Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Салігоршчыны Таіса Данілевіч не пабачыла ў падрыхтаваным мясцовымі праваабаронцамі дакладзе аб выкананьні правоў беларускамоўных грамадзянаў падставаў ініцыяваць унясеньне зьменаў у моўнае заканадаўства.
На думку спадарыні Данілевіч, закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” стварае ўсе неабходныя перадумовы для паўнавартаснага разьвіцьця двухмоўя.
Салігорскі прадстаўнік Беларускага Гэльсынскага Камітэту Леанід Мархотка называе такую пазыцыю дэпутаткі крывадушнай:
– У сваім звароце да Таісы Данілевіч мы выклалі пазыцыю Міністэрства юстыцыі па нашым дакладзе, якое прызнала факт парушэньня балансу выкарыстаньня дзяржаўных моваў на практыцы. У дакладзе мы даводзім, што адной з карэнных прычынаў гэтага зьяўляецца выкарыстаньне ў законе “Аб мовах” нутрана супярэчлівага злучніка «альбо». Такая пазыцыя ў заканадаўчым рэгуляваньні прыводзіць да фактычнай дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзянаў. Спадарыня Данілевіч жа ў сваім адказе спрабуе давесьці нам, што закладзеная ў заканадаўстве праўная нявызначанасьць і вынікаючая зь яе дыскрымінацыя адпавядаюць патрэбам грамадзтва. Інакш як крывадушшам, такую пазыцыю народнай абраньніцы назваць не магу, – кажа праваабаронца.
Тым ня менш, Леанід Мархотка спадзяецца, што прадстаўнікі ўсіх галінаў улады асэнсуюць адказнасьць дзяржаўных і недзяржаўных інстытуцыяў за невыкананьне дзейснага заканадаўства, Канстытуцыі й міжнародных нормаў у адносінах да беларускамоўных грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.
*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)
Депутат парламента Данилевич: языковое законодательство соответствует потребностям общества
Депутат Палаты представителей от Солигорского Таиса Данилевич не увидела в подготовленном местными правозащитниками докладе о соблюдении прав белорусскоязычных граждан оснований инициировать внесение изменений в языковое законодательство.
По мнению госпожи Данилевич, закон “О языках в Республике Беларусь” создает все необходимые предпосылки для полноценного развития двуязычия.
Солигорский представитель Белорусского Хельсинкского Комитета Леонид Мархотко называет такую позицию депутата лицемерной:
– В своем обращении к Таисии Данилевич мы изложили позицию Министерства юстиции по нашему докладу, которое признало факт нарушения баланса использования государственных языков на практике. В докладе мы доводим, что одной из коренных причин этого является использование в законе “О языках” внутренне противоречивого союза «или». Такая позиция в законодательном регулировании приводит к фактической дискриминации беларускоязычных граждан. Госпожа Данилевич же в своём ответе пытается доказать нам, что заложенная в законодательстве правовая неопределенность и вытекающая из неё дискриминация соответствуют потребностям общества. Иначе как лицемерием, такую позицию народного депутата назвать не могу, – говорит правозащитник.
Тем не менее, Леонид Мархотко надеется, что представители всех ветвей власти осмыслят ответственность государственных и негосударственных институтов за невыполнение действующего законодательства, Конституции и международных норм в отношении белорусскоязычных граждан Республики Беларусь.
Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Цэтлікі: Леанід Мархотка, Леонид Мархотко, Салігорск, Солигорск, Таісы Данілевіч