Масавае мерапрыемства 28 лютага 2016 года ў цэлым насіла мірны характар.
Адсутнасьць заяўкі на яго правядзеньне, як таго патрабуе закон, не з’яўляецца нагодай для абмежаваньня свабоды мірных сходаў, што адзначаецца ў сумесным заключэньні Венецыянскай камісіі і БДІПЧ/АБСЕ (CDL-AD (2012) 006).
Супрацоўнікі міліцыі не ўмешваліся ў ход масавага мерапрыемства, але не выконвалі і пазітыўных абавязкаў па ахове дэманстрацыі, адсутнічала інфармацыйная група, некалькі супрацоўнікаў міліцыі ў форме толькі стаялі за ўдзельнікамі і афармлялі паперы. Мелі месца праблемы з онлайн-трансляцыямі журналістаў
Папярэдняя інфармацыя
Заклік да ўдзелу ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў з’явіўся на папярэднім мітынгу 22 лютага 2016 году.
Падчас правядзеньня масавага мерапрыемства 22 лютага 2016 года вочна і бесперапынна ажыцьцяўлялі грамадзкі кантроль 3 назіральнікі, якія прайшлі адпаведнае навучаньне і былі абазначаныя бэйджамі.
Ход масавага мерапрыемства
Каля 12 гадзін на месцы збору з’явіліся першыя ўдзельнікі, былі разгорнутыя транспаранты і сьцягі на прыступках Палаца Рэспублікі.
Праз 15 хвілін з’явіліся тры расьцяжкі, пачаліся прамовы праз мегафон, флэш-моб, раздаваліся ўлёткі прысутным.
У 15:20 на прыступкі Палаца Рэспублікі падняліся 5 супрацоўнікаў міліцыі ў форме з надпісам “міліцыя”, пачалі за спінамі ўдзельнікаў нешта запаўняць, частка ўдзельнікаў устала ў “сцэпку” на прыступках.
У 16:15 прагучала прапанова ад ўдзельнікаў рухацца да Плошчы Незалежнасьці, каля 220 чалавек сышлі з Кастрычніцкай плошчы і пайшлі па тратуары ўздоўж праспэкта Незалежнасьці.
Наперадзе ішлі людзі з расьцяжкамі, якія раней трымалі на прыступках Палаца Рэспублікі. Крычалі лозунгі, часам выкарыстоўвалі гукаўзмацняльнік.
Уздоўж праспэкту рухаўся мікрааўтобус з камерай зьверху. На святлафорах стаялі супрацоўнікі ДПС ў форме, спынялі калону на чырвонае сьвятло і разрывалі рух калоны, што ўтварыла 2 асобныя часткі ўдзельнікаў.
Каля 16:30 група падышла да Чырвонага касцёлу, дзе гучалі прамовы, прысутнічала не менш за 40 супрацоўнікаў у цывільным і не менш 10 здымала ўсё на маленькія ручныя камеры.
Прысутнічала прыкладна 120 удзельнікаў акцыі.
У 16.45 амаль ўсе людзі разышліся.
Усяго ўдзельнікаў мітынгу было да 320 чалавек на Кастрычніцкай плошчы, якія выкарастоўвалі расьцяжкі і транспаранты з надпісамі “Выйди на улицу верни себе город“, “Воля Роўнасьць Братэрства“, “Stop эканамічнаму генацыду“, “Бачым будычыню без дыктатуры“, “Адкінем страх, сумненьні і ныцьце, за Беларусь! За лепшае жыцьце“, а таксама 3 бела-чырвона-белыя сьцягі. Выкарыстоўваліся лозунгі: “Работу”, “Жыве Беларусь”, “Выйди на улицу – верни себе город”, “Воля, роўнасьць, братэрства“, “Пора менять лысую резину”, “Долой банду!”, “Солидарность!”, “Права не дают – права берут!”, “Далучайся“, “Свабоду“, “Ні халопаў, ні паноў“, “Верым, можам, пераможам“, “Луку на муку“, “Власть грабит народ“.
Падчас мітынгу каля уваходу ў Палац Рэспублікі прысутнічалі 5 супрацоўнікаў з надпісам «міліцыя», 3 ДПС па перымэтры плошчы, яшчэ 2 на праспекце Незалежнасьці кантралявалі рух калоны, 40 супрацоўнікаў у цывільнай вопратцы.
Назіральнікі перад пачаткам масавага мерапрыемства зафіксавалі павышаныя меры бясьпекі з боку міліцыі: заПалацам Рэспублікі стаялі 2 аўтобусы міліцыі і 5 аўтазакаў.
Працы СМІ і назіральнікам фізічнай перашкоды не аказвалася, але журналісты скардзіліся на перабоі онлайн-трансляцый.
Хуткая дапамога і прадстаўнікі інфармацыйнай групы ад супрацоўнікаў міліцыі адсутнічалі.
Рэкамендацыі
Супрацоўнікам праваахоўных органаў:
- Ажыцьцяўляць ахову грамадзкага парадку падчас масавых мерапрыемстваў у форменнай вопратцы, а таксама быць пазначанымі ідэнтыфікацыйнымі карткамі (бэйджамі ці нагруднымі знакамі);
- Абазначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі, СМІ і арганізатарамі масавага мерапрыемства;
- Рэалізоўваць пазітыўныя абавязкі па ахове мірных сходаў (§144-184 Кіруючых прынцыпаў АБСЕ па свабодзе мірных сходаў);
Суб’ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:
- Ініцыяваць зьмены ў беларускае заканадаўства з мэтай прывядзеньня яго ў адпаведнасьць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды мірных сходаў.
*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)
Отчет по мониторингу акции предпринимателей 28 февраля 2016 года в Минске
Массовое мероприятие 28 февраля 2016 года в целом носило мирный характер. Отсутствие заявки на его проведение, как того требует закон, не является поводом для ограничения свободы мирных собраний, что отмечается в совместном заключении Венецианской комиссии и БДИПЧ/ОБСЕ (CDL-AD (2012) 006).
Сотрудники милиции не вмешивались в ход массового мероприятия, но не выполняли и позитивных обязанностей по охране демонстрации, отсутствовала информационная группа, несколько сотрудников милиции в форме только стояли за участниками и оформляли бумаги. Имели место проблемы с онлайн-трансляциями журналистов
Предварительная информация
Призыв к участию в акции протеста предпринимателей появился на предыдущем митинге 22 февраля 2016 года.
Во время проведения массового мероприятия 22 февраля 2016 года очно и непрерывно осуществляли общественный контроль 3 наблюдателя, которые прошли соответствующее обучение и были обозначены бейджами.
Ход массового мероприятия
Около 12 часов на месте сбора появились первые участники, были развернуты транспаранты и флаги на ступенях Дворца Республики.
Через 15 минут появились три растяжки, звучали речи через мегафон, флэш-моб, раздавались листовки присутствующим.
В 15:20 на ступени Дворца Республики поднялись 5 сотрудников милиции в форме с надписью “милиция“, начали за спинами участников заполнять какие-то документы, часть участников встала в “сцепку” на ступеньках.
В 16:15 прозвучало предложение от участников двигаться к Площади Независимости, около 220 человек ушли с Октябрьской площади и пошли по тротуару вдоль проспекта Независимости.
Впереди шли люди с растяжками, которые ранее держали на ступеньках Дворца Республики. Звучали лозунги, иногда использовали громкоговоритель. Вдоль проспекта двигался микроавтобус с камерой сверху. На светофорах стояли сотрудники ДПС в форме, останавливали колонну на красный свет и разрывали движение колонны, что образовало 2 отдельные части участников.
Около 16:30 группа подошла к Красному костелу, где звучали речи, присутствовало не менее 40 сотрудников в штатском и не менее 10 снимала все на маленькие ручные камеры.
Присутствовало около 120 участников акции.
В 16:45 почти все люди разошлись.
Всего участников митинга было до 320 человек на Октябрьской площади, которые использовали растяжки и транспаранты с надписями “Выйди на улицу – верни себе город“, “Свобода. Равенство. Братство“, “Stop экономическому геноциду“, “Видим будущее без диктатуры“, “Отбросим страх, сомнения и нытье, за Беларусь! За лучшую жизнь“, а также 3 бело-красно-белые флага. Использовались лозунги: “Работу“, “Жыве Беларусь!“, “Выйди на улицу – верни себе город“, “Свобода, равенство, братство“, “Пора менять лысую резину“, “Долой банду!“, “Солидарность!“, “Право не дают – права берут!“, “Присоединяйся“, “Свободу!“, “Ни холопов, ни господ», «Верим, можем, победим“,”Луку на муку” ,”Власть грабит народ».
Во время митинга около входа в дворец Республики присутствовали 5 сотрудников с надписью «милиция», 3 ДПС по периметру площади, еще 2 на проспекте Независимости контролировали движение колонны, 40 сотрудников в гражданской одежде.
Наблюдатели перед началом массового мероприятия зафиксировали повышенные меры безопасности со стороны милиции: за Дворцом Республики стояли 2 автобуса милиции и 5 автозаков.
Работе СМИ и наблюдателям физической препятствий не оказывалось, но журналисты жаловались на перебои онлайн-трансляций.
Скорая помощь и представители информационной группы от сотрудников милиции отсутствовали.
Рекомендации
Сотрудникам правоохранительных органов:
- Осуществлять охрану общественного порядка во время массовых мероприятий в форменной одежде, а также быть обозначенными идентификационными карточками (бейджами или нагрудными знаками);
- Обозначать контактное лицо из числа сотрудников милиции для коммуникации с наблюдателями, СМИ и организаторами массового мероприятия;
- Реализовывать позитивные обязанности по охране мирных собраний (§144-184 Руководящих принципов ОБСЕ по свободе мирных собраний);
Субъектам, обладающим правом законодательной инициативы:
- Инициировать изменения в законодательство с целью приведения его в соответствие с международными стандартами в области свободы мирных собраний.
ДАДАТКІ:
- “Руководящих принципов свободы мирных собраний” БДИПЧ и Венецианской комиссии (рас., PDF)
- “Руководящих принципов свободы мирных собраний” БДИПЧ и Венецианской комиссии (eng., PDF)
Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Цэтлікі: акцыі, Менск, свабода мірных сходаў
One thought on “Справаздача па маніторынгу акцыі прадпрымальнікаў 28 лютага 2016 году ў Менску (дакумэнты, анг., рас.)”