Не забірай жыцьцё!
2016 15/03

160AC257-A72C-4D13-936D-9036969EFC3C_cx0_cy19_cw0_w900_r1_s_r1

«Сьвет без сьмяротнага пакараньня ня стане слабейшым, ён толькі палепшыцца», – упэўнены прадстаўнік Парлямэнскае асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні.

Гэта быў адзін зь ягоных аргумэнтаў на міжнароднай канфэрэнцыі ў Менску, дзе абмяркоўвалі, чаму нашая краіна павінна ўвесьці мараторый на выключную мэру пакараньня. Ён таксама даў зразумець, што такое рашэньне дапаможа больш прадуктыўнаму дыялёгу афіцыйнага Менску з Эўрапейскім Зьвязам.

- Мы не патрабуем, каб Беларусь абрала паміж Усходам і Захадам. Тут трэба толькі знайсьці баланс. Мы хочам толькі таго, каб у краіне галоўную ролю мелі правы чалавека, – сказаў прадстаўнік ПАРЭ. – Прапануем ўвесьці хаця б мараторый на сьмяротнае пакараньне, каб паскорыць дыялёг паміж Беларусьсю ды Эўропай.

Андрэа Рыгоні нагадаў, што Беларусь пазбавілася гасьцявога статусу ў ПАРЭ пасьля рэфэрэндуму 1996 году. Тады больш за 80% нашых грамадзянаў выказаліся за захаваньне выключнай мэры пакараньня.

Сёньня Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе ўжываецца сьмяротнае пакараньне.

 

- Мы разумеем, што грамадзяне ў Беларусі гэта падтрымліваюць. Але я ня думаю, што гэта асноўная перашкода для адмены сьмяротнага пакараньня. Неабходна, каб той, хто кіруе грамадзтвам, прымушаў яго эвалюцыянаваць, думаць ды разважаць. Уся статыстыка кажа аб бескарыснасьці сьмяротнага пакараньня. Яна не зьніжае ўзроўню злачыннасьці, – агучыў пазыцыю ПАРЭ Андрэа Рыгоні. – У Беларусі цяпер гаворка можа йсьці аб увядзеньні мараторыя як часовае меры. Але мы павінны паспрабаваць і хаця б на год спыніцца.

Рыгоні не выключыў, што мараторый дазволіць Беларусі зноў вярнуцца ў ПАРЭ ў якасьці спэцыяльнага запрошанага.

У адказ на гэта старшыня рабочай групы беларускага парлямэнту па вывучэньні сьмяротнае кары Мікалай Самасейка заявіў, што гэтае пытаньне ня можа быць прадметам палітычнага гандлю.

- ПАРЭ не павінна ставіць нам ультыматумы. Мы павінны абмяркоўваць гэтае пытаньне, – сказаў дэпутат.
Праўда, потым дадаў, што дыялёг з Эўропай па пытаньні сьмяротнага пакараньня быў прыпынены ў 2010. Прычынай сталі санкцыі ЭЗ у дачыненьні да Беларусі.

Мараторый на сьмяротнае пакараньне можа быць уведзены парлямэнтам ці прэзыдэнтам. Але, на думку Самасейкі, грамадзтва сёньня не гатовае да адмены выключнай мэры пакараньня.

- Мы можам сёньня вынесьці гэтае пытаньне на абмеркаваньне ў авальнай зале, але я не гарантую, што яно будзе вырашанае станоўча. І гэта будзе толькі крок назад. І яшчэ мы ня можам адмахнуцца ад грамадзкай думкі, якая ў цяперашні час падтрымлівае сьмяротнае пакараньне.

Калі грамадзтва ў цэлым і дэпутаты ў прыватнасьці зьменяць сваё меркаваньне, Мікалай Самасейка спрагназаваць не наважыўся

*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)

ПАСЕ предложила ввести в Беларуси мораторий на смертную казнь

«Мир без смертной казни не станет слабее, он только улучшится», — уверен представитель Парламентской ассамблеи Совета Европы Андреа Ригони.

Это был один из его аргументов на международной конференции в Минске, где обсуждали, почему наша страна должна ввести мораторий на исключительную меру наказания. Он также дал понять, что такое решение поможет более продуктивному диалогу официального Минска с Евросоюзом.

— Мы не требуем, чтобы Беларусь выбрала между Востоком и Западом. Здесь нужно лишь найти баланс. Мы хотим лишь того, чтобы в стране главную роль играли права человека, — сказал представитель ПАСЕ. — Предлагаем ввести хотя бы мораторий на смертную казнь, чтобы ускорить диалог между Беларусью и Европой.

Андреа Ригони напомнил, что Беларусь лишилась гостевого статуса в ПАСЕ после референдума 1996 года. Тогда более 80% наших граждан высказались за сохранение исключительной меры наказания.

Сегодня Беларусь остается единственной страной в Европе, где применяется смертная казнь.

— Мы понимаем, что граждане в Беларуси это поддерживают. Но я не думаю, что это основное препятствие для отмены смертной казни. Необходимо, чтобы тот, кто руководит обществом, заставлял его эволюционировать, думать и рассуждать. Вся статистика говорит о бесполезности смертной казни. Она не снижает уровня преступности, — озвучил позицию ПАСЕ Андреа Ригони. — В Беларуси сейчас речь может идти о введении моратория как временной меры. Но мы должны попробовать и хотя бы на год остановиться.

Ригони не исключил, что мораторий позволит Беларуси снова вернуться в ПАСЕ в качестве специального приглашенного.

В ответ на это председатель рабочей группы белорусского парламента по изучению смертной казни Николай Самосейко заявил, что данный вопрос не может быть предметом политического торга.

— ПАСЕ не должно ставить нам ультиматумы. Мы должны обсуждать этот вопрос, — сказал депутат. Правда, потом добавил, что диалог с Европой по вопросу смертной казни был приостановлен в 2010 г. Причиной стали санкции ЕС в отношении Беларуси.

Мораторий на смертную казнь может быть введен парламентом или президентом. Но, по мнению Самосейко, общество сегодня не готово к отмене исключительной меры наказания.

— Мы можем сегодня вынести этот вопрос на обсуждение в овальном зале, но я не гарантирую, что он будет решен положительно. И это будет лишь шаг назад. И еще мы не можем отмахнуться от общественного мнения, которое в настоящее время поддерживает смертную казнь.

Когда общество в целом и депутаты в частности изменят свое мнение, Николай Самосейко спрогнозировать не решился.

Паводле news.tut.by
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: прадстаўнік Парлямэнскай асамблеі Рады Эўропы, Андрэа Рыгоні

Цэтлікі: , , , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>