2016 21/03

shunevich-igor

Паводле міністра нутраных справаў Беларусі, акцэнт цяпер робіцца на тым, каб складаць на ўдзельнікаў адміністратыўныя пратаколы.На прэс-канфэрэнцыі 1 сакавіка міністар нутраных справаў Ігар Шуневіч распавёў, што міліцыя зьмяніла альгарытм дзеяньняў пры несанкцыянаваных акцыях.

«Ня буду спрачацца, што нашае стаўленьне да несанкцыянаваных мітынгаў трансфармавалася, зьмянілася рыторыка як зьнешняя, гэтак і нутраная, — казаў Шуневіч. — Ніводнае выступленьне не ігнаруецца, пратаколы складаюцца».

Цяпер, кажа міністар, знойдзены альгарытм дзеяньняў, «прымальны для ўлады й цывілізаваны паводле міжнародных нормаў». Акцэнт робіцца на тым, каб складаць на ўдзельнікаў адміністратыўныя пратаколы.

 

  • Разам з тым Шуневіч выказаў спадзеў на тое, што да восені ягонае ведамства зможа ўнесьці ў парлямэнт прапановы па лібэралізацыі шэрагу артыкулаў Адміністратыўнага кодэксу, але шырэй гэтыя прапановы не патлумачыў.

Апошні раз масавы «хапун» на вулічных акцыях у Беларусі адбываўся падчас «маўклівых пратэстаў» 2011 году, да таго была брутальна разагнаная масавая акцыя пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Апошнім часам вулічныя акцыі ў Беларусі, як нядаўнія пратэсты прадпрымальнікаў, абыходзяцца бяз масавых затрыманьняў і сілавых разгонаў.

 

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

 

Отношение милиции к несанкционированным митингам изменилось – Шуневич

По словам министра внутренних дел Беларуси, акцент теперь делается на том, чтобы составлять на участников административные протоколы.

На пресс-конференции 1 марта министр внутренних дел Игорь Шуневич рассказал, что милиция изменила алгоритм действий при несанкционированных акциях.

«Не буду спорить, что наше отношение к несанкционированных митингов трансформировалась, изменилась риторика как внешняя, так и внутренняя, – говорил Шуневич. – Ни одно выступление НЕ игнорируется, протоколы составляются ».

Теперь, говорит министр, найден алгоритм действий, «приемлемый для власти и цивилизованный согласно международным нормам». Акцент делается на том, чтобы составлять на участников административные протоколы.

 

  • Вместе с тем Шуневич выразил надежду на то, что к осени его ведомство сможет внести в парламент предложения по либерализации ряда статей Административного кодекса, но шире эти предложения не объяснил.

Последний раз массовый «хапун» на уличных акциях в Беларуси происходил во время «молчаливых протестов» 2011 года, до того была брутально разогнана массовая акция после объявления результатов президентских выборов 2010 года. В последнее время уличные акции в Беларуси, как недавние протесты предпринимателей, обходятся без массовых задержаний и силовых разгонов.

Паводле www.svaboda.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Стаўленьне міліцыі да несанкцыянаваных мітынгаў зьмянілася — Шуневіч”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>