2016 05/02

Алесь Буракоў, Магілёў

Пры гэтым на капэрце, у якой знаходзіўся адказ, стаіць адзнака аб тым, што ён быў кімсьці ўскрыты (гл. дадатак)

8 кастрычніка 2014 году суд Ленінскага раёну Магілёва прызнаў Алеся Буракова вінаватым па адміністратыўным артыкуле за незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, а менавіта матэрыялу “Тропой контрабандиста: работают ли российские санкции в приграничье?”, які быў размешчаны 25 жніўня 2014 году на сайце нямецкага радыё “Deutsche Welle”. За гэта яго аштрафавалі на 6 мільёнаў рублёў.

Журналіст-фрылянсэр спрабаваў абскарджваць пастанову суда Ленінскага раёну ў абласным судзе, у тым ліку й праз старшыню, і ў Вярхоўным Судзе, але дзяржаўныя інстанцыі не сталі на бок Буракова. Пасьля гэтага ён вырашыў зьвярнуцца ў Камітэт па Правах чалавека ААН. 28 лiпеня журналіст адправіў сваю скаргу разам з дадаткамі, якіх атрымалася больш за 30 аркушоў. Падрыхтаваць яе яму дапамаглі праваабаронцы Барыс Бухель і Леанід Судаленка.

 

Барыс Бухель, Мегілёў

Барыс Бухель, Магілёў. Фота: Аляксей Лапіцкі

 

У адказе за подпісам кіраўніка адзьдзела кантактаў Камітэта па Правах чалавека Ібрагіма Саламы пазначана, што скарга Буракова зарэгістраваная. Пры гэтым яе копія дасланая прадстаўнікам дзяржавы, каб яны таксама маглі падрыхтаваць свае заўвагі ды адказы.

Адзначым, што скарга звычайна разглядаецца КПЧ ААН на працягу 1-2 год.

*

*

(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Жалобу журналиста-фрилансера Алеся Буракова зарегистрировали в ООН

При этом на конверте, в котором находился ответ, стоит отметка о том, что он был кем-то вскрыты (гл. приложение).

8 октября 2014 г. суд Ленинского района Могилёва признал Алеся Буракова виновным по административным статье за ​​незаконное изготовление продукции средств массовой информации, а именно материала “Тропой контрабандиста: работают ли российские санкции в приграничье?”, который был размещен 25 августа 2014 года на сайте немецкого радио “Deutsche Welle”. За это его оштрафовали на 6 миллионов рублей.

Журналист-фрилансер пытался обжаловать постановление суда Ленинского района в областном суде, в том числе и через председателя, и в Верховном Суде, но государственные инстанции не стали на сторону Буракова. После этого он решил обратиться в Комитет по правам человека ООН. 28 июля журналист отправил свою жалобу вместе с приложениями, которых получилось более 30 листов. Подготовить её ему помогли правозащитники Борис Бухель и Леонид Судаленко.

В ответе за подписью руководителя отдела контактов Комитета по Правам человека Ибрагима Салама указано, что жалоба Буракова зарегистрирована. При этом её копия отправлена представителям государства, чтобы они тоже могли подготовить свои замечания и ответы.

Отметим, что жалоба обычно рассматривается КПЧ ООН в течение 1-2 лет.

ДАДАТАК:

  • Адзнака паштовага адзьдзяленьня на капэрце пра ягоную пашкоджанасьць

Паводле mahilyowspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота: budzma.by і Аляксей Лапіцкі, Licviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , , , ,

One thought on “Скаргу журналіста-фрылянсэра Алеся Буракова зарэгістравалі ў ААН”

  1. AL Łapicki says:

    Пашкоджаныя капэрты прыходзяць з КПЧ ААН да беларускіх праваабаронцаў… (!?) Няўжо камусьці … яшэ так цікава, што напісалі з Камітэту пры рэгістрацыі чарговага звароту?!

    У ім жа толькі чарговы раз паказваецца абыякавасьць дзяржавы да ўласных дамоўных абавязкаў ды грамадзянаў, іхных канстытуцыйна замацаваных правоў і свабодаў? І ўжо ўсё, здаецца, пра гэта сказана, а Камітэт скіраваў у бок Беларусі масу сваіх заключэньняў і толькі чакае належных дзеяньняў па выпраўленьні сытуацыі.

    Аднак жа …, капэрты з КПЧ ААН, час ад часу, прыходзяць (калі выртаюцца, канешне) пашкоджанымі.

    Але – ня страшна. Хаваць там няма чаго. Калі на карыстць, то хай… Толькі б “яны” ад гэтага разумнелі.))((

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>