Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў адказ ад пракурора Берасьцейскай вобласьці Віктара Клімава на сваю скаргу.
Пракурор, як і баранавіцкія, і берасьцейскія абласныя ўлады, ня ўбачыў парушэньня ў адмове 11 жыхарам Баранавічаў пазнаёміцца з дадзенымі па выніках выбараў на ўсіх участках у Баранавічах, а ня толькі з агульнымі дадзенымі, як гэтым жыхарам прапаноўваецца.
Пракурор Клімаў напісаў, што раней пракуратурай вобласьці праводзілася праверка па рашэньнях Баранавіцкага гарвыканкаму й Берасьцейскага аблвыканкаму. Парушэньняў заканадаўства ня выяўлена, пра што паведамлялася 18.01.2016 г.
“Пры паўторным звароце да пракурора вобласьці вы новых фактаў, якія б не разглядаліся пракуратурай раней, не паведамілі. У сувязі з чым мераў для пракурорскага рэагаваньня ня маецца.”
Сяргей Гоўша вырашыў абскардзіць адказ абласнога пракурора Клімава Генэральнаму пракурору Беларусі.
22.10.2015 году з калектыўным зваротам да Баранавіцкага гарвыканкаму ўпершыню зьвярнуліся 11 грамадзянаў. Іх зацікавілі вынікі выбараў па ўсіх выбарчых участках, паколькі быў выяўлены факт, што выніковы пратакол аднаго з выбарчых участкаў быў заменены, і ў тэрытарыяльнай камісіі пратакол быў з зусім іншымі вынікамі на карысьць Аляксандра Лукашэнкі.
Чыноўнікі ўхіліліся ад адказу, напісаўшы, што інфармацыя аб выніках выбараў падавалася ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах.
- Сапраўды, агульныя лічбы вынікаў выбараў былі, але не па ўчастках, аб чым прасілі зацікаўленыя выбаршчыкі.
Пасьля гэтага заяўнікі зьвярнуліся ў Берасьцейскі аблвыканкам са скаргай на адмову Баранавіцкім гарвыканкамам агучыць вынікі выбараў па ўчастках. Але і адтуль прыйшоў аналягічны адказ, як і з гарвыканкаму.
Тады Сяргей Гоўша ад імя гэтых 11 грамадзянаў зьвярнуўся ў абласную пракуратуру са скаргай на адказы чыноўнікаў. Адказ атрымаў за подпісам намесьніка пракурора Аляксандра Точка, што парушэньняў у дзеяньнях чыноўнікаў ня выяўлена. Ужо пасьля гэтага адказу ён паўторна падаў скаргу ў пракуратуру вобласьці, але вынік яе разгляду быў аналягічным.
– У выбарчым заканадаўстве чорным па беламу напісана, што выбары павінны быць празрыстымі,- кажа Сяргей Гоўша.
– Але лепей жа схаваць канцы ў ваду, каб не было шуму. Бо, відаць, фальсыфікацыі вынікаў выбараў у Баранавічах адбыліся ня толькі на адным участку.
*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)
Прокуратура Брестской области считает отказ в ознакомлении с результатами выборов на участках законной
Правозащитник Сергей Говша получил ответ от прокурора Брестской области Виктора Климова на свою жалобу.
Прокурор, как и барановичские, и брестские областные власти, не увидел нарушения в отказе 11 жителям Барановичей ознакомиться с данными о результатах выборов на всех участках в Барановичах, а не только с общими данными, как этим жителям предлагается.
Прокурор Климов написал, что ранее прокуратурой области проводилась проверка по решениям Барановичского горисполкома и Брестского облисполкома. Нарушений законодательства не выявлено, о чем сообщалось 18.01.2016 г.
“При повторном обращении к прокурору области вы новых фактов, которые бы не рассматривались прокуратурой ранее, не сообщили. В связи с чем меры для прокурорского реагирования предпринематься не будут.”
Сергей Говша решил обжаловать ответ областного прокурора Климова Генеральному прокурору РБ.
22.10.2015 года с коллективным обращением в Барановичский горисполком впервые обратились 11 граждан. Их заинтересовали результаты выборов по всем избирательным участкам, поскольку был выявлен факт, что итоговый протокол одного из избирательных участков был заменен, и в территориальной комиссии протокол был с совсем другими результатами в пользу Александра Лукашенко.
Чиновники ушли от ответа, написав, что информация о результатах выборов подавалось в СМИ и интернет-ресурсах.
- Действительно, общие цифры результатов выборов были, но не по участкам, о чем просили заинтересованные избиратели.
После этого заявители обратились в Брестский облисполком с жалобой на отказ Барановичском горисполкомом озвучить результаты выборов по участкам. Но и оттуда пришел аналогичный ответ, как и из горисполкома.
Тогда Сергей Говша от имени этих 11 граждан обратился в областную прокуратуру с жалобой на ответы чиновников.
Ответ получил за подписью заместителя прокурора Александра Точка, что нарушений в действиях чиновников не обнаружено. Уже после этого ответа он повторно подал жалобу в прокуратуру области, но результат ее рассмотрения был аналогичный.
– В избирательном законодательстве черным по белому написано, что выборы должны быть прозрачными, – говорит Сергей Говша.
– Но лучше же спрятать концы в воду, чтобы не было шума. Поскольку, видимо, фальсификации результатов выборов в Барановичах прошли не только на одном участке.
Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
На фота – Сяргей Гоўша, Баранавічы
Цэтлікі: Баранавічы, Барановичи, выбары-2015, закрытасьць выбарчай інфамарацыі, пракуратура Берасьцейскай вобласьці, Сергей Говша, Сяргей Гоўша