2016 12/02

Фільм пра праваабаронцу Алеся Бяляцкага з дакумэнтальнага цыклю “Нястомнае сэрца” (A Heart That Never Dies) скандынаўскіх дакумэнталістаў Эрлінга Боргена і Тома Хэйнэмана выкладзены ў інтэрнэце.

Цыкль складаецца з шасьці фільмаў. “Гэтая гісторыя пра шасцёх чалавек – кожны зь нястомным сэрцам”, – кажуць рэжысэры пра сваю працу. Іх гэроі – журналісты, юрысты, палітычныя актывісты, праваабаронцы з Сэрбіі, Гватэмалы, Эгіпту, Банглядэш, Свазіленда й Беларусі – штодня ў сваіх краінах супрацьстаяць рэжымам, якія падаўляюць мірнае ажыцьцяўленьне асноўных свабодаў і правоў чалавека.

“Гэтая сэрыя стужак пра змагароў за правы чалавека з шасьці розных краінаў, і я гляджу на кожнага зь іх як на гэроя. Больш чым калі-небудзь, сьвет мае патрэбу ў такіх людзях. Мне было важна паказаць, што кожны можа нешта зьмяніць у сьвеце сёньня”, – тлумачыць Эрлінг Борген сваю рэжысэрскую задуму.

У анатацыі да часткі пра Алеся Бяляцкага адзначаецца, што “нягледзячы на 1050 дзён зьняволеньня ягоны голас працягвае гучаць”.

 

  • Прэм’ера стужкі з удзелам беларускага праваабаронцы адбылася ў Осла ў чэрвені 2015 году, пасьля прайшлі паказы на скандынаўскім тэлебачаньні – у Даніі, Швэцыі і Нарвэгіі. За гэты час фільм атрымаў узнагароду італьянскага фэстывалю “Кіно за мір”.

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Фильм о белорусском правозащитнике Алесе Беляцком (видео)

Фильм о правозащитнике Алесе Беляцком из документального цикла “Неутомимое сердце” (A Heart That Never Dies) скандинавских документалистов Эрлинга Боргена и Тома Хэйнэмана выложен в интернет.

Цикл состоит из шести фильмов. “Эта история о людях, каждый из которых – с неутомимым сердцем”, – говорят режиссёры о своей работе. Их герои – журналисты, юристы, политические активисты, правозащитники из Сербии, Гватемалы, Египта, Бангладеш, Свазиленда и Беларуси – ежедневно в своих странах противостоят режимам, которые подавляют мирное осуществление основных свобод и прав человека.

“Это серия фильмов о борцах за права человека из шести разных стран, и я смотрю на каждого из них как на героя. Более чем когда-либо, мир нуждается в таких людях. Мне было важно показать, что каждый может что-то изменить в мире сегодня”, – объясняет Эрлинг Борген свою режиссёрскую задумку.

В аннотации к части об Алесе Беляцком отмечается, что “несмотря на 1050 дней заключения его голос продолжает звучать”.

 

  • Премьера ленты с участием белорусского правозащитника состоялась в Осло в июне 2015 года, после прошли показы на скандинавском телевидении – в Дании, Швеции и Норвегии. За это время фильм получил награду итальянского фестиваля “Кино за мир”.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>