыемства ды выказваць празь яго свае грамадзка-палітычныя погляды. Зыходзячы з гэтага факту, ён палічыў, што суд ня ўзяў пад увагу ўсіх абставінаў яго адміністрацыйнае справы ды разгледзеў справу няпоўна, неўсебакова і неаб’ектыўна. Паводле ягонага глыбокога перакананьня, судзьдзя Цыганкова была прадузятай, бо адназначна стала на бок абвінавачваньня ды ня высьветліла ўсе акалічнасьці й фактычны бок справы, ня стала знаходзіць аб’ектыўныя дадзеныя пра ягоную невінаватасьць і недатычнасьць да правапарушэньня.

Больш таго, Пётар Дзьмітрыевіч палічыў судовае рашэньне несправядлівым яшчэ й таму, што астатнія ўдзельнікі пікетаваньня (гэтак удзел ва флэшмобе быў кваліфікаваны судом) былі пакараныя штрафамі, і толькі ён, адзіны зь сямі ўдзельнікаў, за тое ж самае правапарушэньне быў падвергнуты адміністрацыйнаму арышту.

«Адміністрацыйны арышт быў успрыняты мною як пакараньне, не прапарцыйнае зьдзейсьненаму ўчынку. Бо адміністрацыйны арышт зьяўляецца пакараньнем, якое расцэньваецца грамадзтвам і дзяржавай як найбольш карнае, г.зн. ужываецца толькі ў крайніх, асаблівых выпадках у адміністрацыйнай вытворчасьці. Што я такога супрацьпраўнага ўчыніў, каб улады мяне гэтак сувора пакаралі?!» – напісаў у КПЧ спадар Бярлінаў.

Скаргу віцебчука пракамэнтаваў праваабаронца Леанід Сьвецік:

Леанід Судаленка, Віцебск

– Калі зыходзіць з матэрыялаў адміністрацыйнай справы, то, сапраўды, учынак Бярлінава можна расцаніць як удзел у пікеце. Няхай так. Але з тых жа матэрыялаў відавочна, што ён сваімі паводзінамі ніякім чынам не парушыў правоў і не нанёс шкоды рэпутацыі іншых асобаў. Апроч таго, Бярлінаў не пасягаў на бясьпеку, грамадзкі парадак і маральнасьць насельніцтва, што ахоўваюцца дзяржавай. Прынамсі, яму гэтыя дзеяньні ня ставіліся ў віну ані ўладамі, ані судом.

Адвольны арышт і ўтрыманьне пад вартай без судовага рашэньня, а таксама дзеяньні суду па прыцягненьні Бярлінава да адміністрацыйнай адказнасьці ў выглядзе пазбаўленьня волі ды ўтрыманьня пад вартай за бязьвінныя дзеяньні – гэта відавочнае парушэньне асноўных правоў чалавека, якія замацаваныя як у Канстытуцыі краіны і іншых нацыянальных заканадаўчых актах, гэтак і ў міжнародных дамоўных забавязаньнях Рэспублікі Беларусь.

У дзеяньнях суду першай інстанцыі па справе Бярлінава ўгледжваецца відавочнае парушэньне правоў чалавека на справядлівы разбор яго справы кампэтэнтным, незалежным і непрадузятым судом. Да таго ж выклікае шкадаваньне, што і касацыйная, і наглядныя судовыя інстанцыі праігнаравалі ўсе довады Бярлінава, выказаныя ім у сваю абарону, і не знайшлі ў іх рэабілітуючых абставінаў.

І галоўнае. Права грамадзянаў на свабоднае выказваньне меркаваньня і на мірныя сходы ёсьць надзвычай важным грамадзянскім і палітычным правам. Дзяржава, Рэспубліка Беларусь, добраахвотна ўзяла на сябе міжнароднае абавязальніцтва быць гарантам рэалізацыі беларускімі грамадзянамі гэтых правоў.

 

Факты й акалічнасьці, выкладзеныя ў паведамленьні Пятра Бярлінава, камітэт палічыў дастатковымі для прыняцьця яго скаргі да разгляду. КПЧ зарэгістраваў скаргу пад нумарам 2708/2015 і паведаміў пра гэта беларускім уладам.

Цяпер улады краіны абавязаныя паведаміць Камітэту сваю пазыцыю наконт справы Бярлінава, аргумэнтавана даказаць міжнароднай  экспэртнай інстанцыі правату сваіх дзеяньняў. У выпадку калі довады афіцыйных асобаў беларускай дзяржавы ня будуць пераканаўчымі й скарга будзе задаволеная, уладам неабходна будзе ліквідаваць усе дапушчаныя парушэньні ды аднавіць правы Пятра Бярлінава, а таксама пакрыць яму матэрыяльную й маральную шкоду ў выглядзе грашовай кампэнсацыі.

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

Комитет по правам человека ООН зарегистрировал очередную жалобу из Витебска

В конце декабря 2015 года Комитет по правам человека Организации Объединённых Наций зарегистрировал жалобу жителя Витебска Петра Берлинова.

Обстоятельством, которое побудило господина Берлинова обратиться в высокую международную правозащитную организацию, стало решение судьи суда Железнодорожного района Елены Цыганковой, которая подвергла его наказанию в виде административного ареста за участие в несанкционированном властями массовом мероприятии.

А началась эта невесёлая история с курьёза.

Не являясь журналистом и не состоя ни в одной политической партии или общественной организации, Берлинов – случайно – принял участие в массовом уличном мероприятии – флэшмобе, которое 5 ноября 2014 года в Витебске привели местные независимые журналисты. Публичное мероприятие не было разрешено властями. А поскольку не было разрешено, майор милиции Александр Рыбаков из райотдела милиции составил на Берлинова протокол об административном правонарушении и передал этот протокол в суд.

Во время судебного разбирательства судья Цыганкова не утрудила себя разобраться в запутанном деле и приговорила Берлинова к трём суткам ареста, которые он до того уже отбыл в изоляторе временного содержания Витебска. Тем самым судья своим решением прикрыла незаконное задержание Берлинова и содержание его под арестом без решения суда.

Петр Берлинов, не являясь ни журналистом, ни гражданским активистом, по определению не мог быть причастным к организации и проведению публичного мероприятия и выражать посредством его свои общественно-политические взгляды. Исходя из этого факта, он посчитал, что суд не учёл всех обстоятельств его административного дела и рассмотрел дело неполно, невсесторонне и необъективно. По его глубокому убеждению, судья Цыганкова была пристрастна, так как однозначно приняла сторону обвинения и не стала выяснять все обстоятельства и фактическую сторону дела, не стала находить объективные данные о его невиновности и непричастности к правонарушению.

Более того, Пётр Дмитриевич посчитал судебное решение несправедливым еще и потому, что остальные участники пикетирования (так участие во флешмобе было квалифицировано судом) были наказаны штрафами, и лишь он, единственный из семи участников, за то же самое правонарушение был подвергнут административному аресту.

«Административный арест был воспринят мною как наказание, не пропорциональное совершенному деянию. Ведь административный арест является наказанием, которое расценивается обществом и государством как наиболее карательное, т.е. применяется лишь в крайних, особых случаях в административном производстве. Что я такого противоправного совершил, чтобы власти меня так сурово наказали?!» – написал в КПЧ господин Берлинов.

Жалобу витеблянина прокомментировал правозащитник Леонид Светик:

– Если исходить из материалов административного дела, то, действительно, поступок Берлинова можно расценить как участие в пикете. Пусть так. Но из тех же материалов очевидно, что он своим поведением никоим образом не нарушил прав и не нанес ущерба репутации других лиц. Кроме того, Берлинов не покушался на охраняемые государством безопасность, общественный порядок и нравственность населения. По крайней мере, ему эти деяния не вменялись ни властями, ни судом.

Произвольный арест и содержание под стражей без судебного решения, а также действия суда по привлечению Берлинова к административной ответственности в виде лишения свободы и содержания под стражей за невинные действия – это явное нарушение основополагающих прав человека, которые закреплены как в Конституции страны и других национальных законодательных актах, так и в международных договорных обязательствах Республики Беларусь.

В действиях суда первой инстанции по делу Берлинова усматривается явное нарушение прав человека на справедливое разбирательство его дела компетентным, независимым и беспристрастным судом. К тому же вызывает сожаление, что и кассационная, и надзорные судебные инстанции проигнорировали все доводы Берлинова, высказанные им в свою защиту, и не нашли в них реабилитирующих обстоятельств.

И главное. Право граждан на свободное выражение мнения и на мирные собрания есть важнейшее гражданское и политическое право. Государство, Республика Беларусь, добровольно взяло на себя международное обязательство быть гарантом реализации белорусскими гражданами этих прав.

 

Факты и обстоятельства, изложенные в сообщении Петра Берлинова, комитет посчитал достаточными для принятия его жалобы к рассмотрению. КПЧ зарегистрировал жалобу под номером 2708/2015 и сообщил об этом белорусским властям.

Теперь власти страны обязаны сообщить Комитету свою позицию по делу Берлинова, аргументированно доказать международной экспертной инстранции правоту своих действий. В случае если доводы официальных лиц белорусского государства не будут убедительными и жалоба будет удовлетворена, властям необходимо будет устранить все допущенные нарушения и восстановить права Петра Берлинова, а также возместить ему материальный и моральный вред в виде денежной компенсации.

Паводле dyjalog.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал
www.prava-by.info

Фота: Аляксея Лапіцкага, Licviny-INFA

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>