Як тэрмінова паведаміла ў сваім FB швэцкая праваабронка й грамадзкая актывістка Joanna Kurosz, уРасеі зьдзейсьнены разбойны напад на журанлістаў і правабаронцаў.
Месца нападу.
Машына ЗМГ (зводнай маніторынгавай групы) правабаронцаў і журналістаў была атакаваная ў Чачэніі невядомымі, мікрааўтобус згарэў, ёсьць пацярпелыя.
А 19-40 09 сакавіка 2016г. на фэдэральнай трасе “Каўказ” непадалёк ад мяжы Чачэні й Інгушэціі на аўтобус з журналістамі й праваабаронцамі ЗМГ (зводнай маніторынгай групы), якія ўдзельнічаюць у прэс-туры, арганізаваным Камітэтам супраць катаваньняў, быў зьдзейснены разбойны напад.
Мікрааўтобус з журналістамі быў падрэзаны некалькімі легкавымі машынамі. Людзі ў масках выцягнулі журналістаў і супрацоўнікаў КПК (Камітэт па Прадухіленьні Катаваньняў) на вуліцу ды зьбілі. Мікрааўтобус падпалілі.
Па зьместках з сайту www.kavkaz-uzel.ru інгушскія апэратыўныя службы спрацавалі на зьдзіўленьне хутка. Пацярпелыя, каму патрабавалася дапамога, былі – дастаўленыя ў мэдустановы. Астатніх апытваюць у паліцыі.
Пацярпелых журналістаў з Нарвэгіі й Швэцыі даставілі ў Сунжанскую цэнтральную раённую лякарню з траўмамі.
Lena Maria Persson Loefgren, журналістка швэцкага радыё з групы пацярпелых ад нападу.
Сьпіс пацярпелых журналістаў і праваабаронцаў:
Oeystein Windstad, Ny tid;
Lena Maria Persson Loefgren, Швэцкае радыё;
Елагіна Аляксандра, New Times;
Ягор Скаварада, “Медиазона”;
Салунін Міхаіл, блогер;
Прусакоў Антон, экс “Камэрсант”;
Іван Жыльцоў, прэс сакратар Камітэту па прадухіленьні катаваньняў (КПК);
Ванслава Кацярына, юрыст-міжнароднік;
Кіроўца аўтобусу Башыр Пліеў.
- Інфармацыю пра напад паведаміў у Twitter у 19:39 карэспандэнт “Медиазоны” Ягор Скаварада, які знаходзіўся ў машыне.
Праваабаронцы ЗМГ заявілі аб сачэньні напярэдадні нападу.
На працягу двух дзён за аўтамабілем Зводнай Мабільнай Групы, на які сёньня быў зьдзейсьнены напад, вялася сочка, паведамілі праваабаронцы.
Паводле FB Joanna Kurosz
і “Каўказскі Вузел”
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Фота з месца нападу: Twitter Ягора Скаварады
Цэтлікі: "Медиазона"; Салунін Міхаіл, New Times; Ягор Скаварада, Ny tid; Lena Maria Persson Loefgren, Oeystein Windstad, блогер; Прусакоў Антон, журналісты, зводная маніторынгавая група, Інгушэція, Камітэт па Прадухіленьні Катаваньняў, маніторныг, праваабаронцы, прэс сакратар Камітэту па прадухіленьні катаваньняў (КПК); Ванслава Кацярына, Расея, Чачэнія, Швэцкае радыё; Елагіна Аляксандра, экс "Камэрсант"; Іван Жыльцоў, юрыст-міжнароднік;
One thought on “На міжнародную групу праваабаронцаў і журналістаў у Расеі зьдзейсьнены бандыцкі напад (фота, сьпіс пацярпелых)”