2016 22/02

Іван Шыла, СалігорскСалігорскі грамадзкі актывіст Іван Шыла накіраваў у раённую пракуратуру скаргу на незаконную адмову старшыні мясцовага Савета дэпутатаў Лідзіі Клішэвіч ва ўнясеньні на разгляд сэсіі Савета праэкта рашэньня “Аб свабодзе сходаў”.

Сваё рашэньне спадарыня Клішэвіч абгрунтавала немэтазгоднасьцю вынясеньня дадзенага пытаньня на разгляд прэзідыюма і сэсіі Савета. Іван Шыла гэткае адзінаасобна прынятае старшынёй Савета рашэньне палічыў незаконным:

Па-першае, я не прасіў разглядаць зварот. Я ўнёс у Салігорскі раённы Савет дэпутатаў пісьмовы праэкт рашэньня па пытаньні мясцовага значэньня, і менавіта праэкт рашэньня прасіў разгледзець на сэсіі Савета ў адпаведнасьці з законам “Аб мясцовым самакіраваньні”.

Па-другое, раней я не ўносіў ніякіх праэктаў рашэньняў у Савет, а ў мясцовых сродках масавай інфармацыі публікацый аб разглядзе аналягічных праэктаў не было. Але галоўнае, што ніякага самастойнага прыняцьця рашэньня старшынёй Савета ці нават прэзідыюмам па ўнесеных грамадзянамі праэктах на сэсію Савета дзеючым заканадаўствам не дапускаецца, – кажа грамадскі актывіст.

У сувязі з грубым парушэньнем закона “Аб мясцовым самакіраваньні” Іван Шыла зьвярнуўся ў пракуратуру з патрабаваньнем унесьці прадугледжаную 4-ай главою артыкула 27 закона “Аб пракуратуры” прапанову аб роспуску Салігорскага раённага Савета дэпутатаў.

Аналягічную скаргу з просьбай адрэагаваць на адзінаасобнае прыняцьцё незаконнага рашэньня старшынёй Савета Лідзіяй Клішэвіч грамадзкі актывіст накіраваў у Менскі абласны Савет дэпутатаў.

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

Солигорск: Иван Шило предложил прокуратуре инициировать роспуск местного Совета депутатов

svab-shodСолигорский активист Иван Шило направил в районную прокуратуру жалобу на незаконный отказ председателя местного Совета депутатов Лидии Клишевич во внесении на рассмотрение сессии Совета проекта решения “О свободе собраний”.

Свое решение Клишевич обосновала нецелесообразностью вынесения данного вопроса на рассмотрение президиума и сессии Совета. Иван Шило такое единолично принятое председателем Совета решение посчитал незаконным:

Во-первых, я не просил рассматривать обращение. Я внес в Солигорский районный Совет депутатов письменный проект решения по вопросу местного значения, и именно проект решения просил рассмотреть на сессии Совета в соответствии с законом “О местном самоуправлении”.

Во-вторых, раньше я не вносил никаких проектов решений в Совет, а в местных средствах массовой информации публикацый о рассмотрении аналогичных проектов не было. Но главное, что никакого самостоятельного принятия решения председателем Совета или даже президиум по внесенных гражданами проектах на сессию Совета действующим законодательством не допускается, – говорит общественный активист.

В связи с грубым нарушением закона “О местном самоуправлении” Иван Шило обратился в прокуратуру с требованием внести предусмотренную 4-ой главой статьи 27 закона “О прокуратуре” предложение о роспуске Солигорского районного Совета депутатов.

Аналогичную жалобу с просьбой отреагировать на единоличное принятие незаконного решения старшыёй Совета Лидией Клишевич общественный активист направил в Минский областной Совет депутатов.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , ,

One thought on “Салігорск: Іван Шыла прапанаваў пракуратуры ініцыяваць роспуск мясцовага Савета дэпутатаў”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>