2016 03/03

ilia-vilniaУдзельнікаў канфэрэнцыі па тэматыцы міжнароднага права ў абарону грамадзкіх інтарэсаў прымаў у сваіх сьценах Канстытуцыйны суд у Вільні напрыканцы лютага.

  • Канфэрэнцыя ILIA (International Law in Advocacy) сабрала ўдзельнікаў праграмы Сеткі Дамоў правоў чалавека, у межах якой юрысты з краінаў СНД прайшлі трохгадовую падрыхтоўку па тэарэтычных і практычных аспэктах міжнароднага права ў галіне правоў чалавека.

Удзельнікаў канфэрэнцыі прывітаў Старшыня Канстытуцыйнага суду Летувы Дэйнюс Жалімас, Старшыня Савету адвакацкіх аб’яднаньняў і юрыдычных таварыстваў Эўропы Марыя Слажак і кіраўнік праграмы “Міжнароднае права ў абарону грамадзкіх інтарэсаў” Людміла Ульяшына.

Як забясьпечыць лепшую абарону ахвярам парушэньняў правоў чалавека?

 

Гэтае пытаньне было цэнтральным падчас дзьвухдзённай працы канфэрэнцыі. Цікава, што для дэталёвага абмеркаваньня розных аспэктаў пастаўленага пытаньня была абраная форма судовага працэсу, у якім удзельнікі мерапрыемства маглі прадэманстраваць свае веды ў галіне правоў чалавека, а таксама падзяліцца досьведам з калегамі зь іншых краінаў. У ролі судзьдзяў на імправізаваным працэсе выступілі міжнародныя экспэрты.

Другі дзень канфэрэнцыі быў прысьвечаны абмеркаваньню эфэктыўнага выкарыстанья мэханізмаў ААН і Савета Эўропы ў галіне правоў чалавека ў рэгіёне СНД.

 

Экспэрты з Азэрбайджану, Беларусі, Малдовы, Расеі ды Украіны распавялі, як гэтыя праваабарончыя мэханізмы прымяняюцца ў іхных краінах. Прадстаўнікі Сеткі Дамоў правоў чалавека ды іншых міжнародных арганізацыяў прадставілі спосабы пераадоленьня праблемаў на шляху рэалізацыі гэтых мэханізмаў. Асобна абмяркоўвалася роля канстытуцыйных судоў у працэсе імплемэнтацыі міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека на нацыянальным роўні.

  • Акрамя абмену ведамі, выпускнікі праграмы з розных краінаў і партнэрскія арганізацыі з Сеткі Дамоў правоў чалавека абмеркавалі магчымасьці для далейшага супрацоўніцтва, а таксама шляхі рэалізацыі рэкамэндацыяў з Справаздачы “Адвакаты правоў чалавека”, якая была абнародавана ў верасьні мінулага году.

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Конституционный суд Литвы распахнул двери для правозащитников

 

Участников конференции по тематике международного права в защиту общественных интересов принимал в своих стенах Конституционный суд в Вильнюсе в конце февраля.

  • Конференция ILIA (International Law in Advocacy) собрала участников программы Сети Домов прав человека, в рамках которой юристы из стран СНГ прошли трехлетнюю подготовку по теоретическим и практическим аспектам международного права в области прав человека.

Участников конференции приветствовал Председатель Конституционного суда Литвы Дэйнюс Жалимас, Председатель Совета адвокатских объединений и юридических обществ Европы Мария Слажак и руководитель программы “Международное право в защиту общественных интересов” Людмила Ульяшина.

Как обеспечить лучшую защиту жертвам нарушений прав человека?

 

Этот вопрос был центральным в ходе двухдневной работы конференции. Интересно, что для детального обсуждения различных аспектов поставленного вопроса была выбрана форма судебного процесса, в котором участники мероприятия могли продемонстрировать свои знания в области прав человека, а также поделиться опытом с коллегами из других стран. В роли судей в импровизированном процессе выступили международные эксперты.

Второй день конференции был посвящен обсуждению эффективного использования механизмов ООН и Совета Европы в области прав человека в регионе СНГ.

 

Эксперты из Азербайджана, Беларуси, Молдовы, России и Украины рассказали, как эти правозащитные механизмы применяются в их странах. Представители Сети Домов прав человека и других международных организаций представили способы преодоления проблем на пути реализации этих механизмов. Отдельно обсуждалась роль конституционных судов в процессе имплементации международных стандартов в области прав человека на национальном уровне.

  • Помимо обмена знаниями, выпускники программы из разных стран и партнерские организации из Сети Домов прав человека обсудили возможности для дальнейшего сотрудничества, а также пути реализации рекомендаций из Отчета “Адвокаты прав человека”, обнародованного в сентябре прошлого года.

ДАДАТКІ:

Project-ILIA

Паводле humanrightshouse.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>