2016 10/02

semeystvo-femid-shrift

Ты – студэнт-юрыст і хочаш рэальна дапамагаць іншым, карыстаючыся атрыманымі ведамі? Прыходзь на стажыроўку ў юрыдычную клініку МПГ «Студэнцкая Рада»!

Дэдлайн падачы заявак – 21 лютага 2016 году.

 

Падчас стажыроўкі кансультанты будуць працаваць з электроннымі зваротамі студэнтаў па розных пытаньнях адукацыі: паступленьня й навучаньня ва ўнівэрсытэце, атрыманьня ільготаў, разьмеркаваньня й пераразьмеркаваньня, пераводу ў іншыя ВНУ й г.д.

Акрамя таго, кансультанты атрымаюць магчымасьць прыняць удзел у стварэньні аналітычных матэрыялаў па правах студэнтаў, а таксама ў правядзеньні маніторынгу іх парушэньняў.

У каманду юрыдычнай клінікі МПГ патрабуюцца ня толькі студэнты, якія ўжо маюць першапачатковы досьвед кансультаваньня, але й людзі, у якіх такі досьвед адсутнічае. Дзейнасьць юрклінікі даволі шырокая, таму патрэбныя ў першую чаргу матываваныя студэнты, якія гатовыя разьвівацца ды атрымліваць досьвед у гэтае сфэры.

 

Зацікавіліся? Нагадваем, дэдлайн падачы заявак – 21 лютага 2016 году. Запоўніць форму можна тут.

 

Усе пытаньні пра юрыдычную кансультацыю ды набор кансультантаў дасылайце сюды: mr.barrister.com@gmail.com або students.rada@gmail.com. Таксама далучайцеся да нас у сацыяльных сетках у Кантакце, Facebook і Ціўцер.

 

Бонусы для ўдзельнікаў юрклінікі

 

  • Кансультанты, якія будуць прымаць актыўны ўдзел у разьвіцьці юрыдычнай кансультацыі, змогуць наведваць разнастайныя адукацыйныя сэмінары, трэнінгі й стажыроўкі ад арганізацыі «Студэнцкая Рада».

 

Паволе «Студэнцкая Рада»,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>