Не забірай жыцьцё!
2016 09/02

Юры Рубцоў (Менск, Дзяды - 2013)Урад Беларусі адказаў на скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, якая зарэгістраваная ад імя былога палітвязьня Юрася Рубцова. У дакумэнце сказана, што Рубцоў быў прыцягнуты да адказнасьці за непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў, а не за выказваньне меркаваньня.

Акрамя таго, Урад Беларусі прыводзіць статыстыку за 9 месяцаў 2015 года пракуратуры Беларусі, якая прынесла 2 963 наглядных пратэстаў па справах аб адміністратыўных правапарушэньнях, зь якіх 2 910 былі задаволеныя, у той час, як Юрась Рубцоў з скаргамі ў ворганы пракуратуры не зьвяртаўся.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які вядзе справу Рубцова ў ААН, у дачыненьні да аргумэнтаў аб прыцягненьні да адміністратыўнай адказнасьці за непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню службовай асобы камэнтуе:

“3 лістапада 2013 году ў горадзе Менску Юрась Рубцоў прымаў удзел у вулічным шэсьці “Дзяды”. Знаходзячыся ў калёне людзей, якія йшлі па горадзе, на ім па-над верхняй вопраткай была надзетая цішотка з надпісамі, якія адлюстроўвалі ягогыя думкі й нутранае перакананьне, якія былі пабудаваныя на адной з публічных заяваў дзеючага прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што, цытата – “Я сыйду з паста прэзыдэнта тады, калі мяне пра гэта папросіць беларускі народ!”. Юрась вырашыў папрасіць пра гэта прэзыдэнта публічна – па гэтай прычыне падчас мірнага шэсьця на яго цішотцы ўтрымліваліся надпісы “Лукашэнка – сыходзь!”

“Падчас шэсьця да Рубцова неаднаразова падыходзілі супрацоўнікі міліцыі з патрабаваньнем зьняць цішотку, аднак ён не падпарадкаваўся, бо лічыў патрабаваньне незаконным, перашкаджаючым вольнаму выказваньню меркаваньня. Пасьля завяршэньня шэсьця ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, якія склалі адміністратыўны пратакол па артыкуле 23.4 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях, абвінаваціўшы ў непадпарадкаваньні іхнаму законнаму патрабаваньню пры выкананьні службовых паўнамоцтваў”.

“Урад Беларусі пакінуў без камэнтара довады скаргі Юрася Рубцова пра тое, чаму падчас шэсьця да яго неаднаразова падыходзілі супрацоўнікі міліцыі з патрабаваньнем распрануць цішотку. Роўным чынам, Урад Беларусі ня даў ніякай ацэнкі таму факту, што яго затрымалі непасрэдна пасьля мірнага шэсьця на прыпынку грамадзкага транспарту, у той час, калі на ім яшчэ была па-над адзеньнем паказаная вышэй цішотка. Факт затрыманьня Юрася Рубцова пацьвярджаецца таксама адным з найбуйнейшых незалежных Інтэрнэт-сайтаў Беларусі – tyt.by, дзе пасьлядоўна апісаны ход падзеяў зь ягоным удзелам у вулічным шэсьці “Дзяды”.

У дачыненьні да статыстыкі наглядных пратэстаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе:

“Прыводзячы статыстыку за 9 месяцаў 2015 годуўных  аб прынясеньні наглядных пратэстаў па справах аб адміністратыўных правапарушэньнях пракуратура Беларусі не прыводзіць, колькі альбо якая частка з прынесеных пратэстаў мае дачыненьне да прыцягненьня да адміністратыўнай адказнасьці за непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню службовай асобы дзяржаўнага воргану пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў (артыкул 23.4. Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь)”.

 

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

В ДЕЛЕ Юрася Рубцова ПРАВИТЕЛЬСТВО БЕЛАРУСИ НЕ ВИДИТ ПОЛИТИКИ

Правительство Беларуси ответил на жалобу в Комитет ООН по правам человека, которая зарегистрирована от имени бывшего политзаключённого Юрия Рубцова.

В документе сказано, что Рубцов был привлечён к ответственности за неповиновение законному распоряжению должностного лица при исполнении им служебных полномочий, а не за выражение мнения.

Кроме того, Правительство Беларуси приводит статистику за 9 месяцев 2015 года прокуратурой Беларуси, которая принесла 2963 надзорных протестов по делам об административных правонарушениях, из которых 2910 были удовлетворены, в то время, как Юрий Рубцов с жалобами в органы прокуратуры не обращался.

Правозащитник Леонид Судаленко, который ведёт дело Рубцова в ООН, в отношении аргументов о привлечении к административной ответственности за неповиновение законному распоряжению должностного лица комментирует:

“3 ноября 2013 года в городе Минске Юрий Рубцов принимал участие в уличном шествии «Дзяды». Находясь в колонне людей, которые шли по городу, на нём поверх верхней одеждой была надета майка с надписями, которые отражали его мысли и внутреннеё убеждение, которые были построены на одной из публичных заявлений действующего президента Беларуси Александра Лукашенко о том, что, цитата – “Я уйду с поста президента тогда, когда меня об этом попросит белорусский народ!”. Юрий решил попросить об этом президента публично – по этой причине во время мирного шествия на его майке содержались надписи “Лукашенко – уходи!”

“Во время шествия к Рубцова неоднократно приходили сотрудники милиции с требованием снять майку, однако он не подчинился, считая требование незаконным, препятствующее свободному выражению мнения. После завершения шествия он был задержан сотрудниками милиции, которые составили административный протокол по статье 23.4 Кодекса об административных правонарушениях, обвинив в неповиновении их законному требованию при исполнении служебных полномочий “.

“Правительство Беларуси оставил без комментария доводы жалобы Юрия Рубцова о том, почему во время шествия к нему неоднократно приходили сотрудники милиции с требованием снять майку. Равным образом, Правительство Беларуси не дал никакой оценку тому факту, что его задержали непосредственно после мирного шествия на остановке общественного транспорта, в то время, как на нём ещё была поверх одежды указанная выше майка. Факт задержания Юрия Рубцова подтверждается также одним из крупнейших независимых Интернет-сайтов Беларуси – tyt.by, где последовательно описан ход событий с его участием в уличном шествии «Дзяды».

 

В отношении статистики надзорных протестов прокуратуры Республики Беларусь в 2015 году:

 

“Приводя статистику за 9 месяцев 2015 года о принесении надзорных протестов по делам об административных правонарушениях прокуратура Беларуси не приводит, сколько или какая часть из принесённых протестов имеет отношение к привлечению к административной ответственности за неповиновение законному распоряжению должностного лица государственного органа при исполнении им служебных полномочий (статья 23.4. кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях)”.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота: Аляксей Лапіцкі (Менск, 03.11.2013, “Дзяды”)

Цэтлікі: , , , , , ,

One thought on “У СПРАВЕ ЮРАСЯ РУБЦОВА УРАД БЕЛАРУСІ НЯ БАЧЫЦЬ ПАЛІТЫКІ”

  1. AL Łapicki says:

    Камунікацыя КПЧ ААН з Урадам Рэспублікі Беларусь па справе “Рубцоў супраць Беларусі” паказвае, што ў прадстаўнікоў уладаў як звычайна няма важкіх праўных аргумэнтаў, каб апраўдаць адміністратыўны перасьлед грамадзянаў за рэалізацыю імі канстытуцыйнага права на выказваньне меркаваньняў ды адпаведныя міжнародныя стандарты, зафіксаваныя ў арт. 19 МПГіПП па гэтым праве.

    Пры гэтым, улады скарыстоўваюць адны й тыя ж спрэчныя аргумэнты ў перапісцы з Камітэтам, каб і далей не прызнаваць склад правапарушэньняў у дзеяньнях праваахоўна-судовых дзяржустановаў па любых палітычных справах, працягваць практыку ціску на грамадзкіх актывістаў і непрызнаньня выніковых экспэртных высноваў КПЧ ААН адносна індывідуальных паведамленьняў адносна парушэньня грамадзкіх і палітычных правоў і свабодаў грамадзянаў у Беларусі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>