2016 01/03

Jan_Dziarzaucau_695_kr14_OK_log (1)Праз зварот у Камітэт ААН па Правах Чалавека (КПЧ ААН) віцебскаму сябру Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Яну Дзяржаўцаву ўдалося адстаяць свае правы на выказваньне меркаваньня й мірныя сходы.

 

  •  Згодна з рашэньнем КПЧ ААН прадстаўнікі дзяржавы неабгрунтавана абмежавалі правы апазыцыйнага актывіста, калі затрымалі яго з плякатам у падтрымку байкоту выбараў і пакаралі штрафам нібыта за незаконны пікет.

 

Зварот Дзяржаўцава ў КПЧ ААН тычыўся прэзыдэнскіх выбараў 2010 году. Зьяўляючыся пасьлядоўным прыхільнікам байкоту выбараў у Беларусі, актывіст выйшаў да «Сіняга дому» з плякатам, у якім заклікаў месьцічаў устрымацца ад удзелу у маючых адбыцца выбарах. Разам зь ім у акцыі ўзяў удзел вядомы ў Віцебску беспартыйны апазыцыянэр Барыс Хамайда, які таксама перакананы, што пасьля зьмены Канстытуцыі 1994 году ў Беларусі няма легітымнай улады, і што ўсе выбары, якія праводзяцца ў краіне з таго часу, ёсьць нічым іншым, як фарсам.

Абодва ўдзельнікі пікету былі затрыманыя міліцыяй, на іх склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні, і ў той самы дзень судзьдзя суду Чыгуначнага раёну Віцебску Алена Цыганкова пастанавіла, што апазыцыянэры сапраўды парушылі заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Барыс Хамайда быў пакараны пяцьцю суткамі адміністратыўнага арышту, а Ян Дзяржаўцаў аштрафаваны на 10 базавых велічыняў (тады гэта складала 350 тысяч рублёў).

Рашэньне судзьдзі Цыганковай пасьля было абскарджанае ў Віцебскім абласным і Вярхоўным судах, але, як звычайна, гэта не дало плёну: вышэйшыя судовыя інстанцыі пагадзіліся са слушнасьцю пакараньня апазыцыянэраў, бо тыя ня мелі дазволу на акцыю й ладзілі яе ў месцы, якое ня значыцца ў сьпісе пляцовак, адмыслова адведзеных мясцовымі ўладамі пад масавыя мерапрыемствы.

Камітэт па Правах Чалавека, калі атрымаў скаргу Яна Дзяржаўцава паспрабаваў быў атрымаць камэнтар дзяржавы наконт ягонае справы. Аднак – і гэткія паводзіны сталіся нормай для беларускіх чыноўнікаў апошнім часам – улады адмовіліся ад супрацы з КПЧ ААН. Маўляў, скаржнік ня выкарыстаў усіх сродкаў праўнай абароны ўнутры краіны, бо, апроч іншага, не зьвярнуўся з нагляднай скаргаю да старшыні Вярхоўнага суду; таму КПЧ не павінен быў прымаць ягоную скаргу да разгляду, і дзяржава адмаўляецца камэнтаваць яе па сутнасьці.

 

  • У выніку Камітэту давялося нагадаць уладам Беларусі, што калі дзяржава далучылася да Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і Факультатыўнага пратаколу да яго, яна ўзяла на сябе забавязальніцтвы прызнаваць кампэтэнцыю КПЧ ААН прымаць да разгляду індывідуальныя паведамленьні грамадзянаў, якія сьцьвярджаюць, што яны сталі ахвярамі парушэньня іхных правоў. І гэта прэрагатыва камітэту, а не дзяржавы, вызначаць, якія паведамленьні грамадзянаў павінны быць зарэгістраваныя, а якія – не.

 

Паколькі чыноўнікі Беларусі адмовіліся супрацоўнічаць з КПЧ, апошні вымушаны быў прымаць рашэньне па справе, грунтуючыся толькі на падставе фактаў, прыведзеных Янам Дзяржаўцавым, і копіяў дакумэнтаў, якія ён далучыў да свайго паведамленьня.

 

Выснова, да якой прыйшоў камітэт: дзяржава парушыла правы апазыцыйнага актывіста, якія забясьпечваюцца часткай 2 артыкулу 19 пакту (права публічна выказваць сваё меркаваньне) і артыкулам 21 (права на мірныя сходы).

 

  • Цяпер, згодна з рашэньнем КПЧ ААН, Беларусь абавязаная пакрыць Яну Дзяржаўцаву ўсе панесеныя ім страты, а таксама зрабіць захады, каб прадухіліць падобныя парушэньні правоў грамадзянаў у будучыні, для чаго неабходна перагледзець сваё заканадаўства, у прыватнасьці Закон «Аб масавых мерапрыемствах».

 

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Комитет ООН по правам человека: Власти Беларуси нарушили права витеблянина, оштрафовав его за призыв бойкотировать выборы

 

united_nations1Благодаря обращению в Комитет ООН по Правам Человека (КПЧ ООН) витебскому члену Консервативно-христианской партии БНФ Яну Державцеву удалось отстоять свои права на выражение мнения и на мирные собрания.

 

 

 

 

  • Согласно решению КПЧ, принятому недавно, представители государства необоснованно ограничили права оппозиционного активиста, когда задержали его с плакатом в поддержку бойкота выборов и наказали штрафом якобы за незаконный пикет.

 

Обращение Державцева в КПЧ ООН касалось президентских выборов 2010 года. Будучи последовательным сторонником бойкота выборов в Беларуси, активист вышел к «Синему дому» с плакатом, в котором призвал горожан воздержаться от участия в предстоящих выборах. Вместе с ним в акции принял участие известный в Витебске беспартийный оппозиционер Борис Хамайда, который также убеждён, что после изменения Конституции 1994 года в Беларуси нет легитимной власти, и что все выборы, которые проводятся в стране с тех пор, являются ничем иным, как фарсом.

Оба участники пикета были задержаны милицией, на них составили протоколы об административном правонарушении, и в тот же день судья суда Железнодорожного района Витебска Елена Цыганкова постановила, что оппозиционеры действительно нарушили законодательство о массовых мероприятиях. Борис Хамайда был наказан пятью сутками административного ареста, а Ян Державцев оштрафован на 10 базовых величин (тогда это составляло 350 тысяч рублей).

Решение судьи Цыганковой затем было обжаловано в Витебском областном и Верховном судах, но, как обычно, это не принесло результата: высшие судебные инстанции согласились со справедливостью наказания оппозиционеров, так как те не имели разрешения на акцию и проводили её в месте, которое не значится в списке площадок, специально отведенных местными властями под массовые мероприятия.

Комитет по правам человека, получив жалобу Яна Державцева, попытался получить и комментарий государства касательно его дела. Однако – и такое поведение стало нормой для белорусских чиновников в последнее время – власти отказались от сотрудничества с КПЧ ООН. Мол, жалобщик не использовал всех средств правовой защиты внутри страны, так как, помимо прочего, не обратился с надзорной жалобой к председателю Верховного суда; поэтому КПЧ не должен был принимать его жалобу к рассмотрению, и государство отказывается комментировать её по существу.

 

  • В результате комитету пришлось напомнить властям Беларуси, что когда государство присоединилось к Международному пакту о гражданских и политических правах и Факультативному протоколу к нему, она взяло на себя обязательство признавать компетенцию КПЧ принимать к рассмотрению индивидуальные сообщения граждан, утверждающих, что они стали жертвами нарушения их прав. И это прерогатива комитета, а не государства, определять, какие сообщения граждан должны быть зарегистрированы, а какие – нет.

 

Поскольку чиновники Беларуси отказались сотрудничать с КПЧ, последний вынужден был принимать решение по делу, основываясь только на основании фактов, приведенных Яном Державцевым, и копий документов, которые он приложил к своему сообщению.

 

Вывод, к которому пришёл комитет: государство нарушило права оппозиционного активиста, которые обеспечиваются частью 2 статьи 19 Пакта (право публично выражать свое мнение) и статьёй 21 (право на мирные собрания).

  • Теперь, согласно решению КПЧ ООН, Беларусь обязана возместить Яну Державцеву все понесенные им убытки, а также принять меры, чтобы предотвратить похожие нарушения прав граждан в будущем, для чего необходимо пересмотреть своё законодательство, в частности Закон «О массовых мероприятиях».

 

ДАДАТКІ:

Паводле www.dyjalog.info
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

ФОТА: Аляксей Лапіцкі (Lićviny-INFA)

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , ,

One thought on “КПЧ ААН: Улады Беларусі парушылі правы віцебчука, калі аштрафавалі яго за заклік байкатаваць выбары (дакумэнт, анг.)”

  1. AL Łapicki says:

    ПРОСТАЕ ПЫТАНЬНЕ

    18 экспэртаў КПЧ ААН з розных краінаў сьвету ўжо колькі год пастаянна выносяць падобныя рашэньні, а упарты беларускі ЎРАД, што той “баран у чарадзе”, знай сабе “бадаецца” … ды й толькі.))(

    І гэта ўжо даўно ня сьмешна! Ва ўсіх падобных справах, – а падобных па маленькай Беларусі ўжо амаль ля сотні, – праглядаецца відавончая сыстэматытчнасьць адмоваў ЎРАДУ выконваць свае абавязальніцтвы па Факультатыўным пратаколе і па такой аўтарытэтнай міжнароднай дамове, як Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП). Гэта паказвае НЕДАВЕР цяперашняга кіраўніцтва Беларусі да законных кампэтэнцыяў КПЧ ААН ды фактычнае НЕПРЫЗНАНЬНЕ ім Пакту ў выніку.

    Але ж, разам з тым, УРАД такім чынам выказвае НЕДАВЕР і НЕПРЫЗНАНЬНЕ адпаведным нормам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, чым відавочна мэтанакірвана й наўмысна блякуе дзенасьць абавязковых для выкананьня любымі суб’етамі права на тэрыторыі Беларусі нормаў ІІ-га РАЗЬДЗЕЛА Асноўнага Закона краіны!
    Ці гэта не цынічнае ды абражаючае гонар законапаслухмянага эўрапейскага беларускага народу дзяржаўнае злачынства, абцяжаранае арганізаваным і наўмысным сваім характарам, фактычнай антыканстытуцыйнай змоваю ды перавышэньнем адпаведных уладных службовых паўнамоцтваў?! Злачынства – супраць уласнага народу, грамадзтва, кожнага грамадзяніна, супраць праўнага канстытуцыйнага падмурку ды беларускай дзяржаўнасьці?!

    Можа мне хто-небудзь з абазнаных… адкажа на гэтае простае пытаньніцэ?

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>