2016 23/03

dzen-voli-znak

18 сакавіка адной з заяўнікоў пікету – праваабаронцы Тамары Шчапёткінай пазваніў намесьнік начальніка ідэалягічнага адзьдзелу Аляксандар Крагель наконт пераносу месца пікетаваньня.

Ён прапанаваў перанесьці пікет на стадыён мікрараёна “Паўночны гарадок”, бо на Цэнтральным стадыёне адбудуцца зборы. Улічваючы, што іншага выбару не было, Шчапёткіна пагадзілася.

Пры гэтым, у пісьмовым дазволе, атрыманым 19 сакавіка, пра прычыну пераносу пікета з Цэнтральнага стадыёну на галоўнай вуліцы горада нічога не адзначаецца.

  • Зараз ад заяўнікоў – бярозаўскіх праваабаронцаў і актывістаў яшчэ патрабуюць скласьці дамовы з адпаведнымі службамі на абслугоўваньне масавага мерапрыемства.

Мэта пікету 25 сакавіка: адзначэньне 98-х угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР); публічнае выказваньне пратэсту супраць Указа прэзыдэнта № 222, датычнага дзейнасьці індывідуальных прадпрымальнікаў, і Дэкрэту №3, які ўводзіць падатак за “сацыяльнае ўтрыманства”.

Пікет з удзелам да 10 чалавек плянуецца правесьці 25 сакавіка з 18 да 19 гадзінаў.

Нагадаем, што зараз у Брерасьцейскім абласным судзе знаходзіцца касацыйная скарга бярозаўскіх праваабаронцаў на рашэньне раённага суду, які прызнаў правамоцнай адмову райвыканкама ў правядзеньні пікета 10 сьнежня 2015 году да Міжнароднага дня правоў чалавека.

*
*
(Перакалад, рас.)

Пикет на День Воли в Березе разрешили провести на стадионе

700mm_IMG_867418 марта одно из заявителей пикета – правозащитницы Тамары Щепеткиной позвонил заместитель начальника идеологического отдела Александр Крагель поводу переноса места пикетирования.

Он предложил перенести пикет на стадион микрорайона “Северный город”, так как на Центральном стадионе пройдут сборы. Учитывая, что другого выбора не было, Щепёткина согласилась.

При этом, в письменном разрешении, полученном 19 марта, о причине переноса пикета с Центрального стадиона на главной улице города ничего не отмечается.

  • Теперь от заявителей – березовских правозащитников и активистов ещё требуют составить договоры с соответствующими службами на обслуживание массового мероприятия.

Цель пикета 25 марта: празднование 98-ой годовщины провозглашения Белорусском Народной Республики (БНР); публичное выражение протеста против Указа президента № 222, касающегося деятельности индивидуальных предпринимателей, и Декрета №3, вводящий налог за “социальное иждивенчество”.

Пикет с участием до 10 человек планируется провести 25 марта с 18 до 19 часов.

Напомним, что сейчас в Брерасьцейским областном суде находится кассационная жалоба березовских правозащитников на решение районного суда, который признал правомерным отказ райисполкома в проведении пикета 10 сьнежня 2015 году к Международному дню прав человека.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>