Не забірай жыцьцё!
2016 03/03

Dapr2_BLP_3kr_470_ap_yalchin_imanovМіжнародныя праваабаронцы выказваюць сур’ёзную занепакоенасьць з нагоды чарговай палітычна матываванай справы.

Гэтым разам пад прыцэл патрапіў адвакат Ялчын Іманаў, сярод кліентаў якога зьняволеная журналістка Хадзіджа Ісмаілава.

Пра дысцыплінарны перасьлед вядомага азэрбайджанскага адваката-праваабаронцы Ялчына Іманава паведамляецца ў заяве сябраў кааліцыі “Спорт за правы” (Sport For Rights):

Ялчын Іманаў зьяўляецца сябрам калегіі адвакатаў з 2007 году. Ён прадстаўляў інтарэсы многіх вядомых палітычных зьняволеных.

Сярод ягоных кліентаў былі журналістка Хадзіджа Ісмаілава, апазыцыйныя палітыкі Мамэд Ібрагім, Фуад Гахраманлы і Мурад Адылаў, журналіст Ніджат Аліеў і многія іншыя незаконна арыштаваныя дысыдэнты й ахвяры парушэньняў правоў чалавека ў Азэрбайджане.

Перасьлед Ялчына Іманава пачаўся пасьля таго, як 12 лютага судзьдзя Нарыманаўскага раённага суда Баку накіраваў у калегію адвакатаў скаргу з патрабаваньнем зрабіць адпаведныя дысцыплінарныя захады ў дачыненьні да Іманава ў сувязі зь ягонымі “неэтычнымі паводзінамі” у дачыненьні да суду. Паводле Іманава, у скарзе сьцьвярджаецца, што адвакат заяўляў аб “нядбайным” і “неаб’ектыўным” падыходзе судзьдзі да разгляду хадайніцтваў, чым выказаў непавагу суду.

Дысцыплінарная камісія калегіі адвакатаў мусіць разгледзець скаргу аб паводзінах Іманава. На дадзены момант камісія яшчэ не прызначыла дату правядзеньня паседжаньня па скарзе. Адвакат не быў праінфармаваны, ці атрымала калегія скаргу. Яму таксама не была прадстаўлена афіцыйная копія заявы судзьдзі супраць яго”.

Як адзначаюць падпісанты заявы, дысцыплінарныя санкцыі ў дачыненьні да адваката могуць негатыўна паўплываць на ягоную незалежнасьць як прадстаўніка юрыдычнай прафэсіі й перашкодзіць ягонай важнай і законнай прафэсійнай дзейнасьці.

  • Сябры кааліцыі заклікаюць дысцыплінарную камісію калегіі адвакатаў адхіліць скаргу супраць Іманава й забясьпечыць ягогае права й надалей выконваць свае прафэсійныя абавязкі без запалохваньня, перашкодаў альбо перасьледу.

Пры гэтым міжнародныя праваабарончыя арганізацыі нагадваюць, што на працягу апошніх двух гадоў у Азэрбайджане назіраецца рэзкае павелічэньне ўзроўню рэпрэсіяў супраць незалежных адвакатаў-праваабаронцаў.

Для адвакатаў, якія вядуць палітычна матываваныя справы, існуюць вялікія рызыкі. Напрыклад, адвакат-праваабаронца Інтыгам Аліеў быў асуджаны да 7,5 гадоў турэмнага зьняволеньня.

Акрамя таго, супраць азэрбайджанскіх адвакатаў ужываюцца адвольныя забароны на выезды за мяжу, якія ў выніку не дазваляюць ім прадстаўляць сваіх кліентаў у Эўрапейскім судзе па правах чалавека (ЭСПЧ), атрымліваць далейшую адукацыю й навучаньне за мяжою альбо браць удзел у міжнародных мерапрыемствах.

  • За апошнія некалькі гадоў калегія адвакатаў, якая знаходзіцца пад строгім кантролем Міністэрства юстыцыі, пазбавіла права займацца адвакацкай дзейнасьцю шэраг юрыстаў, якія прадстаўлялі крытычных да ўраду актывістаў.

Пачынаючы з лета 2014 года, многія адвакаты, якія прадстаўлялі лідараў грамадзянскай супольнасьці краіны, былі арыштаваныя й сутыкнуліся з перасьледам ды неапраўданым пакараньнем.

 

Кааліцыя “Спорт за правы” цьвёрда перакананая, што дысцыплінарны перасьлед супраць Іманава – гэта чарговы выпадак палітычна матываванай справы ў дачыненьні да адвакатаў, якія абараняюць дысыдэнтаў.

 

Даведка:

Спорт за правы” (Sport For Rights) – міжнародная кампанія, мэтай якой зьяўляецца распаўсюд інфармацыі пра “беспрэцэдэнтнае падаўленьне правоў чалавека ў Азэрбайджане”. Сярод удзельнікаў кааліцыі – Civil Rights Defenders, Фонд Дамоў правоў чалавека, Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH), Нарвэскі Гэльсынскі Камітэт, Сусьветная арганізацыя супраць катаваньняў (OMCT) ды іншыя.

 

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

В Азербайджане продолжается преследование адвокатов, защищающих диссидентов

Международные правозащитники выражают серьезную обеспокоенность по поводу очередного политически мотивированного дела.

На этот раз под прицел попал адвокат Ялчин Иманов, среди клиентов которого заключенная журналистка Хадижа Исмаилова.

О дисциплинарном преследовании известного азербайджанского адвоката-правозащитника Ялчина Иманова сообщается в заявлении членов коалиции “Спорт за права” (Sport For Rights):

Ялчин Иманов является членом коллегии адвокатов с 2007 года. Он представлял интересы многих известных политических заключенных. Среди его клиентов были журналистка Хадижа Исмаилова, оппозиционные политики Мамед Ибрагим, Фуад Гахраманлы и Мурад Адиль, журналист Нижат Алиев и многие другие незаконно арестованные диссиденты и жертвы нарушений прав человека в Азербайджане.

Преследование Ялчина началось после того, как 12 февраля судья Наримановского районного суда Баку направил в коллегию адвокатов жалобу с требованием предпринять соответствующие дисциплинарные меры в отношении Иманова с связи с его “неэтичным поведением” в отношении суда. По Иманаву, в жалобе утверждается, что адвокат заявлял о “небрежном” и “необъективном” подходе судьи к рассмотрению ходатайств, чем проявил неуважение к суду.

Дисциплинарная комиссия коллегии адвокатов должна рассмотреть жалобу о поведении Иманова. На данный момент комиссия еще не назначила дату проведения заседания по жалобе. Адвокат не был проинформирован, получила ли коллегия жалобу. Ему также не была предоставлена ​​официальная копия заявления судьи против него”.

Как отмечают подписанты заявления, дисциплинарные санкции в отношении адвоката могут негативно повлиять на его независимость как представителя юридической профессии и помешать его важной и законной профессиональной деятельности.

  • Члены коалиции призывают дисциплинарную комиссию коллегии адвокатов отклонить жалобу против Иманова и обеспечить его право и впредь выполнять свои профессиональные обязанности без запугивания, препятствий или преследования.

При этом международные правозащитные организации напоминают, что в течение последних двух лет в Азербайджане наблюдается резкое увеличение уровня репрессий против независимых адвокатов-правозащитников. Для адвокатов, ведущих политически мотивированные дела, существуют большие риски.

Например, адвокат-правозащитник Интигам Алиев был приговорен к 7,5 годам тюремного заключения.

Кроме того, против азербайджанских адвокатов применяются произвольные запреты на выезд за границу, которые в итоге не позволяют им представлять своих клиентов в Европейском суде по правам человека (ЕСПЧ), получать дальнейшее образование и обучение за рубежом или участвовать в международных мероприятиях.

  • За последние несколько лет коллегия адвокатов, которая находится под строгим контролем Министерства юстиции, лишила права заниматься адвокатской деятельностью ряд юристов, представлявших критических к правительству активистов.

Начиная с лета 2014 года, многие адвокаты, представлявшие лидеров гражданского общества страны, были арестованы и столкнулись с преследованием и неоправданным наказанием.

Коалиция “Спорт за права” твердо убеждена, что дисциплинарное преследование против Иманова – это очередной случай политически мотивированного дела в отношении адвокатов, защищающих диссидентов.

 

Справка:

Спорт за права” (Sport For Rights) – международная кампания, целью которой является распространение информации о “беспрецедентных нарушениях прав человека в Азербайджане“. Среди участников коалиции – Civil Rights Defenders, Фонд Домов прав человека, Международная федерация за права человека (FIDH), Норвежский Хельсинкский комитет, Всемирная организация против пыток (OMCT) и другие.

ДАДАТКI:

Паводле fidh.org, spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фото: Азэрбайджанскі адвакат-праваабаронца Ялчын Іманаў

Дапрацоўка фота: BLP

Цэтлікі: , , , , , ,

One thought on “У Азэрбайджане працягваецца перасьлед адвакатаў, якія абараняюць дысыдэнтаў (дакумэнт)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>