Урад Беларусі адказаў на скаргу маці растралянага ў 2014 годзе жыхара Гомеля Аляксандра Грунова – Вольгі Груновой ў Камітэт ААН па правах чалавека.
Жанчына спрабавала дамагчыся рассакрэчваньня месца пахаваньня свайго сына, пасьля чаго падала скаргу ў ААН пра бесчалавечнае, прыніжаючае чалавечую годнасьць абыходжаньне.
Беларускі бок паведамляе, што ў Беларусі ананімнасьць пахаваньня пакараных зьняволеных замацаваная на заканадаўчым роўні.
“У выпадках прывядзеньня сьмяротнага прысуду ў выкананьне гэтая працэдура ажыцьцяўляецца такім чынам, што б прычыніць як мага меней пакутаў ня толькі самому асуджанаму, але і іншым людзям”, – да такой думкі прыйшлі ў Гэнэральнай пракуратуры, адказваючы на скаргу Вольгі Груновой.
Скарга Груновой ў Камітэт ААН была зарэгістраваная 1 сьнежня 2015 году. Жанчына сьцвярджае, што адмова паведаміць пра дакладны час выкананьня прысуду й месца пахаваньня роднага сына прычыніла і працягвае прычыняць ёй душэўныя пакуты й псыхічны стрэс.
“Лічу, што абстаноўка поўнай сакрэтнасьці ў дачыненьні да пакараньня сьмерцю й месца пахаваньня сына, а таксама адмова ў выдачы ягонага цела для пахаваньня раўназначныя запалохваньню й пакараньню нашай сям’і, паколькі нас наўмысна пакінулі ў стане нявызначанасьці й псыхічных пакутаў. Я гэта расцэньваю як катаваньні, жорсткае, бесчалавечнае, прыніжаючае годнасьць пакараньне”, – кажа Вольга Грунова.
Па словах праваабаронцы Леаніда Судаленкі, які вядзе справу Вольгі Груновой, ААНаўскі Камітэт неаднаразова ўстанаўліваў факты бесчалавечнага, зьневажальнага чалавечую годнасьць абыходжаньня ў адносінах да сваякоў асуджаных да сьмяротнага пакараньня беларусаў.
“Можна ўзгадаць справы маці растраляных беларусаў Натальлі Шчадко, Марыі Стаселовіч і шэраг іншых, у якіх міжнародныя экспэрты прызналі, што “абстаноўка поўнай сакрэтнасьці ў дачыненьні да даты пакараньня сьмерцью й месца пахаваньня, а таксама адмова ў выдачы цела раўназначныя запалохваньню ці пакараньню сем’яў, паколькі іх наўмысна пакідаюць у стане нявызначанасьці й псыхічных пакутаў, што ўяўляе сабою бесчалавечнае абыходжаньне ў парушэньне артыкула 7 Пакту”, – падкрэсліў праваабаронца.
Акрамя ўстанаўленьня факту ўжываньня бесчалавечнага абыходжаньня Вольга Грунова просіць Камітэт па правах чалавека заклікаць беларускія ўлады зьмяніць нацыянальнае заканадаўства, якое забараняе рассакрэчваць месцы пакараных зьняволеных у Беларусі.
Нагадаем, скарга самаго растралянага жыхара Гомеля Аляксандора Грунова аб парушэньні права на жыцьцё зарэгістравана ў КПЧ ААН 7 красакавіка 2014 году, але пакуль застаецца без камэнтару з боку Ураду Беларусі.
*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)
ПРАВИТЕЛЬСТВО БЕЛАРУСИ отреагировало на жалобу Ольги ГРУНОВАЙ В ООН
Правительство Беларуси ответил на жалобу матери расстрелянного в 2014 году жителя Гомеля Александра Грунова – Ольги Груновой в Комитет ООН по правам человека. Женщина пыталась добиться рассекречивания место захоронения своего сына, после чего подала жалобу в ООН о бесчеловечной, унижающее человеческое достоинство обращение.
Белорусская сторона сообщает, что в Беларуси анонимность захоронения казненных заключенных закреплена на законодательном уровне.
“В случаях приведения смертного приговора в исполнение эта процедура осуществляется таким образом, что бы причинить как можно меньше страданий не только самому осужденному, но и другим людям”, – к такому мнению пришли в Генеральной прокуратуре, отвечая на жалобу Ольги Груновой.
Жалоба Груновой в Комитет ООН была зарегистрирована 1 декабря 2015 года. Женщина утверждает, что отказ сообщить о точном времени исполнения приговора и места захоронения родного сына причинило и продолжает причинять ей душевные страдания и психический стресс.
“Считаю, что обстановка полной секретности в отношении казни и место захоронения сына, а также отказ в выдаче его тела для захоронения равноценны запугиванию или наказанию нашей семьи, поскольку нас намеренно оставили в состоянии неопределенности и психических страданий. Я это расцениваю как пытки, жестокое, бесчеловечное унижающее достоинство наказание”, – говорит Ольга Грунова.
По словам правозащитника Леонида Судаленко, который ведет дело Ольги Груновой, ООНовский Комитет неоднократно устанавливал факты бесчеловечного, унижающего человеческое достоинство обращения в отношении родственников осужденных к смертной казни белорусов.
“Можно вспомнить дела матери расстрелянных белорусов Натальи Щедко, Марии Стаселович и ряд других, в которых международные эксперты признали, что” обстановка полной секретности в отношении даты казни и места захоронения, а также отказ в выдаче тела равноценны запугиванию или наказанию семей , поскольку их намеренно оставляют в состоянии неопределенности и психических страданий, что представляет собой бесчеловечный обращение в нарушение статьи 7 Пакта “, – подчеркнул правозащитник.
Кроме установления факта применения бесчеловечного обращения Ольга Грунова просит Комитет по правам человека призвать белорусские власти изменить национальное законодательство, запрещающее рассекречивать месте казненных заключенных в Беларуси.
Напомним, жалоба самого расстрелянного жителя Гомеля Аляксандора Грунова о нарушении права на жизнь зарегистрировано в КПЧ ООН 7 красакавика 2014 года, но пока остается без комментария со стороны Правительства Беларуси.
Паводле gomelspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info
Цэтлікі: ААН, звароты ў КПЧ ААН, Скаргі, сьмяротнае пакараньне
І за што маці вось такія пакуты…?((