2016 09/02

harasti_

9 лютага спэцыяльны дакладчык ААН па пытаньні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці заявіў, што лідары апазыцыі, праваабаронцы, журналісты ды іншыя грамадзяне падвяргаліся адміністрацыйнаму перасьледу й штрафам пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў кастрычніку.

“На працягу апошніх чатырох месяцаў у Беларусі не адбылося аніякіх зьменаў, накіраваных на зьмену рэпрэсыўных законаў і практыкі, у той час як зьявіліся шматлікія выпадкі новых парушэньняў асноўных правоў”, — сказаў сп. Міклаш Харасьці ў апублікаванай сёння заяве.

У сваёй заяве праваабаронца нагадвае, што прэзыдэнскія выбары, якія прайшлі ў кастрычніку, як і ўсе папярэднія выбары пачынаючы з 1990-х гадоў, “не адпавядалі дэмакратычным стандартам, у той час як пераабраньне дзейнага кіраўніка краіны заснаванае на яўцы, якая не падлягае кантролю, і непразрыстым падліку галасоў”.

“Тым ня менш, — адзначыў сп. Харасьці, – разам з міжурадавымі й нацыянальнымі праваабарончымі арганізацыямі я вітаў вызваленьне палітычных зьняволеных напярэдадні выбараў. Добрым знакам было тое, што, у адрозненьне ад выбараў 2010 году, улады ўстрымаліся ад ужываньня гвалту ў дачыненьні да палітычных апанэнтаў і не арыштоўвалі альтэрнатыўных кандыдатаў”.

 

“На жаль, змрочны стан правоў чалавека ў краіне застаецца нязменным”, — падкрэсліў спэцыяльны дакладчык ААН.

 

“Улады не спынілі сыстэматычны перасьлед тых, хто спрабуе ажыцьцяўляць свае індывідуальныя, грамадзянскія, палітычныя ды іншыя правы, нягледзячы на ​​частковае прыпыненьне санкцыяў з боку ЭЗ і ЗША, якое было ўжытае ў чаканьні далейшага паляпшэньня правоў чалавека”, — сказаў ён. “Яны таксама не прадэманстравалі аніякага жаданьня рэфармаваць закаранелую й надзвычай дэспатычную праўную сыстэму”.

Незалежны экспэрт адзначыў, што ўрад не аднавіў грамадзянскія й палітычныя правы вызваленых палітвязьняў, і падкрэсьліў, што “не былі спыненыя палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 годк Алеся Міхалевіча і журналіста Аляксандра Алесіна, як і турэмнае зьняволеньне актывіста Міхаіла Жамчужнага.

“Застаецца ў сіле забарона на ўезд у краіну ў дачыненьні да беларускай праваабаронцы Алены Танкачовай, а тым, хто быў вымушаны пакінуць краіну праз палітычны перасьлед, не было прадастаўлена гарантыяў бясьпечнага вяртаньня”, — сказаў сп. Харасці, дадаўшы, што праваабарончым арганізацыям “За сумленныя выбары”, ПЦ “Вясна” і іншым “неаднаразова адмаўлялі ў рэгістрацыі па надуманых адміністрацыйных прычынах”.

“Спыненьне ўсіх гэтых формаў адвольнага перасьледу патрабуе ўсяго толькі палітычнай волі ў гэтай высока цэнтралізаванай сыстэме”, — сказаў ён. “Тым ня менш, неабходныя зьмены не павінны абмяжоўвацца мяккім падыходам да існуючых рэпрэсыўных правілаў. Урад Беларусі павінен распачаць шырокія рэформы па прывядзеньні заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязальніцтвамі ў галіне правоў чалавека”.

Спецыяльны дакладчык падкрэсліў, што Беларусь ужо дваццаць гадоў застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе няма апазыцыі ў парлямэнце. Тым ня менш, сказаў ён, “парлямэнцкія выбары, якія маюць адбыцца ў 2016 годзе, будуць яшчэ адной магчымасьцю для ўладаў, каб засьведчыць сваю прыхільнасць да рэформаў”.

“Я гатовы супрацоўнічаць з уладамі, каб гарантаваць, што ў выніку свабодных і справядлівых парлямэнцкіх выбараў будзе створаны моцны плюралістычны заканадаўчы ворган. Такія крокі будуць сьведчыць аб гатоўнасьці ўладаў паляпшаць сытуацыю з правамі чалавека ў краіне й працаваць у напрамку захаваньня міжнародных стандартаў”, — сказаў на заканчэньне сп. Харасьці.

 

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Спецдокладчик ООН по Беларуси канстатирует отсутствие “изменений в мрачной ситуации с правами человека со времени президентских выборов”

9 февраля специальный докладчик ООН по вопросу о положении в области прав человека в Беларуси Миклош Харасти заявил, что лидеры оппозиции, правозащитники, журналисты и другие граждане подвергались административному преследованию и штрафам после президентских выборов, состоявшихся в октябре.

“В течение последних четырёх месяцев в Беларуси не произошло никаких изменений, направленных на смену репрессивных законов и практики, в то время как появились многочисленные случаи новых нарушений основных прав”, – отметил г-н Миклош Харасти в опубликованном сегодня заявлении.

В своем заявлении правозащитник напоминает, что президентские выборы, которые прошли в октябре, как и все предыдущие выборы начиная с 1990-х годов, “не соответствовали демократическим стандартам, в то время как переизбрание действующего главы страны основано на неподлежащей контролю явке и непрозрачном подсчёте голосов”.

“Тем не менее, – отметил г-н Харасти, – вместе с межправительственными и национальными правозащитными организациями я приветствовал освобождение политических заключенных накануне выборов. Хорошим знаком было то, что, в отличие от выборов 2010 года, власти воздержались от применения насилия в отношении политических оппонентов и не арестовывали альтернативных кандидатов”.

 

“К сожалению, мрачное состояние прав человека в стране остается неизменным”, – подчеркнул специальный докладчик ООН.

 

“Власти не прекратили систематическое преследование тех, кто пытается осуществлять свои индивидуальные, гражданские, политические и другие права, несмотря на частичное приостановление санкций со стороны ЕС и США, которое было применено в ожидании дальнейшего улучшения прав человека”, – сказал он. “Они также не продемонстрировали никакого желания реформировать закоренелую и чрезвычайно деспотичную правовую систему”.

Независимый эксперт отметил, что правительство не восстановило в гражданских и политических правах освобожденных политзаключённых, и подчеркнул, что “не были прекращены политически мотивированные уголовные дела против кандидата в президенты на выборах 2010 года Алеся Михалевича и журналиста Александра Алесина, как и тюремное заключение активиста Михаила Жемчужного“.

“Остается в силе запрет на въезд в страну в отношении белорусской правозащитницы Елены Тонкачевой, а тем, кто был вынужден покинуть страну по причине политического преследования, не было предоставлено гарантий безопасного возвращения”, – сказал г-н Харасти, добавив, что правозащитным организациям “За честные выборы”, ПЦ “Весна” и другим “неоднократно отказывали в регистрации по надуманным административным причинам”.

“Прекращение всех этих форм произвольного преследования требует всего лишь политической воли в этой высоко централизованной системе”, – сказал он. “Тем не менее, необходимые изменения не должны ограничиваться мягким подходом к существующим репрессивным правилам. Правительство Беларуси должно предпринять широкие реформы по приведению законодательства в соответствие с международными обязательствами в области прав человека”.

Специальный докладчик подчеркнул, что Беларусь уже двадцать лет остается единственной страной в Европе, где нет оппозиции в парламенте. Тем не менее, сказал он, “парламентские выборы, которые должны состояться в 2016 году, будут ещё одной возможностью для властей, чтобы засвидетельствовать свою приверженность к реформам”.

“Я готов сотрудничать с властями, чтобы гарантировать, что в результате свободных и справедливых парламентских выборов будет создан сильный плюралистический законодательный орган. Такие шаги будут свидетельствовать о готовности властей улучшать ситуацию с правами человека в стране и работать в направлении соблюдения международных стандартов”, – заключил г-н Харасти.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>