Не забірай жыцьцё!
2016 27/02

KAdr-apr2_500m_

Слуцкі раённы Савет дэпутатаў не стаў разглядаць праэкт рашэньня мясцовага праваабаронцы Віталя Амяльковіча “Аб свабодзе мірных сходаў”.

Грамадзкі актывіст зьвярнуўся з гэтай нагоды ў пракуратуру з патрабаваньнем ініцыяваць роспуск Савету.

Рашэньне аб адмове ў разглядзе праэкту рашэньня на сэсіі Савета было прынята адзінаасобна ягоным старшынём Віктарам Ражанцом.

Віталь Амяльковіч вызнае гэткую адмову грубым парушэньнем закона “Аб мясцовым самакіраваньні”, у адпаведнасьці зь якім праэкты рашэньняў ад грамадзянаў падлягаюць абавязковаму разгляду менавіта на сэсіі Савету з удзелам аўтараў ці іхных прадстаўнікоў.

Абапіраючыся на 4-ую главу артыкула 27 закона “Аб пракуратуры”, праваабаронца зьвярнуўся ў пракуратуру Слуцкага раёну з патрабаваньнем ініцыяваць роспуск мясцовага Савету дэптутатаў.

Віталь Амяльковіч таксама зьвярнуўся ў Менскі абласны Савет дэпутатаў з патрабаваньнем адрэагаваць на незаконную адзінаасобную адмову спадара Рыжанца вынесьці праэкт рашэньня “Аб свабодзе мірных сходаў” на разгляд сэсіі Слуцкага раённага Савета дэпутатаў.

Варта адзначыць, што раней з аналягічнай прычыны запатрабавалі роспуску мясцовага Савету дэпутатаў і ў суседнім Салігорску.

 

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

В Слуцке также требуют инициировать роспуск Совета депутатов

 

Слуцкий районный Совет депутатов не стал рассматривать проект решения местного правозащитника Виталия Амельковича “О свободе мирных собраний”.

Общественный активист обратился по этому поводу в прокуратуру с требованием инициировать роспуск Совета.
Решение об отказе в рассмотрении проекта решения на сессии Совета было принято единолично его председателем Виктором Роженцом.

Виталий Амелькович считает такой ​​ответ грубым нарушением закона “О местном самоуправлении”, в соответствии с которым проекты решений от граждан подлежат обязательному рассмотрению именно на сессии Совета с участием авторов или их представителей.

Опираясь на 4-ую главу статьи 27 закона “О прокуратуре”, правозащитник обратился в прокуратуру Слуцкого района с требованием инициировать роспуск местного Совета депутатов.

Виталий Амелькович также обратился в Минский областной Совет депутатов с требованием отреагировать на незаконный отказ господина Роженца вынести проект решения “О свободе мирных собраний” на рассмотрение сессии Слуцкого районного Совета депутатов.

Стоит отметить, что ранее по аналогичной причине потребовали роспуска местного Совета депутатов в соседнем Солигорске.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – Віталь Амяльковіч
Фота з FB: дапрацоўка Licviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , , , , ,

One thought on “У Слуцку таксама патрабуюць ініцыяваць роспуск Савета дэпутатаў”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>