Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава абвяшчае конкурс.
Конкурс на правядзеньне сацыялягічнага дасьледваньня сярод праваабарончых арганізацыяў і праваабаронцаў.
Мэты: правядзеньне сацыялягічнага дасьледаваньня ды аналізу для вызначэньня прыярытэтаў дзейнасьці й разьвіцьця на падставе бачаньня асноўных праблемаў у сфэры правоў чалавека ў Беларусі.
Аб’ект дасьледваньня: 25 беларускіх праваабарончых арганізацыяў і праваабаронцы.
Від дасьледаваньня: інтэрвію, апытаньне.
Мэтадалёгія дасьледаваньня: зьмест і дызайн інструмэнтаў дасьледаваньня распрацоўваюцца арганізацыяй, якая выйграла конкурс, і пацьвярджаюцца заказчыкам перад пачаткам дасьледаваньня.
Тэрмін правядзеньня: 3-6 месяцаў. Пачатак дасьледаваньня ў сакавіку 2016 года.
Чаканы вынік: аналітычная справаздача, у якой прадстаўлены абагульненьні дадзеных дасьледаваньня адпаведна мэтам і задачам. Справаздача мусіць быць падрыхтаваная на расейскай, беларускай ды ангельскай мовах у электронным выглядзе.
У конкурсную прапанову неабходна ўключыць наступную інфармацыю:
- Інфармацыя пра арганізацыю, у тым ліку пра досьвед правядзеньня падобных дасьледваньняў;
- Дэталёвы плян і графік правядзеньня дасьледваньня;
- Дэталёвы бюджэт дасьледваньня.
Конкурсную прапанову неабходна даслаць на электронную пошту shrc.belarus@humanrightshouse.org не пазьней за 9 сакавіка 2016 г. з пазнакай “Заяўка на правядзеньне сацыялягічнага дасьледаваньня”. Конкурсная прапанова можа быць пададзена на беларускай альбо расейскай мовах у электронным выглядзе.
Калі ў Вас ўзьнікла неабходнасьць у тлумачэньні альбо ўдакладненьні якой-небудзь інфармацыі, якая тычыцца мэтаў, задачаў і зьместу конкурсу, Вы можаце атрымаць інфармацыю па адрэсе: shrc.belarus@humanrightshouse.org
Паводле humanrightshouse.org
адрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info
Цэтлікі: ДПЧ імя Барыса Звоскава ў Вільні, Заяўка на правядзеньне сацыялагічнага дасьледаваньня, праваабаронцы, праваабарончыя арганізацыі, сацыялягічныя досьледы
У нас, аказваецца, гэтак шмат прваабарончых арганізацыяў… Узьнікае заканамернае пытаньне. А куды ж правы падзяваліся?)((