2016 21/02

Kadr-apr_700m_IMG_9749Праваабаронца са Слуцку Віталь Амяльковіч і юрыст зь Менску Тамара Сідарэнка даслалі на разгляд у мясцовыя Саветы дэпутатаў свае праекты рашэньняў аб вызначэньні месцаў для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Раней падобныя звароты ўжо накіроўваліся грамадзкімі актывістамі ў Салігорску.

 У двухмільённым Менску, які мае адміністратыўнае дзяленьне на дзевяць раёнаў, знайшлося толькі тры сталых месцы, дзе, па меркаваньні Мінгарвыканкаму, магчыма правядзеньне масавых мерапрыемстваў. З гэткім станам рэчаў нельга пагадзіцца як з-за непрапарцыйнасьці і неабгрунтаванасьці вызначэньня такіх месцаў, так і з-за неабпаведнасьці міжнародным абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь, – сьцвярджае Тамара Сідарэнка.

Варта адзначыць, што спроба ьзмяніць гэткія рашэньні ворганаў выканаўчай улады праз інстытут мясцовых Саветаў дэпутатаў абраная заяўнікамі не выпадкова.

Справа ў тым, што законам “Аб мясцовым самакіраваньні” грамадзянам нададзена ініцыятыва па прыняцьці рашэньняў Саветамі дэпутатаў. Грамадзяне маюць права ўносіць у Савет дэпутатаў свае праэкты рашэньняў, якія падлягаюць абавязковаму разгляду на сэсіі Савета і да таго ж адбывацца гэта мусіць з удзелам саміх грамадзян ці іх прадстаўнікоў, – тлумачыць асаблівасць сітуацыі Віталь Амяльковіч.

Аўтары зваротаў не бяруцца прагназаваць рэакцыю мясцовых дэпутатаў, але ў выпадку адмовы народных абранцаў ад разгляду накіраваных ім праектаў рашэньняў на сэсіях гатовыя да далейшага абскарджваньня ў вышэйшых інстанцыях.

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

В Слуцке и Минске требуют пересмотра решений по ограничению мест для мирных собраний

svab-shodПравозащитник из Слуцка Виталий Амелькович и юрист из Минска Тамара Сидоренко прислали на рассмотрение в местные Советы депутатов свои проекты решений об определении мест для проведения массовых мероприятий.

Раньше подобные обращения уже направлялись  общественными активистами в Солигорске.

В двухмиллионном Минске, который имеет административное деление на девять районов, нашлось только три постоянных места, где, по мнению Мингорисполкома, возможно проведение массовых мероприятий. С таким положением дел нельзя согласиться как из-за непропорциональности и необоснованности определения таких мест, так и из-за несоответствии международным обязательствам Республики Беларусь, – утверждает Тамара Сидоренко.

Следует отметить, что попытка изменить такие решения органов исполнительной власти через институт местных Советов депутатов избрана заявителями не случайно.

Дело в том, что законом “О местном самоуправлении” граждане наделены инициативой по принятию решений Советами депутатов. Граждане имеют право вносить в Совет депутатов свои проекты решений, которые подлежат обязательному рассмотрению на сессии Совета и к тому же происходить это должно с участием самих граждан или их представителей, – объясняет особенность ситуации Виталий Амелькович.

Авторы обращений не берутся прогнозировать реакцию местных депутатов, но в случае отказа народных избранников от рассмотрения направленных им проектов решений на сессиях готовы к дальнейшему обжалования в вышестоящих инстанциях.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , ,

One thought on “У Слуцку й Менску патрабуюць перагляду рашэньняў па абмежаваньні месцаў для мірных сходаў”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>