2016 18/02

У адпаведнасьці з артыкулам 8 Крымінальна-выканаўчага кодэксу, які замацоўвае асновы праўнага стану асуджаных, дзяржава гарантуе абарону правоў, свабодаў і законных інтарэсаў асуджаных, забясьпечвае ўстаноўленыя законам умовы прымяненьня пакараньня ды іншых мераў крымінальнай адказнасьці ў дачыненьні да асуджаных, гарантыі сацыяльнай справядлівасьці, іхную сацыяльную, праўную ды іншую абароненасьць.

Пры выкананьні пакараньня ды іншых мераў крымінальнай адказнасьці асуджаным гарантуюцца правы й свабоды грамадзянаў Рэспублікі Беларусь з абмежаваньнямі, устаноўленымі крымінальным, крымінальна-выканаўчым і iншым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

У пачатку сьнежня 2014 году прэзыдэнт Беларусі заявіў, што неабходна зрабіць больш жорсткім пакараньне за распаўсюд наркотыкаў і стварыць для наркагандляроў спэцыяльныя калёніі з максымальна жорсткімі ўмовамі.

Ўзмацненьне жорсткасьці пакараньня – гэта хоць і спрэчнае з пункту гледжаньня абгрунтаванасьці, але правамерная прапанова, якая не супярэчыць Канстытуцыі ды iншым дакумэнтам, якія вызначаюць правы чалавека. Аднак, прапановы адносна ўмоваў утрыманьня такой катэгорыі зьняволеных заслугоўваюць жорсткай крытыкі.

Прэзідэнт прапанаваў:

«Для іх трэба стварыць невыносныя ўмовы ў месцах адбыцьця гэтых тэрмінаў. Калі ў нас іх вельмі шмат, я ня думаю, што іх у нас вельмі шмат, каб ствараць ім асобную калёнію, але калі шмат, давайце адну з калёніяў адшкадуем для гэтага. Калі ў нас не хапае такіх людзей на адну калёнію, давайце адно падразьдзяленьне, казарму ці яшчэ нешта ў калёніі строгага рэжыму, установім ім такі рэжым, каб яны, седзячы ў гэтай калёніі, проста скажу, сьмерці прасілі. Тое ж самае й для распаўсюджвальнікаў», – цытуе агенцыя «Інтэрфакс».

Стварэньне асобнай калёніі для пэўнай катэгорыі асуджаных з невыноснымі ўмовамі ўтрыманьня супярэчыць асноўным прынцыпам міжнароднага й нацыянальнага права.

  • Арт. 7 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах абвяшчае аб тым, што ніхто не павінен падвяргацца катаваньням альбо жорсткаму, бесчалавечнаму альбо зьневажальнаму да ягонай годнасьцi абыходжаньню цi пакараньню.

Дадзены міжнародны дакумэнт ратыфікаваны Рэспублікай Беларусь. Указаная фармулёўка аб забароне катаваньняў і зьневажальнага абыходжаньня прадубляваная ў арт. 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і арт. 3 Крымінальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, каб рэалізаваць прапанаванае неабходна было альбо груба праігнараваць дзейснае заканадаўства, альбо ўнесьці ў яго зьмяненьні, фактычна ўзаконіўшы катаваньні, гвалт ды іншае жорсткае й прыніжаючае чалавечую годнасьць абыходжаньне з асуджанымі. Само па сабе пазбаўленьне волі ўжо зьяўляецца пакараньнем, і крымінальная адказнасьць ня мае сваёй мэтай прычыненьне фізічных пакутаў альбо прыніжэньне чалавечае годнасьці.

Як многія ўказаньні прэзідэнта, гэтыя ініцыятывы маглі быць шчасна забытыя, аднак, як паказвае вывучэньне сытуацыі за мінулы пэрыяд, прапановы былі рэалізаваныя ў дакладнай адпаведнасьці з вызначанай мэтай.

На працягу 2015 году адбыліся масавыя адмены пастановаў судоў аб умоўна-датэрміновым вызваленьні альбо замене пакараньня на больш мяккае ў дачыненьні да асуджаных па злачынствах у сфэры незаконнага абароту наркотыкаў. У выніку асобы, якія прызнаваліся цьвёрда стаўшымі на шлях выпраўленьня альбо даказалі сваё выпраўленьне, зноў накіроўваліся ў калёніі для адбыцьця пакараньня. Масавы характар ​​такой зьявы дазваляе сумнявацца ў тым, што пастановы прымаліся з захаваньнем гарантыяў справядлівага суду, а не зьяўляліся вынікам ўказаньняў выканаўчай улады.

На працягу 2015 года ў ПЦ “Вясна” паступалі зьвесткі пра тое, што ў дачыненьні да асуджаных за ўчыненьне злачынстваў у сфэры незаконнага абароту наркотыкаў ўжываецца жорсткае абыходжаньне.

Сваякі асуджаных, якія аб’ядналіся ў ініцыятыву “Рух маці 328″, паведамілі пра некалькі такіх выпадкаў:

Зьміцер Я. асуджаны ў кастрычніку 2015 гаду па арт.328 на 9 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў ПУ ўзмоцненага рэжыму; у студзені прысуд уступіў у законную сілу. Ужо вядома, што ён будзе накіраваны ў ПК-22 “Воўчыя норы”. Асуджаны зьяўляецца інвалідам, і яго захворваньне адносіцца да тых, якія па законе дазваляюць хадайнічаць аб вызваленьні ад пакараньня па хваробе.

Ягоная маці неаднаразова зьвярталася ў ДВП і ў суд: «ў ДВП наогул 7 разоў пісала пра гэта! Яны мне адказваюць: не мае захворваньняў, якія перашкаджаюць адбываньне пакараньня, бо ён не захварэў там, у яго ўжо цэлы букет. Ён ужо трапіў туды такім; мне ў ДВП сказаў Дарошка, хай калёнія альбо СІЗА напішуць заяву на мэдычны кансіліюм; атрымліваецца, што ДВП не давярае й супярэчыць Мэдычнай рэабілітацыйнай экспэртызе».

У асуджанага захавалася адна нырка, штучна створана сыстэма вылучэньня ўрыны; ад пераездаў і ад пераносаў цяжкіх рэчаў у яго абвастрыўся хваравіты стан. Пры гэтым ён утрымліваўся ў агульнай камэры й быў вымушаны, каб не ствараць нязручнасьці суседзям па камэры, абмяжоўваць сябе ва ўжываньні вадкасьці, што яму наўпрост супрацьпаказана. Да ўступленьня ў сілу прысуду прадстаўнікі адміністрацыі СІЗА настойліва прапаноўвалі яму папрасіцца датэрмінова на этап у калёнію, Зьміцер Я. адмаўляўся, заяўляючы, што не прызнае сваёй віны й ня згодны з прысудам.

У пачатку студзеня 2016 года ў Праваабарончы цэнтар “Вясна” зьвярнулася прадстаўніца грамадзкай ініцыятывы “Рух маці 328″ Ларыса Жыгар, якая паведаміла аб факце суіцыду 5 студзеня 20-гадовага хлопца ў Жодзінскай турме.

Пратасеня Ягор Георгіевіч быў затрыманы супрацоўнікамі наркакантролю г. Салігорску ў красавіку 2015 года. Падчас затрыманьня над ім жорстка зьдзекваліся гэтыя супрацоўнікі. З красавіка месяца ён выношваў плян суіцыду, паведамляючы маці ў кожным лісьце, што сваёю сьмерцю пакарае супрацоўнікаў наркакантролю. Цэнзура прапускала гэтыя лісты, не зьвяртаючы ўвагі на тэксты. 28 сьнежня Пратасеню быў вынесены прысуд – 14 гадоў пазбаўленьня волі. На судзе ён папрасіў маці, каб не падавала касацыйную скаргу, бо ён жыць ня будзе. Я, як і маці, таксама пісала яму ліст з просьбай спыніцца. Адказ яго я пасылаю Вам. І вось 5 студзеня хлопца дасталі зь пятлі. Цяпер ён знаходзіцца ў Жодзінскай ЦБ, у адьдзяленьні рэанімацыі.

Мне ўдалося зьвязацца з лекарам гэтага адзьдзяленьня, які паведаміў мне, што стан Ягора вельмі цяжкі, ён падлучаны да апарату й знаходзіцца ў коме. Я пішу гэта Вам, так бо такое бязьмежжа ўжо вельмі дастала ўсіх маці й жонак. Мы ня маем намеру больш маўчаць і цярпець гэта. Вось як распараджаюцца лёсамі нашых блізкіх.

Дэкрэт №6, а разам зь ім і словы нашага кіраўніка дзяржавы: «каб сядзелі й сьмерці прасілі ..” ўвасабляецца ў жыцьцё!

Дапамажыце, падкажыце, куды зьвяртацца нам, маці й жонкам? Трэба, каб пакараньне панесьлі й гэтыя вяршыцелі лёсаў людзкіх! Думаю, вы адгукнецеся на “крык душы” нашых маці. З павагай. Ларыса Аляксандраўна“.

Праваабаронцы лічуць, што псыхалягічны надлом у Ягора Пратасені здарыўся пасьля катаваньняў і зьдзекаў падчас сьледства ды ўтрыманьня яго пад вартай. Вось як ён піша пра гэту сытуацыю ў апошнім лісьце да Ларысы Жыгар:

«Я лічу, што ў маёй сытуацыі самагубства вырашыць праблему самавольства, нялюдскасьці й несправядлівасьці. Я пакіну запіску перад тым, як зьдзейсьніць самагубства, у гэтай запісцы я растлумачу прычыну свайго ўчынку, а прычына мая заключаецца ў тым, што я ня вытрымаў псіхалягічнага ўціску, паколькі я часта міжволі згадваю пра тое, як мяне катавалі ды я не магу даказаць, што мяне катавалі, таму што Упраўленьне ўласнай бясьпекі ігнаруе маю заяву ўжо каля 5 месяцаў. У заяве я ўказаў, што згодны даць паказаньні на «паліграфе», каб даказаць, што мяне катавалі й даказаць праўдзівасьць ўсіх тых мэтадаў катаваньняў, якія да мяне ўжываліся. Мне не застаецца нічога іншага, як даказаць праўдзівасьць сваіх словаў самагубствам. Пасьля гэтага абавязкова пакараюць адзьдзел наркакантролю, які мяне катаваў, паколькі любы псыхоляг пацьвердзіць, што ні адзін чалавек не пакончыць жыцьцё самагубствам проста так. Пасьля таго як пакараюць гэты адзьдзел, іншыя адзьдзелы перастануць катаваць і ўжываць фізычную сілу да затрыманых, таму што будуць баяцца, што хто-небудзь зробіць тое самае, што і я … Маё самагубства таксама дапаможа вашай групе дамагчыся агульнай вашай мэты: выкарыстаньню ўмоўна-датэрміновага вызваленьня, замене рэжыму, прымяненьне амністыі, аслабіць частку 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэксу».

Лісты асуджанага траплялі да адрасата праз цэнзуру, аднак ніякіх своечасовых мераў адміністрацыяй не зроблена.

У цяперашні час па факце таго, што адбылося Сьледчым камітэтам праводзіцца праверка.

Такім чынам, неправавая практыка дыскрымінацыі зьняволеных па прыкмеце зьдзяйсьненьня пэўнай катэгорыі злачынстваў, якая ўкаранілася, супярэчыць нацыянальнаму заканадаўству й міжнародным абавязкам Беларусі ў галіне правоў чалавека й мае патрэбу ў неадкладным выпраўленьні.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

Создание отдельной колонии с невыносимыми условиями содержания противоречит основным принципам международного и национального права

В соответствии со статьей 8 Уголовно-исполнительного кодекса, которая закрепляет основы правового положения осужденных, государство гарантирует защиту прав, свобод и законных интересов осужденных, обеспечивает установленные законом условия применения наказания и иных мер уголовной ответственности в отношении осужденных, гарантии социальной справедливости, их социальную, правовую и иную защищенность.

При исполнении наказания и иных мер уголовной ответственности осужденным гарантируются права и свободы граждан Республики Беларусь с ограничениями, установленными уголовным, уголовно-исполнительным и иным законодательством Республики Беларусь.

В начале декабря 2014 года президент Беларуси заявил, что необходимо ужесточить наказание за распространение наркотиков и создать для наркоторговцев специальные колонии с максимально жесткими условиями.

Ужесточение наказания – это хоть и спорное с точки зрения обоснованности, но правомерное предложение, которое не противоречит Конституции и иным документам, определяющим права человека. Однако, предложение относительно условий содержания такой категории заключенных заслуживают жесткой критики.

Президент предложил:

«Для них надо создать невыносимые условия в местах отбывания этих сроков. Если у нас их очень много, я не думаю, что их у нас очень много, чтобы создавать им отдельную колонию, но если много, давайте одну из колоний отжалеем для этого. Если у нас не хватает таких людей на одну колонию, давайте одно подразделение, казарму или еще что-то в колонии строжайшего режима, установим им такой режим, чтобы они, сидя в этой колонии, прямо скажу, смерти просили. То же самое и для распространителей», – цитирует агентство «Интерфакс».

Создание отдельной колонии для определенной категории осужденных с невыносимыми условиями содержания противоречит основным принципам международного и национального права.

  • Ст. 7 Международного пакта о гражданских и политических правах гласит о том, что никто не должен подвергаться пыткам или жестокому, бесчеловечному или унижающему его достоинство обращению или наказанию.

Данный международный документ ратифицирован Республикой Беларусь. Указанная формулировка о запрете пыток и унижающего обращения продублирована в ст. 25 Конституции Республики Беларусь и ст. 3 Уголовно-исполнительного кодекса Республики Беларусь.

Таким образом, чтобы реализовать предложенное необходимо было либо грубо проигнорировать действующее законодательство, либо внести в него изменения, фактически узаконив пытки, насилие и другое жестокое и унижающее человеческое достоинство обращения с осужденными. Само по себе лишение свободы уже является наказанием, и уголовная ответственность не имеет своей целью причинение физических страданий либо унижение человеческого достоинства.

Как многие указания президента, эти инициативы могли быть благополучно забыты, однако, как показывает изучение ситуации за прошедший период, предложения были реализованы в точном соответствии с намеченной целью.

В течение 2015 года произошли массовые отмены постановлений судов о условно-досрочном освобождении или замене наказания на более мягкое в отношении осужденных по преступлениям в сфере незаконного оборота наркотиков. В результате лица, которые признавались твердо ставшими на путь исправления или доказавшими свое исправление, вновь направлялись в колонии для отбытия наказания. Массовый характер такого явления позволяет усомниться в том, что постановления принимались с соблюдением гарантий справедливого суда, а не являлись результатом указания исполнительной власти.

На протяжении 2015 года в ПЦ «Весна» поступали сведения о том, что в отношении осужденных за совершение преступлений в сфере незаконного оборота наркотиков применяется жестокое обращение. Родственники осужденных, объединившиеся в инициативу “Движение матерей 328″, сообщили о нескольких таких случаях:

«Дмитрий Я. осужден в октябре 2015 года по ст.328 на 9 лет лишения свободы с отбыванием наказания в ИУ усиленного режима; в январе приговор вступил в законную силу. Уже известно, что он будет направлен в ИК-22 “Волчьи норы”. Осужденный является инвалидом, и его заболевание относится к тем, которые по закону позволяют ходатайствовать об освобождении от наказания по болезни.

Его мать неоднократно обращалась в ДИН и в суд: «в ДИН вообще 7 раз писала об этом! они мне отвечают: не имеет заболеваний препятствующих отбыванию наказания, он ведь не заболел там, у него уже целый букет. Он уже попал туда таким; мне в ДИНе сказали Дорошко пусть колония или СИЗО напишут заявление на медицинский консилиум; получается, что ДИН не доверяет и противоречит Медицинской реабилитационной экспертизе».

У осужденного сохранилась одна почка, искусственно создана система мочевыделения; от переездов и от переносов тяжёлых вещей у него обострилось состояние. При этом он содержался в общей камере и был вынужден, чтобы не создавать неудобств соседям по камере ограничивать себя в употреблении жидкости, что ему напрямую противопоказано. До вступления в силу приговора представители администрации СИЗО настойчиво предлагали ему попроситься досрочно на этап в колонию, Дмитрий Я. отказывался, заявляя, что не признает своей вины и не согласен с приговором.

В начале января 2016 года в Правозащитный центр “Весна” обратилась представительница общественной инициативы “Движение матерей 328″ Лариса Жигарь, которая сообщила о факте суицида 5 января 20-летнего парня в тюрьме Жодино.

Протасеня Егор Георгиевич был задержан сотрудниками наркоконтроля г. Солигорска в апреле 2015 года. Во время задержания над ним жестоко издевались эти сотрудники. С апреля месяца он вынашивал план суицида, сообщая матери в каждом письме, что своею смертью накажет сотрудников наркоконтроля. Цензура пропускала эти письма, не обращая никакого внимания на тексты. 28 декабря Протасеню был вынесен приговор – 14 лет лишения свободы. На суде он просил мать, чтобы не подавала кассационную жалобу, так как он жить не будет. Я, как мать, также писала ему письмо с просьбой остановиться. Ответ его я посылаю Вам. И вот 5 января парня достали из петли. Сейчас он находится в Жодинской ЦБ, в отделении реанимации. Мне удалось связаться с врачом этого отделения, который сообщил мне, что состояние Егора очень тяжелое, он подключен к аппарату и находится в коме. Я пишу это Вам, так как такой беспредел уже очень достал всех матерей и жен. Мы не намерены больше молчать и терпеть это. Вот как распоряжаются судьбами наших близких. Декрет №6, а вместе с ним и слова нашего главы государства: «чтобы сидели и смерти просили..” воплощается в жизнь! Помогите, подскажите, куда обращаться нам, матерям и женам? Надо, чтобы наказание понесли и эти вершители судеб людских! Думаю, Вы откликнетесь на “крик души” наших матерей. С уважением. Лариса Александровна“.

Сайт spring96.org сообщает, что психологический надлом у Егора Протасени случился после пыток и издевательств во время следствия и содержания его под стражей. Вот как он пишет об этой ситуации в последнем письме к Ларисе Жигарь:

«Я считаю, что в моей ситуации самоубийство решит проблему произвола, бесчеловечности и справедливости. Я оставлю записку перед тем, как совершить самоубийство, в этой записке я объясню причину своего поступка, а причина мая заключается в том, что я не выдержал психологического давления, поскольку я часто невольно вспоминаю о том, как меня пытали и я не могу доказать, что меня пытали, потому что Управление собственной безопасности игнорирует мое заявление уже около 5 месяцев. В заявлении я указал, что согласен дать показания на «полиграфе», чтобы доказать, что меня пытали и доказать правдивость всех тех методов пыток, которые ко мне применяли. Мне не остается ничего другого, как доказать правдивость своих слов самоубийством. После этого обязательно накажут отдел наркоконтроля, который меня пытал, поскольку любой психолог подтвердит, что ни один человек не покончит жизнь самоубийством просто так. После того как накажут этот отдел, другие отделы перестанут пытать и применять физическую силу к задержанным, потому что будут бояться, что кто-нибудь поступит так же как я… Мое самоубийство также поможет вашей группе добиться общей вашей цели: использованию условно-досрочного освобождения, замене режима, применение амнистии, ослабить часть 3 статьи 328 Уголовного кодекса».

Письма осужденного попадали к адресату через цензуру, однако никаких своевременных мер администрацией не предпринято.

В настоящее время по факту происшедшего Следственным комитетом проводится проверка.

Таким образом, установившаяся неправовая практика дискриминации заключенных по признаку совершения определенной категории преступлений противоречит национальному законодательству и международным обязательствам Беларуси в области прав человека и нуждается в немедленном исправлении.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

One thought on “Стварэньне асобнай калёніі зь невыноснымі ўмовамі ўтрыманьня супярэчыць асноўным прынцыпам міжнароднага й нацыянальнага права”

  1. AL Łapicki says:

    - Праваахоўнікам ды судзьдзям: Можа, усё ж, прыйшоў час узьнімацца з дрыжачых каленяў ды ўгадаць пра права?!

    Новая гатова справа ў КПЧ ААН, усе доказы, – у тым ліку дакумэнтальныя, – таго, што над асуджаным учыняліся катаваньні ці жорсткія, бесчалавечныя мэтады абыходжаньня – маюцца. Сыстэмнасьць праблемы парушэньня міжнародных стандартаў права, выкладзеных у МПГіПП дзяржавай, таксама відавочная.

    МЗС Беларусі, пры гэтым, адкрыта заяўляе пра неабавязковасьць рашэньняў Камітэту для выкананьня.

    У такіх умовах абсалютна злачынным ёсьць маўчаньне прафэсіяналаў у мантыях, якія прадстаўляюць беларускае нацыянальнае правасудзьдзе.

    Калі маўчыць прафэсійнае сумленьне ды не выконваецца абавязак, дзейнічаюць крымінальныя паняткі! І тут ужо – хто на што зь дзяцінства вучыўся, хто якім чынам котак любіў… Карацей – “садызм самы настаяшчы”.

    Дык ці ачуняе ад “ідэалягічнага электрашоку” беларуская праваахоўна-судовая сытэма?!

    Можа, усё ж, прыйшоў час узьнімацца з дрыжачых каленяў ды ўзгадаць пра ягоную вялікасьць ПРАВА?!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>