2009 16/03

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасцьі лічаць, што існуюць важкія падставы для прызнаньня прысуду, вынесенага Яне Паляковай, незаконным і неабгрунтаваным. (далей – правапіс першакрыніцы)

У пятніцу, 13 сакавіка, у суд Салігорска пададзена касацыйная скарга на прысуд, вынесены Яне Паляковай. Касацыйнае абскарджанне  неабходна дзеля таго, каб шляхам адмены абвінаваўчага прысуду і спынення справы рэабілітаваць праваабаронцу. Тым болей, што сама Яна цалкам не прызнавала сваёй віны.

Высветлілася, што маюцца істотныя парушэнні Крымінальна-працэсуальнага закону падчас папярэдняга следства і судовага паседжання, у тым ліку – парушэнне права на абарону.

Суд належным чынам не даў ацэнку доказам з пункту гледжання дастатковасці і дакладнасці для вынясення абвінаваўчага прысуду, а таксама не даследаваў усебакова і аб’ектыўна ўсе абставіны справы. Відавочная неаб’ектыўнасць і абвінаваўчы ўхіл з боку суда пры разглядзе справы.

Падчас суда не былі даследаваныя доказы з боку абароны. Суд таксама прыняў да ўвагі доказы, якія зьяўляюцца недапушчальнымі, паколькі здабытыя з парушэннем патрабаванняў Крымінальна-працэсальнага кодэксу. Да такіх матэрыялаў, напрыклад, адносіцца відэазапіс з РУУС.

Суд не прыняў да ўвагі, што ў Яны Паляковай меліся цялесныя пашкоджанні, якія, па заключэнні судмедэкспертызы, маглі быць атрыманыя пры названых ёю абставінах.

Трэба адзначыць, што справа па скарзе Яны Паляковай была на кантролі Генпракуратуры. Менавіта па ўказанні Генпракуратуры супраць Яны Паляковай была ўзбуджаная  крымінальная справа па абвінавачанні ў ілжывым даносе.

Нагадаем, што рашэннем Салігорскага суда ад 3 сакавіка Яне Паляковай быў вынесены прысуд па частцы 2 артыкулу 400 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – «Загадзя ілжывы данос». Праваабаронцу асудзілі да 2 год і 6-ці месяцаў абмежавання волі (так званай «хіміі»). У ноч на 7 сакавіка Яна Палякова скончыла жыццё самагубствам.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Представители правозащитного сообщества считают, что существуют весомые основания для признания приговора, вынесенного Яне Поляковой, незаконным и необоснованным.

В пятницу, 13 марта, в суд Солигорска подана кассационная жалоба на приговор, вынесенный Яне Поляковой. Кассационное обжалование необходимо для того, чтобы путём отмены обвинительного приговора и прекращения дела реабилитировать правозащитника. Тем более, что сама Яна целиком не признавала своей вины.

Выяснилось, что имеются существенные нарушения Уголовно-процессуального закона во время проведения следствия и судебного заседания, в том числе – нарушение права на защиту.
Суд надлежащим образом не дал оценку доказательствам с точки зрения достаточности и точности для вынесения обвинительного приговора, а также не исследовал всесторонне и объективно все обстоятельства дела. Очевидная необъективность и обвинительный уклон со стороны суда при рассмотрении дела.

Во время суда не были исследованы доказательства со стороны защиты. Суд также принял во внимание доказательства, которые являются недопустимыми, поскольку они добыты с нарушением требований Уголовно-процессуального кодекса. До этих материалов, например, относится видеозапись с РУВД.

Суд не принял во внимание, что у Яны Поляковой имелись телесные повреждения, которые, по заключению судмедэкспертизы, могли быть получены при названных ей обстоятельствах.
Надо отметить, что дело по жалобе Яны Поляковой было на контроле Генпрокуратуры. Именно по указанию Генпрокуратуры против Яны Поляковой было возбужденно уголовное дело по обвинению в лживом доносе.

Напомним, что решением Солигорского суда от 3 марта Яне Поляковой был вынесен приговор по части 2 статьи 400 Уголовного Кодекса Республики Беларусь – “Заведомо лживый донос”. Правозащитника осудили к 2 годам и 6 месяцам ограничения свободы (так называемой “химии”). В ночь на 7 марта Яна Полякова покончила жизнь самоубийством.

http://www.spring96.org/be/news/27687/

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>