2016 25/02

Mikola_BLP_w470abr_r1_s_apr-3_AP

У Полацку 13 лютага мясцовыя юрысты й праваабаронцы падпісалі дамову аб сумеснай дзейнасьці.  Праваабаронцы аб’ядналіся дзеля аказаньня бясплатнай дапамогі жыхарам Полацку.

Ва ўмовах эканамічнага спаду грамадзяне ўсё часьцей маюць патрэбу ў юрыдычнай абароне сваіх правоў, але ня маюць дастаткова фінансаў, каб аплаціць паслугі юрыста.

Палова юрыстаў – удзельнікаў праваабарончай ініцыятывы ўжо знаходзяцца на пэнсіі. Яны спадзяюцца, што іх прафэсійныя ды іншыя веды, навыкі й досьвед стануць карысным унёскам у агульную справу. Праваабаронцы, што аб’ядналіся, маюць юрыдычную адукацыю і, дадаткова, скончылі курсы павышэньня кваліфікацыі «Імплемэнтацыя дэ-факта міжнародных абавязальніцтваў Рэспублікі Беларусь у галіне грамадзянскіх правоў і свабодаў» пры Беларускім доме правоў чалавека.

Адзін з праваабаронцаў, юрыст Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Мікалай Шарах, зьяўляецца сябрам Рады па пытаньнях удасканаленьня заканадаўства ў сацыяльна-працоўнай сфэры пры Міністэрстве працы й сацыяльнай абароны Беларусі.

Кажа спадар Мікола:

«Словам “праваабаронцам” у нас прынята называць толькі тых, хто адстойвае грамадзянскія й палітычныя правы грамадзянаў. Мы ж лічым ня менш важнымі працоўныя, сацыяльна-эканамічныя ды іншыя правы, у якіх абмяжоўваюцца нашыя грамадзяне. Дзеля дапамогі нашым людзям у адстойваньні гэтых правоў і створанае ў Полацку Простае таварыства па аказаньні бясплатнай юрыдычнай дапамогі».

Па суботах, у другой палове дня, юрысты-праваабаронцы пачалі прыймаць грамадзянаў для кансультацыяў. Абвесткі пра прыём юрыстаў у Полацку на вуліцы Усьпенскай, 3, у пакоі 13, распаўсюджваюцца на дошках аб’яваў. Першыя, хто зьвярнуўся, заявілі пра парушэньні правоў працаўнікоў оўных падчас звальненьня: дырэктарат з жаданьня зэканоміць на рабочых спрабуюць іх звольніць за ўяўныя парушэньні. Зьвярталіся за дапамогай і індывідуальныя прадпрымальнікі наконт пытаньняў абароны іхных правоў і законнасьці арганізацыі мітынгу ў Полацку.

Юрысты-праваабаронцы мяркуюць аказваць палачанам дапамогу ў напісаньні заяваў, скаргаў (у тым ліку калектыўных) і пазоваў у розныя інстанцыі. Таксама яны гатовыя праводзіць кансультацыі па пытаньнях працоўных адносінаў з наймальнікам, парушэньняў правоў спажыўцоў, абароны ад свавольства чыноўнікаў.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

 

Полоцкие правозащитники объединились

В Полоцке 13 февраля местные юристы и правозащитники подписали договор о совместной деятельности.

Правозащитники объединились для оказания бесплатной помощи жителям Полоцка.

В условиях экономического спада граждане всё чаще нуждаются в юридической защите своих прав, но не имеют достаточно финансов, чтобы оплатить услуги юриста.

Половина юристов – участников правозащитной инициативы уже находятся на пенсии. Они надеются, что их профессиональные и иные знания, навыки и умения станут полезным вкладом в общее дело. Объединившиеся правозащитники имеют юридическое образование и, дополнительно, окончили курсы повышения квалификации «Имплементация де-факто международных обязательств Республики Беларусь в области гражданских прав и свобод» при Белорусском доме прав человека.

Один из правозащитников, юрист Свободного профсоюза Белорусского (СПБ) Николай Шарах, является членом Совета по вопросам совершенствования законодательства в социально-трудовой сфере при Министерстве труда и социальной защиты Беларуси.

Говорит господин Николай:

«Словом “правозащитник” у нас принято называть только тех, кто отстаивает гражданские и политические права граждан. Мы же считаем не менее важными трудовые, социально-экономические и другие права, в которых ущемляются наши граждане. Для помощи нашим людям в отстаивании этих прав и создано в Полоцке Простое товарищество по оказанию бесплатной юридической помощи».

По субботам, во второй половине дня, юристы-правозащитники начали принимать граждан для консультаций. Объявления о приёме юристов в Полоцке на улице Успенской, 3, в комнате 13, распространяются на досках объявлений. Первые обратившиеся заявили о нарушении прав работников при увольнении: директора из желания сэкономить на рабочих пытаются их уволить за мнимые нарушения. Обращались за помощью и индивидуальные предприниматели по вопросам защиты их прав и законности организации митинга в Полоцке.

Юристы-правозащитники предполагают оказывать полочанам помощь в написании заявлений, жалоб (в том числе коллективных) и исков в различные инстанции. Также они готовы проводить консультации по вопросам трудовых отношений с нанимателем, нарушений прав потребителей, защиты от произвола чиновников.

Паводле dyjalog.info
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: Мікола Шарах, юрыст-параваабаронца з Полацку
Апрацоўка фота з FB: AL Łapicki, Licviny-INFA, BLP

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>