Як усё складана…, калі алігархі ці сучасныя “цары” ва ўладзе лічаць, што Правамі Чалавека валодаюць выключна толькі яны.
Разбэшчаная праўным бязьмежжам і багацьцем за кошт народу ўладная групоўка такім чынам вядзе краіну ў тупік. Бо там, куды яны крочуць няма сьвятла! Там няма выйсьця!
Але выхад на цывілізаваны шлях ёсьць гарантыяй устойлівага разьвіцьця й дабрабыту для любой дзяржавы!
І менавіта ў гэтым – гарантыя узмацненьня й разьвіцьця ПАТЭНЦЫЯЛУ, закладзенага ў нацыянальнай эканоміцы, культурных здабытках, творчай грамадзянскай актыўнасьці, праўнай прадказальнасьці й КАНСТЫТУЦЫЙНЫМ (але ні ў якім іншым) ПРАВАПАРАДКУ…
Калі ж прыйдзе асэнсаваньне?
І ці зьявіцца, нарэшце, палітычная воля, каб аб’яднаць народ, сапраўды ўзмацніць краіну – пачаць жыць не “паняткамі”, а канстытуцыйнымі нормамі й міжнароднымі стандартамі права – па Асноўным Законе?
У гэтай сувязі, думаецца, што для любога ГАРМАДЗТВА, усё ж, на пэўным этапе ягонага разьвіцьця становіцца абсалютна зразумелым і ясным, што галоўным для стабільнасьці й дабрабыту ўласнай краіны (кожнага грамадзяніна ў ёй) ёсьць грамадзянская згода ды ўзаемапавага, безумоўная роўнасьць перад законам, разуменьне неаспрэчнай вартасьці й абароненасьці з боку дзяржавы ПРАВА кожнага ГРАМАДЗЯНІНА – рэальна быць ім, то бок – сапраўды валодаць і свабодна карыстацца сваім неад’емным канстытуцыйным правам … “ЧАЛАВЕКАМ ЗВАЦЦА …”.
P/S
- Думкі й рэфлексіі на апошнія падзеі ў Азэрбайджане, дзе “па камандзе зь веху” распачаты дысцыплінарна-адміністрацыйны перасьлед ужо саміх адвакатаў – Ялчына Іманава, які абараняе правы пацярпелых ад рэпрэсіяў азэрбайджанскіх правабаронцаў!
Аляксей Лапіцкі,
Беларускі Праўны Паратал,
www.prava-by.info
На фота: Аляксей Лапіцкі, праваабаронца (Жодзіна, Беларусь)
Фота аўтара: Licviny-INFA
Цэтлікі: адвакаты, адвокаты, Азербайджан, Азэрбайджан, Алексей Лапицкий, Аляксей Лапіцкі, Беларусь, права человака, праваабаронцы, правы чалавека, Ялчин Иманов, Ялчын Іманаў
УСЁ БУДЗЕ ДОБРА (!?) … (Які знак паставіць тут, цікава?))(
Адносна тэзы, што маецца ў назьве артыкула “ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА – АСНОЎНАЕ ДЛЯ ЛЮБОЙ ПАВАЖАЮЧАЙ СЯБЕ КРАІНЫ” узьнікаюць такія вось думкі…
Ці магчыма, навогул, аспрэчыць гэта?
– Нехта скажа, што гэта – спрэчнае ці рытарычнае пытаньне.
І гэта, нажаль, пацьвярджаецца нашым (беларускім, азэрбажанскім …, напрыклад) днём сучасным.
– У чым жа тады тут справа? Чаму праблема непавагі да чалавека і, па сутнасьці, да ўласнага грамадзтва, да сваёй жа дзяржавы – стаіць так востра й не вырашаецца ў той жа Беларусі дзесяцігодзьдзямі…?
Справа ў тым, што для праваахоўнікаў нармальных краінаў (нават, зусім не далёкіх ад нас, суседніх, такіх жа постсавецкіх, але эўрапейскі), як і для іхнай намэнклятуры, дадзены тэрмін (правы чалавека) зразумелая, фактычна рабочая штодзённая дэфініцыя, норма жыцьця ў сыстэме, дзе чалавек і ягонае права – аснова.
У нас жа, яшчэ некальт год назад, міліцыянт (пры выкананьні службовых абавязкаў і ў форме), якому “ўбілі” у галаву, што міліцыя – не праваахоўная, а “карная” ўстанова – успрымаў гэты тэрмін варожа й гатовы быў кідацца на выказаўшага яму “такое” з кулакамі!
Розьніца ў культуры паводзінаў, адукаванасьці й павазе да Асноўнага Закону! У якім, дарэчы, і ў нас таксама ўсё гэта цудоўна і вельмі зразумела прапісана!
Чытайце Канстытуцыю і, калі ўжо не “любіце”, дык хоць трошкі паважайце свой народ і сваю краіну!
І усё будзе добра!