2016 07/03

На ўдзельнікаў пікету ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі пад Расeйскай амбасадай складаюць пратаколы.

Як паведаміў ПЦ “Вясна” адзін з удзельнікаў, пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні па арт. 23.34 КаАП ужо склалі на актывістаў “Эўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова, Максіма Вінярскага, прадпрымальніка Алеся Макаева, рэжысэрку Вольгу Мікалайчык, Дзьмітрыя Захарэвіча, 79-гадовага пэнсыянэра Алега Іванавіча Шакуліна, Ірыну Церашкову, Алега Гаеўскага, Алексу Кліменку, Сержука Сьмірнова.

Агулам да адміністратыўнай адказнасьці будуць прыцягнутыя мінімум 12 чалавек.

Нагадаем, 09 сакавіка аб 11 гадзіны актывісты сабраліся каля амбасады Расеі ў Менску на новую акцыю салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, якую судзяць у расейскім горадзе Данецку Растоўскай вобласці.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Дапрацоўка фота ад Радыё Свабода: BLP, A.Lapicki

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>