Валянтэрская служба ПЦ “Вясна” набірае новых назіральнікаў на масавыя мерапрыемствы й прапануе дыстанцыйнае й вочнае навучаньне.
Бліжэйшыя мерапрыемствы пройдуць 25 сакавіка й 26 красавіка ў Менску.
Мірныя сходы ў Беларусі маюць жорсткія прававыя межы. Па адзнаках экспэртных міжнародных установаў, беларускі закон аб масавых мерапрыемствах не адпавядае міжнародным стандартам правоў чалавека.
Ці так гэта насамрэч? Што можна палепшыць? І што дакладна адбываецца ў нас?
На гэтыя пытаньні можна адказаць пры дапамозе назіраньня за мірнымі сходамі.
- Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца на старонцы відэакурсу й чакаць ліст з пачатковай інфармацыяй. Неабходна прайсьці 2 часткі відэакурсу й вочны інструктаж-сэмінар 23 сакавіка а 19.00 у Менску.
Апошні тэрмін падачы заявак: 21 сакавіка 2016 г.
Па матэрыалах разсылкі Ассамблеі НДА Беларусі,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
ФОТА: Аляксей Лапіцкі (25 сакавіка 2014 году)
Цэтлікі: акцыі, Дзень Волі 2016, Менск, назіраньне, правы чалавека, свабода мірных сходаў