Не забірай жыцьцё!
2016 23/03

B5E1A63E-6274-41C1-80A2-83A79BA53B4D_w640_r1_s

Але патрэбныя сыстэмныя зьмены, зазначыў беларускі праваабаронца Валянцін Стэфановіч у гутарцы са спэцпрадстаўніком Эўразьвязу па правах чалавека.

Валянцін Стэфановіч падчас сустрэчы з спэцпрадстаўніком Эўразьвязу па правах чалавека Стаўрасам Ламбрынідзісам перадаў яму апошнія агляды Праваабарончага цэнтру «Вясна» па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, якія канстатуюць станоўчыя тэндэнцыі адносна практыкаў, зьвязаных зь мірнымі сходамі.

«Мірныя сходы гвалтоўна не перапыняюцца супрацоўнікамі міліцыі, арганізатараў не затрымліваюць і не арыштоўваюць, і, у прынцыпе, колькасны паказчык рэпрэсіяў зьмяншаецца, — сказаў Свабодзе намесьнік старшыні ПЦ „Вясна“. — Але ў той жа час удзельнікаў дэманстрацыяў у любым выпадку прыцягваюць да адміністратыўнай адказнасьці ў выглядзе штрафаў.

Я таксама пракамэнтаваў словы Шуневіча наконт таго, што яны цяпер зьмянілі практыку падыходаў да мірных сходаў, што яны цяпер людзей не затрымліваюць, а на месцы складаюць пратаколы й потым выносяць штрафы. Я адзначыў, што гэта вельмі добрая нагода, каб падумаць пра зьмену заканадаўства, якое рэгулюе гэтыя пытаньні.

Мы чакаем крокаў з боку ўладаў, скіраваных менавіта на сыстэмныя зьмены ў галіне правоў чалавека на ўзроўні заканадаўства. Таму што практыкі сёньня адны, а заўтра другія — у залежнасьці ад палітычнай сытуацыі».

Таксама на сустрэчы праваабаронцы казалі, сярод іншага, пра праблему свабоды асацыяцыяў, сьмяротнага пакараньня й расьсьледаваньня справаў зьніклых беларусаў.

«Сваё разуменьне» правоў чалавека

 

Учора на сустрэчы са Стаўрасам Ламбрынідзісам Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «ў нас ёсьць сваё разуменьне гуманітарных праблемаў, у тым ліку й праблемаў правоў чалавека». Стэфановіч жа лічыць, што правы чалавека — унівэрсальная каштоўнасьць.

«Сваё разуменьне — гэта, канечне, цудоўна, — кажа Стэфановіч. — Але сусьветная праваабарончая супольнасьць зыходзіць зь іх унівэрсальнага характару — унівэрсальнага для ўсіх краінаў. Ня можа быць асобнага разуменьня правоў чалавека ў Кітаі, Беларусі ці ЗША. Унівэрсальны прынцып правоў чалавека закладзены ў асноўных дакумэнтах ААН — у прыватнасьці, ва Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Тое, што Лукашэнка гаворыць — у гэтым нічога новага няма. Дастаткова пачытаць уступны артыкул Макея да маніторынгу правоў чалавека ў краінах ЭЗ, Канады і ЗША, дзе ён вельмі яскрава дэманструе падыход беларускага МЗС. Гэты падыход называецца „культурны рэлятывізм“. Ён заключаецца ў тым, што ў кожнай краіне ёсьць свае традыцыі, сваё разуменьне дэмакратыі й правоў чалавека. Гэта ня новы падыход. І Расея яго дэманструе, і Лукашэнка вось кажа, што ў нас сваё разуменьне правоў чалавека».

 

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Правозащитники требуют системных изменений

 

Но нужны системные изменения, отметил белорусский правозащитник Валентин Стефанович в беседе со спецпредставителя Евросоюза по правам человека.

Валентин Стефанович во время встречи с спецпредставителя Евросоюза по правам человека Ставрос Ламбрынидисам передал ему последние обзоры Правозащитного центра «Весна» по ситуации с правами человека в Беларуси, которые констатируют положительные тенденции относительно практик, связанных с мирными собраниями.

«Мирные собрания насильственно не прерываются сотрудниками милиции, организаторов не задерживают и не арестовывают, и, в принципе, количественный показатель репрессий уменьшается, – сказал Свободе заместитель председателя ПЦ« Вясна ». – Но в то же время участников демонстраций в любом случае привлекают к административной ответственности в виде штрафов.

Я также прокомментировал слова Шуневича по поводу того, что они теперь изменили практику подходов к мирных собраний, что они теперь людей не задерживают, а на месте составляют протоколы и потом выносят штрафы. Я отметил, что это очень хороший повод, чтобы подумать об изменении законодательства, регулирующего эти вопросы.

Мы ожидаем шагов со стороны властей, направленных именно на системные изменения в области прав человека на уровне законодательства. Потому что практики сегодня одни, а завтра другие – в зависимости от политической ситуации ».

Также на встрече правозащитники говорили, среди прочего, о проблеме свободы ассоциаций, смертной казни и расследования дел пропавших белорусов.

«Свое понимание» прав человека

 

Вчера на встрече с Ставрос Ламбрынидисам Александр Лукашенко заявил, что «у нас есть свое понимание гуманитарных проблем, в том числе и проблем прав человека». Стефанович же считает, что права человека – универсальная ценность.

«Свое понимание – это, конечно, прекрасно, – говорит Стефанович. – Но мировая правозащитное сообщество исходит из них универсального характера – универсального для всех стран. Не может быть отдельного понимания прав человека в Китае, Белоруссии или США. Универсальный принцип прав человека заложены в основных документах ООН – в частности, во Всеобщей декларации прав человека.

То, что Лукашенко говорит – в этом ничего нового нет. Достаточно почитать вступительный статья Макея к мониторингу прав человека в странах ЕС, Канады и США, где он очень ярко демонстрирует подход белорусского МИД. Этот подход называется “культурный релятивизм”. Он заключается в том, что в каждой стране есть свои традиции, свое понимание демократии и прав человека. Это не новый подход. И Россия его демонстрирует, и Лукашенко вот говорит, что у нас свое понимание прав человека ».

Паводле www.svaboda.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фото: праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>