Масавае мерапрыемства 22 лютага 2016 года ў цэлым насіла мірны характар.
Адсутнасьць заяўкі на яго правядзеньне, як таго патрабуе закон, не з’яўляецца нагодай для абмежаваньня свабоды мірных сходаў, што адзначаецца ў сумесным заключэньні Венецыянскай камісіі і БДІПЧ/АБСЕ (CDL-AD (2012) 006).
У той жа час можам адзначыць перашкоды і ўмяшальніцтва з боку супрацоўнікаў міліцыі й камунальных службаў па рэалізацыі права на мірныя сходы.
Папярэдняя інфармацыя
Заклік да ўдзелу ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў супраць указу №222 з’явіўся на папярэднім мітынгу 15 лютага 2016 году.
Падчас правядзеньня масавага мерапрыемства 22 лютага 2016 года вочна й бесперапынна ажыцьцяўлялі грамадзкі кантроль 4 назіральнікі, якія прайшлі адпаведнае навучаньне й былі абазначаныя бэйджамі.
Ход масавага мерапрыемства
Каля 12 гадзін на месцы збору з’явіліся першыя дзесяткі ўдзельнікаў, былі разгорнутыя транспаранты. Пачаліся прамовы, супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі сарваць выступ Анатоля Лябедзькі, людзі ў адказ скандавалі “Ганьба!“, “Пайшлі прэч!” і адціснулі міліцыянтаў. На плошчы ў 12:30 з’явіліся 9 міліцыянтаў з тэчкамі, якія актыўна запісвалі дадзеныя ўдзельнікаў. Людзі атачылі выступоўцаў шчыльным колам і не пускалі міліцыю да іх. Затым на плошчы выехалі 6 снегаўборачных аўтамабіляў, якія перашкаджалі мітынгоўцам.
Усяго ўдзельнікаў мітынгу было каля 450 чалавек, якія казалі прамовы ў гукаўзмацняльнік, выкарыстоўвалі расцяжкі й транспаранты з надпісамі “Прадпрымальнік – сумленны чалавек, а ўлада – бандыцкая“, “Площадь человека делает настоящим человеком“, “Отмена указа №222“, “Снять с ИП ответственность за накладные“, “Правы не даюць, правы бяруць“, “Уступи лыжню другому“, “За Беларусь без халопа и пана“, “Европейским ценам – европейские зарплаты и пенсии“, а таксама адна ўдзельніца мела бела-чырвона-белы сьцяг.
Падчас мітынгу у дыяметры плошчы прысутнічалі 15 супрацоўнікаў з надпісам «міліцыя», 3 ДПС, 30 супрацоўнікаў у цывільнай вопратцы, 15 супрацоўнікаў комунальнай службы. Назіральнікі перад пачаткам масавага мерапрыемства зафіксавалі павышаныя меры бясьпекі з боку міліцыі: за Палацам рэспублікі 3 аўтобусы міліцыі (у касках) і 1 аўтазак, 2 аўтобусы ў двары (светла-жоўты і белы), таксама адна адзінка спец.тэхнікі, 3 супрацоўнікі ДПС і не менш за восем людзей у цывільным. Каля Дома афіцэраў — пяць аўтобусаў, а таксама шмат снегаўборачнай тэхнікі.
Былі заклікі да ўдзельнікаў не замінаць камунальным службам працаваць, але яны пераходзілі толькі ў вусныя спрэчкі.
Працы СМІ і назіральнікам перашкоды не аказваліся.
Хуткая дапамога і прадстаўнікі інфармацыйнай групы ад супрацоўнікаў міліцыі адсутнічалі. Супрацоўнікі міліцыі прадстаўляліся, але не ішлі на кантакт, не адказвалі на пытаньні, сыходзілі, а таксама адзін з супрацоўнікаў ГУУС у цывільнай вопратцы абазваў назіральніцу “Пазорышча”, заклікаў “не замінаць ім працаваць”.
Рэкамендацыі
Супрацоўнікам праваахоўных ворганаў:
- Ажыццяўляць ахову грамадзкага парадку падчас масавых мерапрыемстваў у форменнай вопратцы, а таксама быць пазначанымі ідэнтыфікацыйнымі карткамі (бэйджамі ці нагруднымі знакамі);
- Абазначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі, СМІ і арганізатарамі масавага мерапрыемства;
- Не выкарыстоўваць такую рэпрэсіўную практыку як перапісваньне дадзеных удзельнікаў мірных сходаў і складаньне пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэньні;
- Рэалізоўваць пазітыўныя абавязкі па ахове мірных сходаў (§144-184 Кіруючых прынцыпаў АБСЕ па свабодзе мірных сходаў);
Супрацоўнікам камунальных службаў:
- Не ўступаць у канфлікт з інтарэсамі грамадзян па рэалізацыі права на мірныя сходы;
Суб’ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:
- Ініцыяваць зьмены ў беларускае заканадаўства з мэтай прывядзеньня яго ў адпаведнасьць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды мірных сходаў.
*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)
Отчет по мониторингу акции предпринимателей 22 февраля 2016 года в Минске
Массовое мероприятие 22 февраля 2016 года в целом носило мирный характер.
Отсутствие заявки на его проведение, как того требует закон, не является поводом для ограничения свободы мирных собраний, что отмечается в совместном заключении Венецианской комиссии и БДИПЧ/ОБСЕ (CDL-AD (2012) 006).
В то же время можем отметить препятствия и вмешательства со стороны сотрудников милиции и коммунальных служб по реализации права на мирные собрания.
Предварительная информация
Призыв к участию в акции протеста предпринимателей против указа №222 появился на предыдущем митинге 15 февраля 2016 года.
Во время проведения массового мероприятия 22 февраля 2016 года очно и непрерывно осуществляли общественный контроль 4 наблюдателя, которые прошли соответствующее обучение и были обозначены бейджами.
Ход массового мероприятия
Около 12 часов на месте сбора появились первые десятки участников, были развернуты транспаранты. Начались речи, сотрудники милиции попытались сорвать выступление Анатолия Лебедько, люди в ответ скандировали “Позор!“, “Пошли вон!” и оттеснили милиционеров. На площади в 12:30 появились 9 милиционеров с папками, которые активно записывали данные участников. Люди окружили выступающих плотным кольцом и не пускали милицию к ним. Затем на площадь выехали 6 снегоуборочных автомобилей, которые мешали митингующим.
Всего участников митинга было около 450 человек, которые говорили речи в громкоговоритель, использовали растяжки и транспаранты с надписями “Предпринимателей – честный человек, а власть – бандитская“, “Площадь человека делает настоящим человеком“, “Отмена указа №222“, “Снять с ИП ответственность за накладные“,”Права не дают, права берут“,”Уступи лыжню другому“, “За Беларусь без холопа и господина“,”Европейским ценам – европейские зарплаты и пенсии“, а также одна участница имела бело-красно -белый флаг.
Во время митинга в диаметре площади присутствовали 15 сотрудников с надписью «милиция», 3 ДПС, 30 сотрудников в гражданской одежде, 15 сотрудников комунальнай службы. Наблюдатели перед началом массового мероприятия зафиксировали повышенные меры безопасности со стороны милиции: за Дворцом республики 3 автобуса милиции (в касках) и 1 автозак, 2 автобуса во дворе (светло-желтый и белый), также одна единица спец.техники, 3 сотрудника ДПС и не менее восьми людей в штатском. Возле Дома офицеров – пять автобусов, а также много снегоуборочной техники.
Были призывы к участникам не мешать коммунальным службам работать, но они переходили только в устные споры.
Работе СМИ и наблюдателям помехи не оказывались.
Скорая помощь и представители информационной группы от сотрудников милиции отсутствовали. Сотрудники милиции представлялись, но не шли на контакт, не отвечали на вопросы, уходили, а также один из сотрудников ГУВД в гражданской одежде обозвал наблюдателя “позорищем“, призвал “не мешать им работать“.
Рекомендации
Сотрудникам правоохранительных органов:
- Осуществлять охрану общественного порядка во время массовых мероприятий в форменной одежде, а также быть обозначенными идентификационными карточками (бейджами или нагрудными знаками);
- Обозначать контактное лицо из числа сотрудников милиции для коммуникации с наблюдателями, СМИ и организаторами массового мероприятия;
- Не использовать такую репрессивную практику как переписывание данных участников мирных собраний и составление протоколов об административном правонарушении;
- Реализовывать позитивные обязанности по охране мирных собраний (§144-184 Руководящих принципов ОБСЕ по свободе мирных собраний);
Сотрудникам коммунальных служб:
- Не вступать в конфликт с интересами граждан по реализации права на мирные собрания;
Субъектам, обладающим правом законодательной инициативы:
- Инициировать изменения в законодательство с целью приведения его в соответствие с международными стандартами в области свободы мирных собраний.
ДАДАТКІ:
- “Руководящих принципов свободы мирных собраний” БДИПЧ и Венецианской комиссии (рас., PDF)
- “Руководящих принципов свободы мирных собраний” БДИПЧ и Венецианской комиссии (eng., PDF)
Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Цэтлікі: акцыі, свабода мірных сходаў