2016 27/02

Штогадовы даклад Amnesty International 2015/16

Захавалася заканадаўства, якое строга абмяжоўвае свабоду выказваньня меркаваньняў, асацыяцыяў і мірных сходаў.

Журналісты па-ранейшаму цярпелі перасьлед. Былі вызваленыя некалькі зьняволеных, асуджаных за апошнія гады ў выніку палітычна матываваных працэсаў, аднак яны вымушаныя рэгулярна паведамляць у міліцыю пра свае рухі й дзейнасьць.

Прынамсі два чалавекі былі асуджаныя да сьмерці, але пра выкананьне пакараньняў не паведамлялася.

Працягваўся перасьлед праваабаронцаў, дыскрымінацыя, перасьлед і гвалт у дачыненьні да прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў.

Такое рэзюмэ зроблена да раздзелу пра Беларусь у дакладзе Amnesty International 2015/16, які быў презентаваны 24 лютага.

 

Падрабязная інфармацыя – у перакладзе Праваабарончага цэнтру “Вясна”:

 

 

Агульная сытуацыя

У кастрычніку прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка камфортна выйграў свой пяты запар тэрмін на фоне дзяржаўнага кантролю над СМІ, а таксама перасьледу й рэпрэсіяў супраць палітычных апанэнтаў. Перамовы па канфлікце на ўсходзе Украіны, якія адбыліся пры міжнародным пасярэдніцтве ў сталіцы краіны Менску, паспрыялі дыпляматычным намаганьням Беларусі па паляпшэньні адносінаў зь ЭЗ. У кастрычніку ЭЗ прыпыніў шматгадовыя санкцыі супраць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, за выключэньнем чатырох прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, якія, як мяркуецца, зьвязаныя са зьнікненьнем палітычных актывістаў у ранейшыя гады. Нацыянальная валюта страціла больш за 50% сваёй вартасьці ў адносінах да даляра ЗША, а эканамічны рост, паводле прагнозаў, скароціцца на 4% у асноўным з-за эканамічнага спаду ў Расеі, галоўным гандлёвым партнэры краіны.

 

Сьмяротнае пакараньне

Беларусь захавала сьмяротнае пакараньне. Паведамленьняў пра пакараньні сьмерцю не паступала, але 18 сакавіка да сьмерці быў прысуджаны Сяргей Іваноў. 14 ліпеня Вярхоўны суд адхіліў яго скаргу. 20 лістападу Гарадзенскі абласны суд вынес сьмяротны прысуд Івану Куляшу. [1]

01 красавіка Камітэт па правах чалавека ААН прыняў меркаваньне, што расстрэл Алега Грышкаўцова ў 2011 годзе ўяўляе сабой парушэньне ягонага права на жыцьцё, што яму не было прадастаўлена права на справядлівае судовае разьбіральніцтва й што ягонае прызнаньне было атрыманае пад ціскам.

 

Вязьні сумленьня

У жніўні прэзыдэнт вызваліў вязьняў сумленьня Мікалая Статкевіча ды Юрыя Рубцова, а таксама актывістаў Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча ды Арцёма Пракапенку, якія трапілі за краты ў выніку палітычна матываваных судовых працэсаў. Аднак іхныя судзімасьці не былі зьнятыя й на іх былі накладзеныя значныя абмежаваньні, у тым ліку “прафіляктычны ўлік”. З гэтай прычыны былы кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч быў пазбаўлены магчымасьці балятавацца на выбарах, і вымушаны рэгулярна паведамляць у міліцыю пра свае рухі й дзеяньні цягам наступных васьмі гадоў. Невыкананьне гэтых абмежаваньняў можа прывесьці да яшчэ больш сур’ёзных абмежаваньняў і новых крымінальных абвінавачваньняў. Аналягічныя абмежаваньні, але на меншыя тэрміны, былі накладзеныя на астатніх пяцярых вызваленых актывістаў.

 

Свабода выказваньня меркаваньняў

СМІ па-ранейшаму знаходзіліся пад пільным кантролем з боку ўраду, а незалежныя сродкі масавай інфармацыі й журналісты рэгулярна падвяргаліся перасьледу. Журналісты-фрылянсэры, якія працуюць на замежныя СМІ, абавязаныя атрымліваць акрэдытацыю ад Міністэрства замежных справаў, якое рэгулярна ім у гэтым адмаўляла альбо адкладала вырашэньне пытаньня на нявызначаны тэрмін. Кастусь Жукоўскі, які працуе на польскі канал “Белсат”, быў аштрафаваны тры разы за працу без акрэдытацыі, у тым ліку 9 ліпеня, а таксама яшчэ тры разы ў папярэднія гады: судом Цэнтральнага раёну й судом Чыгуначнага раёну Гомеля, а таксама судом Рагачоўскага раёну. Паводле незалежных экспэртаў у сфэры СМІ з арганізацыі “Індэкс цэнзуры”, у пэрыяд з студзеня прынамсі 28 незалежных журналістаў былі пакараныя штрафамі ад 3 да 7,8 мільёнаў рублёў (215-538 даляраў ЗША) за працу без акрэдытацыі. Паводле цьмяных паправак да Закону “Аб сродках масавай інфармацыі”, прынятых у сьнежні 2014 г., Міністэрства інфармацыі атрымала паўнамоцтвы прымушаць інтэрнэт-правайдэраў блякаваць доступ да пэўных інтэрнэт-рэсурсаў без рашэньня суду. 27 сакавіка ў адпаведнасьці з гэтай нормай быў заблякаваны доступ да сайтаў праваабарончай арганізацыі “Вясна” і незалежных інфармацыйных плятформаў “Беларускі партызан” і “Хартыя’97”. З 2 па 5 кастрычніка ў выніку хакэрскіх атак быў заблякаваны доступ да сайтаў інфармацыйных агенцыяў БелаПАН і Naviny.by, пасьля таго як яны апублікавалі рэпартаж пра прымус студэнтаў да ўдзелу ў грамадзкай імшы з удзелам прэзыдэнта. 11 жніўня актывісты Вячаслаў Касінэраў, Яраслаў Ульяненкаў, Максім Пякарскі ды Вадзім Жаромскі, а таксама грамадзянін Расеі, чыё прозьвішча засталося невядомым, былі затрыманыя ў Менску за графіці “Беларусь павінна быць беларускай” і “Рэвалюцыя сьвядомасьці”. Яны былі вызваленыя 31 жніўня пасьля таго, як далі падпіскі аб неразгалошваньні дэталяў рассьледваньня. Праз палітычную накіраванасьць гэтых надпісаў яны былі абвінавачаныя у “злосным хуліганстве” і ім пагражае да шасьці гадоў пазбаўленьня волі. У выніку затрыманьня Вячаславу Касінэраву была зламаная сківіца, і ён быў шпіталізаваны. Напрыканцы году яны ўсё яшчэ чакалі пачатку судовага працэса.

Свабода сходаў

Улады працягвалі рэгулярна ўжываць Закон “Аб масавых мерапрыемствах”, у адпаведнасьці з якім любы сход альбо грамадзкі пратэст разглядаецца як незаконны, калі ён не дазволены чыноўнікамі. 27 верасьня да вулічнай акцыі ў горадзе Баранавічы, якая была арганізаваная ў падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Тацяны Караткевіч і санкцыянаваная ўладамі, далучыліся каля 30 футбольных заўзятараў, якія ішлі на матч. Неўзабаве пасьля таго, як яны пачалі скандаваць “Жыве Беларусь!” на месца здарэньня прыбыла міліцыя, якая пасадзіла фанатаў у аўтобусы. Астатнім мітынгоўцам было дазволена працягнуць акцыю. 30 верасьня суд у Менску пакараў штрафамі ў памеры ад 5,4 да 9 мільёнаў рублёў (300-500 даляраў ЗША) кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікалая Статкевіча ды Уладзіміра Някляева, а таксама лідара АГП Анатоля Лябедзьку за арганізацыю “несанкцыянаваных” акцыяў пратэсту ў сувязі з выбарамі. Іншыя мірныя дэманстранты былі падобным чынам затрыманыя ды аштрафаваныя на працягу году.

 

Свабода асацыяцыі і праваабаронцы

Захаваўся артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксц, які забараняе дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў (палітычных партыяў і рэлігійных групаў, а таксама НДА). Вядомая праваабаронца й старшыня праўленьня Цэнтру праўнай трансфармацыі Алена Танкачова была вымушаная пакінуць Беларусь. Акрамя таго, ёй забаронены ўезд у краіну на працягу трох гадоў. Танкачова нарадзілася ў Расеі, але жыла ў Беларусі з 1985 году. Рашэньне было прынятае 5 лістапада 2014 году й заснаванае на неаднаразовых парушэньнях правілаў дарожнага руху. Алена Танкачова некалькі разоў спрабавала абскардзіць яго, але беспаспяхова. 19 лютага Менскі гарадзкі суд адхіліў ейную канчатковую скаргу, прымушаючы яе пакінуць краіну 21 лютага.

У сакавіку кіраўнік гомельскай праваабарончай НДА “Цэнтар стратэгічнае цяжбы” Леанід Судаленка атрымаў прынамсі дзьве пагрозы па электроннай пошце, якія ўлады адмовіліся рассьледваць. 8 красавіка міліцыя абшукала ягоны дом і офіс, а 14 красавіка ў дачыненьні да самога Леаніда Судаленкі была распачатая крымінальнай справа. Улады абвінавацілі яго ў распаўсюдзе парнаграфіі зь ягонае электроннае пошты, аднак ён сьцьвярджаў, што яго акаўнт быў узламаны. Леанід Судаленка сьцьвярджае, што гэта помста за ягоную працу ў дапамогу ахвярам парушэньняў правоў чалавека, якія дасылаюць свае скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Апошняя зь іх была накіраваная 28 лютага ад Вольгі Груновай, чый сын быў таемна расстраляны 22 кастрычніка 2014 году, і якая запатрабавала паведаміць месца ягонага пахаваньня.

 

Правы лесбіянак, геяў, бісэксуалаў, транссэксуалаў і інтэрсэксуалаў

Прадстаўнікі сэксуальных меншасьцяў па-ранешаму падвяргаліся штодзённай дыскрымінацыі, ціску й гвалту. Міхал Пішчэўскі, які быў зьбіты актывістамі-гамафобамі, калі выходзіў з гей-вечарыны ў клюбе ў Менску 25 траўня 2014 году, памёр 27 кастрычніка ў выніку ўскладненьняў, выкліканых цяжкімі траўмамі галавы. Толькі адзін з нападнікаў быў асуджаны да двух гадоў і васьмі месяцаў пазбаўленьня волі за хуліганства й вызвалены ў выніку прэзыдэнскага памілаваньня ў жніўні, адбыўшы 11 месяцаў з свайго тэрміну.

[1] Другі вядомы сьмяротны прысуд у Беларусі ў 2015 годзе: Іван Кулеш (EUR 49/2926/2015)

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Беларусь в ежегодном докладе Amnesty International (документ, рус., англ.)

 

В законодательстве страны по-прежнему жёстко ограничивались свободы выражения мнений, объединений и мирных собраний.

Журналистов продолжали притеснять. Несколько заключённых, осуждённых на политически мотивированных процессах в предыдущие годы, вышли на свободу, но были обязаны регулярно сообщать милиции о своих передвижениях и деятельности. Как минимум двоих человек приговорили к смерти, но о казнях не сообщалось. Не прекращались гонения и преследования правозащитников, а также дискриминация, притеснения и насилие в отношении представителей сексуальных меньшинств.

Такое резюме сделано к разделу о Беларуси в докладе Amnesty International 2015/16 докладе Amnesty International 2015/16, презентованном 24 февраля.

Подробная информация:

Краткая справка

В октябре президент Александр Лукашенко уверенно переизбрался на пятый срок подряд в обстановке государственного контроля над СМИ, притеснений и репрессий в отношении политических оппонентов. Благодаря тому, что Беларусь приняла в своей столице переговоры о конфликте на востоке Украины, проходившие при международном посредничестве, ей удалось дипломатическими усилиями улучшить отношения с ЕС. В октябре ЕС приостановил давно действовавшие санкции в отношении высокопоставленных белорусских должностных лиц, за исключением четырёх сотрудников силовых структур, предположительно причастных к насильственному исчезновению политических активистов в предыдущие годы. Курс национальной валюты снизился более чем на 50% по отношению к доллару США; ожидалось падение экономики примерно на 4%, обусловленное в значительной степени экономическим спадом в России – главном торговом партнёре страны.

 

Смертная казнь

В Беларуси сохранялась смертная казнь. О казнях не сообщалось, однако 18 марта к высшей мере наказания приговорили Сергея Иванова. Верховный суд 14 июля оставил приговор в силе. Двадцатого ноября Гродненский областной суд вынес смертный приговор Ивану Кулешу [1].
Комитет ООН по правам человека 1 апреля принял соображения, в которых пришёл к выводу, что казнь Олега Гришковцова в 2011 году представляла собой нарушение его права на жизнь; что судебное разбирательство по его делу было несправедливым; и что его признательные показания были получены под принуждением.

 

Узники совести

В августе в соответствии с указом президента были освобождены узники совести Николай Статкевич и Юрий Рубцов, равно как и другие активисты, осуждённые на политических процессах: Николай Дедок, Игорь Олиневич, Евгений Васькович и Артём Прокопенко. Но так как судимость с них не снята, в отношении них действует режим значительных ограничений, включая профилактическое наблюдение. Так, бывшему кандидату в президенты Николаю Статкевичу не разрешили баллотироваться на предстоявших выборах, и он должен отчитываться о своих перемещениях и деятельности в милиции на протяжении последующих восьми лет. Несоблюдение требований может привести к ужесточению ограничений и новым уголовным делам. Аналогичные ограничения – правда, меньшие по длительности – были наложены на остальных пятерых освобождённых активистов.

 

Свобода выражения мнений

Государство по-прежнему тщательно контролировало СМИ; независимые редакции и журналисты постоянно сталкивались с притеснениями.

Внештатные корреспонденты иностранных СМИ должны были получать аккредитацию в Министерстве иностранных дел, которое постоянно им отказывало либо бесконечно затягивало с выдачей. Суд Центрального района города Гомеля, Железнодорожный районный суд, а также Рогачёвский районный суд три раза штрафовали за работу без аккредитации (последний раз 9 июля) Константина Жуковского, работающего на вещающий из Польши телеканал «Белсат», и ещё три раза его штрафовали в предыдущие годы. По данным независимой организации «Индекс цензуры», следящей за независимостью СМИ, за работу без аккредитации с января были оштрафованы как минимум 28 внештатных корреспондентов на суммы от 3 до 7,8 млн белорусских рублей (215 – 538 долларов США).
Согласно расплывчатым поправкам к закону «О средствах массовой информации», принятым в декабре 2014 года, Министерство информации получило полномочия без решения суда давать распоряжения интернет-провайдерам о блокировке доступа к определённым интернет-ресурсам. В соответствии с новыми правилами 27 марта был закрыт доступ к сайту правозащитной организации «Весна» и к независимым информационным платформам «Белорусский партизан» и «Хартия’97».

Со 2 по 5 октября из-за хакерской атаки невозможно было войти на сайты информационных агентств «БелаПАН» и Naviny.by. Это случилось после того, как они опубликовали рассказы студентов о том, как их заставили участвовать в коллективной молитве, на которой присутствовал президент.
11 августа в Минске за нанесение надписей «Беларусь должна быть белорусской» и «Революция сознания» были задержаны активисты Вячеслав Косинеров, Ярослав Ульяненков, Максим Пекарский и Вадим Жеромский, а также один российский гражданин, чьё имя не называется. Они вышли на свободу 31 августа, дав согласие не разглашать подробности о ходе расследования. Из-за политического характера надписей им предъявлены 91 обвинения в «злостном хулиганстве», и в случае признания виновными им может грозить до шести лет лишения свободы. Вячеславу Косинерову милиционеры при задержании сломали челюсть, и его пришлось госпитализировать. По состоянию на конец года ожидался суд над ними.

 

Свобода собраний

Как и раньше, регулярно применялся закон «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь», согласно которому любые собрания и публичные протесты можно проводить на законных основания только с разрешения властей.
Двадцать седьмого сентября во время уличного пикета в городе Барановичи, организованного при поддержке кандидата в президенты Татьяны Короткевич и санкционированного властями, к участникам присоединились около 30 футбольных фанатов, которые шли на футбольный матч. Вскоре после того как они стали выкрикивать «Жыве Беларусь!», на место подъехала милиция и увезла их в автозаках. Оставшиеся участники смогли продолжить акцию.
Суд в Минске 30 сентября оштрафовал на суммы от 5,4 до 9 млн белорусских рублей (300 – 500 долларов США) Николая Статкевича и Владимира Некляева (оба баллотировались в президенты в 2010 году) и лидера Объединённой гражданской партии Анатолия Лебедько за проведение «несанкционированных» пикетов по поводу предстоящих выборов. В течение года аналогичным образом задерживали и штрафовали участников других мирных акций протеста.

 

Свобода объединений и правозащитники

Продолжала действовать статья 193.1 Уголовного кодекса, запрещающая деятельность незарегистрированных организаций (политических, религиозных, НКО). Известную правозащитницу и председателя правления Центра правовой трансформации Елену Тонкачёву выслали из Беларуси с запретом возвращаться в страну на протяжении трёх лет. Будучи гражданкой России, она жила в Беларуси с 1985 года. Решение о высылке было принято 5 ноября 2014 года в связи с неоднократным нарушением правил дорожного движения, и Елена Тонкачёва неоднократно и безуспешно пыталась его оспорить. Последнюю её жалобу окончательно отклонил 19 февраля Минский городской суд, вынудив её уехать 21 февраля.

Руководителю правозащитной НКО «Гомельский центр стратегической тяжбы» Леониду Судаленко в марте по электронной почте поступило как минимум две угрозы убийством, которые власти отказались расследовать. А 8 апреля милиция провела обыски у него дома и в офисе, и 14 апреля против самого Леонида Судаленко было возбуждено уголовное дело. Его обвинили в распространении порнографии через адрес его электронной почты, однако он настаивает, что почту взломали. Леонид Судаленко считает всё это местью за его помощь людям, чьи права были нарушены, в подаче жалоб в Комитет ООН по правам человека. Последнюю жалобу он подал 28 февраля от имени Ольги Груновой, сына которой тайно казнили 22 октября 2014 года и которая требует сообщить ей, где его могила.

 

Права лесбиянок, геев, бисексуалов, трансгендеров и интерсексов

Представители сексуальных меньшинств по-прежнему постоянно сталкивались с дискриминацией, притеснениями и насилием.

Двадцать седьмого октября от осложнений, связанных с серьёзной черепно- мозговой травмой, скончался Михаил Пищевский, которого 25 мая 2014 года избили противники ЛГБТИ, когда он ушёл с гей-вечеринки в минском клубе. Одного из напавших на него осудили за хулиганство и причинение телесного повреждения по неосторожности на два года и восемь месяцев лишения свободы, но уже в августе он вышел на свободу после президентского помилования, отбыв 11 месяцев из своего срока.

[1] Поступило известие о втором смертном приговоре, вынесенном в Беларуси в 2015 году: Иван Кулеш (EUR 49/2926/2015)

ДАДАТКІ:

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>