Не забірай жыцьцё!
2009 27/03

25 сакавіка выкладчыцу ангельскае мовы камэрцыйнага адукацыйнага цэнтру «SOL Minsk» Марыяну Груздзіловіч звольнілі з працы. На ўсю працэдуру звальненьня кіраўніцтву цэнтра хапіла паловы працоўнага дня. Падставаю гэткіх экстраных дзеяньняў працадаўцаў стаў сфабрыкаваны ліст нібыта ад бацькоў групы вучняў, якія паскардзіліся, што выкладчыца агітуе вучняў за апазыцыю. (далей – правапіс першакрыніцы)

Нагодай для такога “абвінавачвання” ў адрас Марыяны Груздзіловіч стала яе бяскрыўдная рэпліка ў адказ на словы адной вучаніцы пра тое, што надыходзячы Дзень Волі – гэта “когда тупые отморозки из оппозиции соберутся и будут кричать всякую ерунду”. У адказ на гэтыя абразлівыя словы выкладчыца заўважыла, што гэты дзень, пра які распавядаецца ў падручніках па гісторыі Беларусі, адзначаюць нармальныя, інтэлігентныя людзі.

Раніцай наступнага дня кіраўніцтва адукацыйнага цэнтра выклікала Марыяну з класа і жанчыне паведамілі, што ў яе падчас папярэдадніх заняткаў адбыўся канфлікт, які паставіў пад удар усю арганізацыю. Выкладчыцы распавялі, што з самага ранку ў вышэй стаячую установу адукацыі (цэнтр арэндуе памяшканне ў адной з сярэдніх школаў) прыйшоў ліст за подпісам бацькоў яе вучняў, у якім сказана, што яна займаецца прапагандай, агітуе за апазіцыю. “Зверху” адразу пацікавіліся ў дырэктара школы, каму яны здаюць у арэнду памяшканне. І ад цэнтра «SOL Minsk» запатрабавалі адрэагаваць неадкладна.

Разам з тым, магчымасць сабараць подпісы пад лістом ад усёй групы бацькоў выглядае не рэальнай. Хаця б таму, што заняткі, на якіх здарыўся “канфлікт” скончыліся ў 21.00, а ліст быў ужо дасланы з самага ранку. Ды і вучні, што прыходзяць на заняткі цэнтру, з розных школаў і жывуць у розных месцах. Але, каб запэўніцца асабіста, Марыянна абтэлефанавала іх бацькоў – ніхто нікому нават не тэлефанаваў і пра скаргу ніякіх размоваў не вялося.

На размову з Марыянай Груздзіловіч яе кіраўніцтва прыйшло ужо падрыхтаваным – з загадам аб звальненні, у які без аніякага разбіральніцтва ўжо былі ўнесеныя патрэбныя фармулёўкі. Выкладчыцу было загадана звольніць адразу. Таксама Марыяну тэрмінова “азнаёмілі” з тымі карпаратыўнымі правіламі, якія яна нібыта парушыла. Падпісваючы гэтую паперу жанчына паспела толькі заўважыць, што датаваная яна 14 красавіка 1999 года.

І толькі пасля ўсёй неабходнай працэдуры, у выніку якой Марыяна Груздзіловіч засталася без працы, яна даведалася, што бацька “пакрыўджанай” вучаніцы з’яўляецца палкоўнікам МУС.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Преподавательницу уволили с работы – в экстренном порядке

25 марта преподавательницу английского языка коммерческого образовательного центра «SOL Minsk» Марианну Груздилович уволили с работы. На всю процедуру увольнения руководству центра хватило половины рабочего дня. Основанием таких экстренных действий работодателей стал сфабрикованный лист якобы от родителей группы учеников, которые пожаловались, что преподавательница агитирует учеников за оппозицию.

Поводом для такого “обвинения” в адрес Марианны Груздилович стала её безобидная реплика в ответ на слова одной ученицы про то, что наступающий День Свободы – это “когда тупые отморозки из оппозиции соберутся и будут кричать всякую ерунду”. В ответ на эти оскорбительные слова преподавательница заметила, что этот день, про который рассказывается в учебниках по истории Беларуси, отмечают нормальные, интеллигентные люди.

Утром следующего дня руководство образовательного центра вызвало Марианну из класса и женщине сообщили, что у неё во время прошедших занятий произошел конфликт, который поставил под удар всю организацию. Преподавательнице сообщили, что с самого утра в выше стоящее учреждение образования (центр арендует помещение в одной из средних школ) пришло письмо за подписью родителей её учеников, в котором сказано, что она занимается пропагандой, агитирует за оппозицию. “Сверху” сразу поинтересовались у директора школы, кому они сдают в аренду помещение. И от центра «SOL Minsk» затребовали отреагировать немедля.

Вместе с тем, возможность собрать подписи под листом от всей группы родителей выглядит не реальной. Хотя бы потому, что занятия, на которых случился “конфликт” закончились в 21.00, а письмо было уже отослано с самого утра. Да и ученики, что приходят на занятия центра, из разных школ и живут в разных местах. Но, чтобы убедиться лично, Марианна обзвонила их родителей – никто никому даже не звонил и про жалобу никаких разговоров не велось.

На разговор с Марианной Груздилович её руководство пришло уже подготовленным – с приказом об увольнении, в который без всякого разбирательства уже были внесены нужные формулировки. Преподавательницу было приказано уволить сразу. Также Марианну срочно “ознакомили” с теми корпоративными правилами, какие она якобы нарушила. Подписывая эту бумагу женщина смогла только заметить, что датирована она 14 апреля 1999 года.

И только после всей необходимой процедуры, в результате которой Марианна Груздилович осталась без работы, она узнала, что отец “обиженной” ученицы является полковником МВД.

Паводле http://spring96.org/be/news/27803/,
падрыхтаваў, Алесь ЛЕТА.

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>