2016 20/03

89D0813A-11BA-48B4-8A3B-AB4D77A69503_cx0_cy14_cw0_mw1024_s_n_r1Расейская фэдэрацыя: Напад на сябраў ЗМГ і журналістаў у Інгушэціі

Жэнэва – Парыж, 14 сакавіка 2016

У адказ на жорсткі напад на сябраў ЗМГ (Зводнай мабільнай групы) і журналістаў у Рэспубліцы Інгушэція, які адбыўся непадалёк ад мяжы з Чачнёй 9 сакавіка 2016 году, Абсэрваторыя заклікае расейскія ўлады даць вычарпальнае тлумачэнне гэтым нападам і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

9 сакавіка 2016 году, нападнікі ў масках на трох машынах заблякавалі мікрааўтобус, які перавозіў двух сябраў ЗМГ, а таксама шэсць замежных і расейскіх журналістаў каля мяжы з Чачнёй, жорстка зьбілі іх бітамі, абрабавалі іх ды падпалілі аўтамабіль. Паводле наяўнай інфармацыі, нападнікі называлі праваабаронцаў і журналістаў па імёнах і абвінавачвалі іх у тым, што яны знаходзяцца ў Чачні, каб “абараняць тэрарыстаў”.

Праваабаронцы і журналісты бралі ўдзел у місіі, арганізаванай Камітэтам па папярэджанні катаваньняў з мэтай фіксацыі парушэньняў правоў чалавека ў Чачні і Інгушэціі. Як паведамляецца, сябры групы заўважылі, што яны знаходзяцца пад наглядам, з самага пачатку сваёй місіі, 7 сакавіка. Таксама паведамляецца, што паліцыя, якая расьсьледуе напад на аўтобус, не знайшла кампутары, якія ўдзельнікі групы перавозілі ў аўтобусе, што азначае, што яны былі скрадзеныя нападнікамі.

Праз некалькі гадзінаў пасьля нападу, група невядомых узброеных людзей у камуфляжнай форме, якія прыехалі на пяці машынах, уварвалася ў офіс ЗМГ, які знаходзіцца ў інгушскім горадзе Карабулак, і выкралі некалькі кампутараў і друкаваныя матэрыялы. Абсэрваторыя асьцерагаецца, што мэтай гэтых нападаў было ня толькі запалохваньне ды ўжываньне гвалту ў дачыненьні да актывістаў і журналістаў, але й атрыманьне ад іх інфармацыі.

“Мы шакаваныя гэтымі новымі нападамі. Калі няма катаваньняў, якія трэба хаваць, няма аніякіх прычынаў забараняць актывістам і журналістам наведваць гэтыя тэрыторыі”, — сказаў генэральны сакратар OMCT Джэральд Стэйброк.

“Няўжо патрабаваць ад “дэмакратычнага ўраду” выступіць з асуджэньнем падобных нападаў і неадкладна прыцягнуць вінаватых да адказнасьці – гэта занадта?”

Сярод ахвяраў – сябры Камітэту па папярэджаньні катаваньняў Іван Жыльцоў і Кацярына Ванслова, карэспандэнт нарвэскай газэты Ny Tid Ойстэн Віндстад, журналістка швэцскага радыё Лена Марыя Персан Лофгрэн, Аляксандра Ялагіна з The New Times, Ягор Скаварада з онлайн-рэсурсу Mediazona, незалежны журналіст Міхаіл Салюнін і карэспандэнт газэты “Коммерсант” Антон Прусакоў, а таксама кіроўца аўтобусу.

  • Зводная мабільная група (ЗМГ) – вядомая праваабарончая арганізацыя, якой кіруе Камітэт па папярэджаньні катаваньняў. Яна мае вырашальнае значэньне ў раскрыцьці й дакумэнтаваньні парушэньняў правоў чалавека, учыненых у Чачні. У 2013 годзе ЗМГ была ўганараваная Праваабарончай прэміяй Марціна Эналса.

ЗМГ раней ужо станавілася ахвяраю нападаў. У сьнежні 2014 года быў падпалены офіс ЗМГ у Грозным (Чачня). Актывісты былі захопленыя ў палон і абшуканыя ўзброенымі людзьмі ў масках. 3 чэрвеня 2015 году офіс СМГ у Грозным быў зноў атакаваны й зьнішчаны арганізаваным натоўпам. Гэтыя напады былі зьдзейсьненыя адкрыта й здымаліся на відэа, аднак яны дагэтуль застаюцца беспакаранымі.

“Мы заклікаем расейскія ўлады прыцягнуць вінаватых да адказнасьці, спыніць усе акты гвалту ў дачыненьні да праваабаронцаў і пакласьці канец спрыяньню беспакаранасьці шляхам стварэньня нэгатыўнага вобразу сродкаў масавай інфармацыі й дзейнасьці па абароне правоў чалавека, якія выказваюць іншадумства”, — сказаў на заканчэньне прэзыдэнт FIDH Карым Лахіджы.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Обсерватория по защите правозащитников требует от властей России прекратить насилие в отношении правозащитников

4620eaeba7d59d8c00683bbd48bf0c19

Российская федерация: Нападение на членов ЗМГ и журналистов в Ингушетии

Женева – Париж, 14 марта 2016

В ответ на жесткий нападение на членов СМГ (Сводной мобильной группы) и журналистов в Республике Ингушетия, состоявшемся недалеко от границы с Чечней 9 марта 2016 года, Обсерватория призывает российские власти дать исчерпывающее объяснение этим атакам и привлечь виновных к ответственности.

9 марта 2016 года, нападавшие в масках на трех машинах заблокировали микроавтобус, перевозивший двух членов СМГ, а также шесть иностранных и российских журналистов возле границы с Чечней, жестоко избили их битами, ограбили их и подожгли автомобиль. По имеющейся информации, нападавшие называли правозащитников и журналистов по именам и обвиняли их в том, что они находятся в Чечне, чтобы “защищать террористов”.

Правозащитники и журналисты принимали участие в миссии, организованной Комитетом по предупреждению пыток с целью фиксации нарушений прав человека в Чечне и Ингушетии. Как сообщается, члены группы заметили, что они находятся под наблюдением, с самого начала своей миссии, 7 марта. Также сообщается, что полиция, которая расследует нападение на автобус, не нашла компьютеры, которые участники группы перевозили в автобусе, что означает, что они были украдены нападающими.

Через несколько часов после нападения, группа неизвестных вооруженных людей в камуфляжной форме, которые приехали на пяти машинах, ворвалась в офис СМГ, который находится в ингушском городе Карабулак, и похитили несколько компьютеров и печатные материалы. Обсерватория опасается, что целью этих атак было не только запугивание и применение насилия в отношении активистов и журналистов, но и получение от них информации.

“Мы шокированы этими новыми атаками. Если нет пыток, которые надо скрывать, нет никаких причин запрещать активистам и журналистам посещать эти территории “, – сказал генеральный секретарь OMCT Джеральд Стэйброк.

“Неужели требовать от” демократического правительства “выступит с осуждением подобных нападений и немедленно привлечь виновных к ответственности – это слишком?”

Среди жертв – члены Комитета по предупреждению пыток Иван Жильцов и Екатерина Ванслова, корреспондент норвежской газеты Ny Tid Ойстэн Виндстад, журналистка шведского радио Лена Мария Перссон Лофгрэн, Александра Ялагина с The New Times, Егор Сковорода с онлайн-ресурса Mediazona, независимый журналист Михаил Салюнин и корреспондент газеты “Коммерсант” Антон Тараканов, а также водитель автобуса.

  • Сводная мобильная группа (СМГ) – известная правозащитная организация, которой руководит Комитет по предупреждению пыток. Она имеет решающее значение в раскрытии и дакументированием нарушений прав человека, совершённых в Чечне. В 2013 году СМГ была удостоена Правозащитной премией Мартина Энналса.

ЗМГ ранее уже становилась жертвой нападений. В декабре 2014 года был подожжен офис ЗМГ в Грозном (Чечня). Активисты были захвачены в плен и обысканы вооруженными людьми в масках. 3 июня 2015 года офис СМГ в Грозном был вновь атакован и уничтожен организованном толпой. Эти атаки были совершены открыто и снимались на видео, однако они до сих пор остаются безнаказанными.

“Мы призываем российские власти привлечь виновных к ответственности, прекратить все акты насилия в отношении правозащитников и положить конец содействию безнаказанности путем создания негативного образа средств массовой информации и деятельности по защите прав человека, которые выражают инакомыслие”, – сказал на окончание президент FIDH Карим Лахиджи.

Паводле www.fidh.org

На фота: Карим Лахиджи.

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>