2016 01/03

svetlor

Камітэт ААН па Правах Чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскага журналіста-фрылянсэра, сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Кастуся Жукоўскага.

У сваім індывідуальным звароце ў КПЧ ААН жыхар Гомеля абскардзіў штраф, які быў венесены яму за відэарэпартаж з пікету, што праводзіў на цэнтральнай плошчы ў Светлагорску інвалід-калясачнік Юрый Ляшэнка.

  • У паведамленьні з Жэнэвы гаворыцца аб рэгістрацыі скаргі (№2724/2016) ды аб тым, што яна накіраваная Ўраду Беларусі для камэнтару па сутнасьці.

Зараз Ураду прыйдзецца шукаць адказ на пытаньне, чаму за відэарэпартаж, які пасьля быў паказаны польскім спадарожнікавым тэлеканалам “Белсат” карэспандэнта прыраўнялі да ўдзельніка несанкцыянаванага масавага мерапрыемства й пакаралі буйным штрафам.

У скарзе ў ААНаўскі Камітэт Кастусь Жукоўскі просіць прызнаць факт парушэньня ягонага права на збор і распаўсюд інфармацыі (выказваньне меркаваньня). Скарга таксама ўтрымлівае патрабаваньне рэкамэндаваць Ураду Беларусі зьмяніць нацыянальны закон аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў такім чынам, каб практыка ягонага прымяненьня не вяла да парушэньня права на збор і распаўсюд інфармацыі.

Узгадаем, 25 лістапада 2014 году грамадзкі актывіст, інвалід 1-й групы Юрый Ляшэнка спрабаваў зладзіць каля райвыканкаму ў Сьветлагорску пікет у абарону правоў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. Райвыканкам забараніў праводзіць масавае мерапрыемства, пасьля чаго Юрый Ляшэнка выехаў на вазку на цэнтральную плошчу Сьветлагорску з плякатам “Долой беспредел”. Кастусь Жукоўскі гэтую падзею здымаў на відэа, за што й быў пакараны штрафам.

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

КОМИТЕТ ООН ПО ПРАВАМ ЧЕЛОВЕКА ЗАРЕГИСТРИРОВАЛ ЖАЛОБУ ФРИЛАНСЕРА С ГОМЕЛЯ

united_nations1Комитет ООН по правам человека зарегистрировал жалобу гомельского журналиста-фрилансера, члена Белорусского ассоциации журналистов (БАЖ) Константина Жуковского.

В своём индивидуальном обращении в КПЧ ООН житель Гомеля обжаловал штраф, вынесенного ему за видеорепортаж с пикета, который проводил на центральной площади в Светлогорске инвалид-колясочник Юрий Ляшенко.

  • В сообщении с Женевы говорится о регистрации жалобы (№2724 / 2016) и о том, что она направлена ​​Правительству Беларуси для комментария по существу.

Сейчас Правительству придётся искать ответ на вопрос, почему за видеорепортаж, который впоследствии был показан польской спутниковой телеканалом “Белсат” корреспондента приравняли к участнику несанкционированного массового мероприятия и наказали крупным штрафом.

В жалобе в ООНовский Комитет Константин Жуковский просит признать факт нарушения его права на сбор и распространение информации (выражение мнения). Жалоба также содержит требование рекомендовать Правительству Беларуси изменить национальный закон о порядке проведения массовых мероприятий таким образом, чтобы практика его применения не вела к нарушению права на сбор и распространение информации.

Напомним, 25 ноября 2014 года общественный активист, инвалид 1-й группы Юрий Ляшенко пытался устроить около райисполкома в Светлогорске пикет в защиту прав людей с ограниченными возможностями. Райисполком запретил проводить массовое мероприятие, после чего Юрий Ляшенко выехал на коляске на центральную площадь Светлогорска с плакатом “Долой беспредел”. Константин Жуковский это событие снимал на видео, за что и был наказан штрафом.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>