2009 27/03

Сёньня, 27 сакавіка, заснавальнікам ГПА “Наша Вясна” з Вярхоўнага Суда быў дасланы ліст аб тым, што справа па адмове ў рэгістрацыі аб’яднаньня прынятая да разгляду. Праваабаронцам паведамілі, што 7 красавіка адбудзецца распарадчае паседжаньне, падчас якога будзе прынятае рашэньне аб дакладнай даце разгляду справы ў судзе па сутнасьці. (далей – правапіс першакрыніцы)

Заснавальнікі “Нашай Вясны” 19 сакавіка падалі скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь на рашэнне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што 26 лютага 2009 года Мінюст прыняў рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” — спадкаемцы ліквідаванага ўладамі Грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што адмова ў рэгістрацыі носіць неабгрунтаваны і незаконны характар, з’яўляецца адкрытай праявай сістэматычнай дыскрымінацыі заснавальнікаў і сяброў арганізацыі па палітычных матывах, непавагай да правоў грамадзянаў краіны, а таксама парушае міжнародныя пагадненні ў галіне правоў чалавека, ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

27 марта, основателям ОПО “Наша Вясна” с Верховного Суда был отослан лист о том, что дело по отказу в регистрации объединения принято к рассмотрению. Правозащитникам сообщили, что 7 апреля пройдёт распорядительное заседание, во время которого будет принято решение о точной дате рассмотрения дела в суде по существу.

Основатели “Нашай Вясны” 19 марта подали жалобу в Верховный Суд Республики Беларусь на решение Министерства юстиций Республики Беларусь.

Напомним, что 26 февраля 2009 года Минюст принял решение об отказе в государственной регистрации Общественного правозащитного объединения “Наша Вясна” – правоприемники ликвидированного властями Общественного объединения “Правозащитный центр “Вясна”.

Правозащитники подчеркивают, что отказ в регистрации носит необоснованный и незаконный характер, является откровенным проявлением систематической дискриминации основателей и членов организации по политическим мотивам, неуважением к правам граждан страны, а также нарушает международные соглашения в области прав человека, ратифицированные Республикой Беларусь.

Паводле spring96.org

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>