2016 10/03

KAdr-apr2_500m_

Пракуратура Слуцкага раёна не пабачыла ў дзеяньнях старшыні Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Віктара Ражанца падставаў для прыняцьця мераў пракурорскага рэагаваньня ды ініцыяваньня роспуску Савета.

Нагадаем, раней спадар Ражанец адмовіўся ўнесьці на разгляд сэсіі Савета дэпутатаў праэкт рашэньня мясцовага праваабаронцы Віталя Амяльковіча “Аб свабодзе мірных сходаў”. Гэткую адмову праваабаронца палічыў грубым парушэньнем закона “Аб мясцовым самакіраваньні”, што зьяўляецца падставай для роспуску Савета дэпутатаў.

Адмову пракуратуры ініцыяваць роспуск мясцовага прадстаўнічага воргану Віталь Амяльковіч пракамэнтаваў наступным чынам:

- Пракуратура сьцвярджае, што мой праэкт рашэньня не адпавядаў патрабаваньням закона “Аб нарматыўных праўных актах”, таму, маўляў, дзеяньні старшыні Савета былі правамернымі. Цікава, што сам спадар Ражанец у сваёй адмове ад разгляду праэкта майго рашэньня на неадпаведнасьць праэкта гэтаму закону аніяк не спасылаўся. У любым разе, нашая мэта не роспуск Савета, а прадстаўленьне грамадзянам рэальнай магчымасьці карыстацца сваім правам на мірныя сходы. Таму цяпер будзем чакаць адказу з абласнога Савету. Калі ж і там нам не захочуць ісьці насустрач, дык будзем зьвяртацца ў суд.

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

Слуцая прокуратура не стала инициировать роспуск местного Совета депутатов

Прокуратура Слуцкого района не увидела в действиях председателя Слуцкого районного Совета депутатов Виктора Роженца оснований для принятия мер прокурорского реагирования и инициирования роспуска Совета.

Напомним, ранее господин Роженец отказался внести на рассмотрение сессии Совета депутатов проект решения местного правозащитника Виталия Амельковича “О свободе мирных собраний”. Такой отказ правозащитник посчитал грубым нарушением закона “О местном самоуправлении”, что является основанием для роспуска Совета депутатов.

Отказ прокуратуры иницяваць роспуск местного представительного органа Виталий Амелькович пракаменатвав следующим образом:

- Прокуратура утверждает, что мой проект решения не соответствует требованиям закона “О нормативных правовых актах”, поэтому, мол, действия председателя Совета были правомерными. Интересно, что сам господин Роженец в своем отказе от рассмотрения проекта моего решения на несоответствие проекта этому закону никак не ссылался. В любом случае, наша цель не роспуск Совета, а представление гражданам реальной возможности пользоваться своим правом на мирные собрания. Поэтому сейчас будем ждать ответа из областного Совета. Если же и там нам не захотят идти навстречу, то будем обращаться в суд.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – Віталь Амяльковіч
Фота з FB: дапрацоўка Licviny-INFA

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>