2016 26/02

intyham_alijeu_adp

Amnesty International Расіі заклікае накіраваць зварот надзвычайнаму й паўнамоцнаму амбасадару Азэрбайджанскай Рэспублікі ў РФ Паладу Бюльбюль аглы з патрабаваньнем тэрмінова аказаць неабходную мэдычную дапамогу вязьню сумленьня, праваабаронцу Інтыгаму Аліеву.

Для гэтага неабходна раздрукаваць падрыхтаваны зварот і адправіць адрасату.

Amnesty International зьвяртае ўвагу, што стан здароўя азэрбайджанскага вязьня сумленьня ды адваката-праваабаронцы Інтыгама Аліева пагоршыўся з-за адсутнасьці неабходнай мэдычнай дапамогі ў кюрдаханскім СІЗА.

24 лютага Вярхоўны суд Азэрбайджана разгледзіць ягоную скаргу на прысуд, вынесены 22 красавіка 2015 году.

Нагадаем, Інтыгам Аліеў у Баку 8 жніўня быў арыштаваны на тры месяцы па абвінавачваньнях, прад’яўленых раней іншым праваабаронцам, – ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў (артыкул 213.1 Крымінальнага кодэксу), злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі (артыкул 308.2) і ў незаконным прадпрымальніцтве (артыкул 192.2).

22 красавіка Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах вынес прысуд праваабаронцу Інтыгаму Аліеву. Ён быў прызнаны вінаватым у незаконным прадпрымальніцтве, прысваеньні, ухіленьні ад выплаты падаткаў, злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі й службовым падлогу ды асуджаны да 7,5 гадоў пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму.

Amnesty International прызнала Інтыгама Аліева вязьнем сумленьня.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: Інтыгам Аліеў, кіраўнік Таварыства праўнай асьветы (Азэрбайджан)

Цэтлікі: , , , ,

2 thoughts on “Інтыгаму Аліеву тэрмінова патрэбна мэдычная дапамога ў СІЗА”

  1. AL Łapicki says:

    Перасьлед не спыняецца…
    Рэжымы абмяжоўваюць канстытуцыйныя правы й свабоды. А тых, хто супрацьстаіць гэтаму дыскрэдытуюць і кідаюць у турмы…
    Але любое супрацьстаяньне, любое пазбаўленьне волі, якое прэтэндуе называцца “законным”, у любым выпадку не павінна пераўтварацца ў фізычнае зьнішчэньне апанэнтаў і катаваньні…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>