Як паведаміў старшыня савета індывідуальных прадпрымальнікаў гандлёвага прадпрыемства “Варшаўскі рынак” Андрэй Карняйчук, такі дакумэнт накіраваны старшыням Берасьцейскага аблвыканкама, гарвыканкама, а таксама абласнога й гарадскога саветаў дэпутатаў.
Паводле яго слоў, у заяве гаворыцца, што 3 лютага на рабочай сустрэчы ІП Берасьце было прынята рашэньне аб правядзеньні ў горадзе 19 лютага мітынгу ва ўстаноўленым для такіх мерапрыемстваў гарвыканкамам месцы.
Акцыю планавалася правесьці з мэтай абароны правоў і законных інтарэсаў прадпрымальнікаў.
Берасьцейскі гарвыканкам забараніў мітынг на падставе таго, што да заявы не былі прыкладзены дамовы з гарадской бальніцай хуткай медыцынскай дапамогі (пра медыцынскае абслугоўваньне падчас мерапрыемства) і з прадпрыемствам “Камунальнік” (аб забеспячэньні ўборкі тэрыторыі пасьля правядзеньня мітынгу).
17 лютага на рабочай сустрэчы ІП Брэста было прынята рашэньне аб правядзеньні мітынгу 4 сакавіка. У гэты ж дзень пададзеная заява ў Берасьцейскую гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі для заключэньня дагавора аб медыцынскім абслугоўваньні падчас мітынгу. Аднак там адмовіліся ад дамовы паводле вось якой прычыны:
На дадзены момант немагчыма накіраваць брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі для абслугоўваньня масавага мерапрыемства, якое заплянавана на 4 сакавіка 2016 года, у сувязі з павышэньнем сезоннага захворваньня й павялічэньнем абслугоўваемых выклікаў.
На падставе гэтых фактаў мы просім кіраўнікоў вобласьці й горада асабіста адказаць на пытаньне: няўжо мы, грамадзяне Беларусі, падаткаплацельшчыкі, якія працаўладкавалі сябе, а некаторыя таксама і іншых асоб, не можам за аплату атрымаць адзін аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі з кіроўцам і медыцынскім персаналам на дзьве гадзіны, каб рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права? – заявіў Карняйчук.
*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)
Брест: индивидуальные предприниматели направили властям заявление о невозможности реализовать право на мирное собрание
Как сообщил председатель совета индивидуальных предпринимателей торгового предприятия “Варшавский рынок” Андрей Корнейчук, такой документ направлен председателям Брестского облисполкома, горисполкома, а также областного и городского Cоветов депутатов.
По его словам, в заявлении говорится, что 3 февраля на рабочей встрече ИП Бреста было принято решение о проведении в городе 19 февраля митинга в установленном для таких мероприятий горисполкомом месте.
Акцию планировалось провести с целью защиты прав и законных интересов предпринимателей.
Брестский горисполком запретил митинг на основании того, что к заявлению не были приложены договоры с городской больницей скорой медицинской помощи (о медицинском обслуживании во время мероприятия) и с предприятием “Коммунальник” (об обеспечении уборки территории после проведения митинга).
17 февраля на рабочей встрече ИП Бреста было принято решение о проведении митинга 4 марта. В этот же день подано заявление в Брестскую городскую больницу скорой медицинской помощи для заключения договора о медицинском обслуживании во время митинга. Однако там отказались от договора по вот какой причине:
На данный момент невозможно направить бригаду скорой медицинской помощи для обслуживания массового мероприятия, которое запланировано на 4 марта 2016 года, в связи с повышением сезонного заболевания и увеличением обслуживаемых вызовов.
На основании этих фактов мы просим руководителей области и города лично ответить на вопрос: неужели мы, граждане Беларуси, налогоплательщики, которые трудоустроили себя, а некоторые также и других лиц, не можем за оплату получить один автомобиль скорой медицинском помощи с водителем и медицинским персоналом на два часа, чтобы реализовать свое конституционное право?- заявил Корнейчук.
Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Цэтлікі: "мясцовыя парадкі" правядзеньня масавых мерапрыемстваў, абмежаваньні канстытуцыйных правоў і свабодаў, Бярэсьце, забарона мітынгу, мясцовыя ўлады, парушэньне права на свабоду выказваньняў і распаўсюд інфармацыі (арт. 19 МПГіПП), парушэньне права на свабоду мірных сходаў арт. 21 МПГіПП, парушэньні арт. 23 і арт. 35 Канстытуцыі Беларусі, прадпрымальнікі, свабода мірных сходаў