2016 24/03

Al_Kadr2_r15_700autoPartr_2012-IMG_9924

Адміністратыўныя пакараньні за рэалізацыю права на мірныя сходы й выказваньне меркаваньня ў Беларусі працягваюцца.

Яны рэалізуюцца праз фіскальныя мэханізмы штрафных санкцыяў і мэтанакіраваны эканамічны перасьлед арганізатараў (актывістаў) “несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў” – “мірных сходаў”.

Гэта сьведчыць пра “не разуменьне” прадстаўнікамі ЎРАДУ Беларусі (краіны-падпісанткі Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, МПГіПП) сутнасьці ўнівэрсальных і агульнапрызнаных міжнародных нормаў права (арт.21 і ар.19… МПГіПП), адпаведных ім палажэньняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (арт. 35 і 33…, арт.23), сваіх міжнародных абавязальніцтваў па безумоўным і дабрасумленным выкананьні дадзеных імпэратыўных нормаў права, зафіксаваных у міжнародных дамовах (МПГіПП, Факультатыўным Пратаколе да яго, Венскай канвэнцыі аб праве міжнародных дамоваў…), а таксама адпаведных высноваў і прадпісаньняў Камітэту ААН па Правах Чалавека (гл. у тым ліку Агульны камэнтар №33 КПЧ ААН), выказаных ім у шматлікіх экспэртных Рашэньнях адносна дадзенай неправамернай практыкі ўладаў у Беларусі.

Замест мараторыя на “сьмяротнае пакараньне” ў краіне фактычна ўжо амаль 20 год дзейнічае “негалосны мараторый” на асноўныя правы й свабоды грамадзянаў Беларусі – на іхны паўнавартасны й неад’емны “грамадзянскі статус”!

Гэтая “негалосная забарона” скіраваная супраць безумоўнага й канстытуцыйна гарантаванага дзяржаваю выкананьня Асноўнага Закону краіны (!) у той ягонай частцы, якая наўпрост утрымлівае адзначаныя міжнародныя стандарты Правоў Чалавека, кожнага жыхара, грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Напрыклад, адносна права на “мірныя сходы” арт. 35 Канстытуцыі Беларусі адзначае літаральна наступнае:

  • Свабода сходаў, мiтынгаў, вулiчных шэсьцяў, дэманстрацыяў i пiкетаваньня, якiя не парушаюць правапарадак i правы iншых грамадзянаў Рэспублiкi Беларусь, гарантуецца дзяржавай. Парадак правядзеньня ўказаных мерапрыемстваў вызначаецца законам.

Аднак, ні дадзеная норма, ні іншыя падобныя, цалкам імплемэнтаваныя з адзначанай вышэй міжнароднай дамовы ў Канстытуцыю, у нас, для нашых грамадзянаў, жыхароў Беларусі, ня дзейнічаюць.

Такім чынам, на практыцы ў Беларусі мэтанакіравана й пасьлядоўна падрываецца праўны “статус грамадзяніна”!

 

Апошні па сваёй сутнасьці, пераўтвараецца ў пазбаўленага асноўных грамадзянскіх правоў і свабодаў “прыгоннага батрака” ва ўмовах пануючай у краіне сыстэмы алігархічна-кланавага “дзяржаўнага капіталізму” ды скарумпаванай з самага верху да нізу аўтарытарна-каманднай “вэрыткалі ўлады”.

  • У такіх умовах, калі асноўныя грамадзянскія правы й свабоды (санкцыянавана й цалкам мэтанакірвана) безпакарана парушаюцца ўладамі, а чалавек з усіх бакоў працягвае абкладацца падаткамі й штрафамі, бязконцымі абавязкамі ды павіннасьцямі…, – выяўляюцца сапраўдныя антыканстытуцыйныя мэты й сутнасьць кіруючага ў Беларусі рэжыму.

Падобная практыка штрафаў альбо супярэчных канстытуцыйным і міжнародным нормам права пляцяжоў усяго толькі за магчымасьць рэалізаваць неад’емнае канстытуцыйнае права, – апошнія ўведзеныя ў супярэчных нават дзейснаму спэцыялізавануму закону “мясцовых парадках правядзеньня масавых мерапрыемстваў” у выглядзе “абавязковых платных дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі ды камункальнікамі” як “умовы правядзеньня” гарантаваных Канстытуцыяй мірных сходаў (!?), – ёсьць праўным нонсэнсам і відавочнай (абсалютна сьвядома ці наўмысна легалізаванай такім чынам) злачыннай практыкай, якая наўпрост скіраваная й дзейнічае супраць замацаванага ў Асноўным Законе “канстытуцыйнага правапарадку”, міжнародных абавязальніцтваў Беларусі па правах чалавека, а ў выніку – супраць кожнага грамадзяніна ды ўсяго працавітага, законапаслухмянага беларускага народа, супраць Беларусі ды ейнай дзяржаўнасьці.

НЕДАПУШЧАЛЬНАСЬЦЬ ПАРУШЭНЬНЯ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА ПРАВА

 

Сыстэматычныя парушэньні правоў і свабодаў у Беларусі з боку ўладаў – падрываюць канстытуцыйную законнасьць і  правапарадак.

Мэтанакірванасьць падобных неправамерных дзеяньняў уладаў у такіх выпадках выкрываецца тым, што нават пры наяўнасьці ясных высноваў у Раршэньнях КПЧ ААН па Беларусі ў адпаведных прэцэдэнтных выпадках (напрыклад, гл. рашэньне па справе “Палякоў спр. Беларусі”), падкантрольныя “вэртыкалі ўлады” суды (не кажучы ўжо пра пракуратуру), высокія ды адказныя за выкананьне міжнародных абавязальніцтваў дзяржаўныя інстытуцыі (такія як МЗС Беларусі) адкрыта адмаўляюцца прызнаць парушэньні й працягваюць практыку праўных недапушчальных па нормах Канстытуцыі ды МПГіПП абмежаваньняў, забаронаў, штрафаў альбо цалкам неправамерных прымусовых пабораў

Дзяржчыноўнікі высокага рангу ў такіх умовах паводзяць сябе як злосныя правапарушальнікі, якія адмаўляюцца выконваць судовыя пастановы й працягваюць парушаць правы грамадзянаў.  

 

Аднак, абавязкам кожнай паважаючай сябе й свой народ дзяржавы (ня кажучы ўжо пра ейную дэмакратычнасьць і праўны статус) ёсьць не падаўленьне ці абмежаваньне грамадзянскае ініцыятывы, канстытуцыйных правоў і свабодаў, а зусім наадварот.

Менавіта дзяржава (ейныя адпаведныя адміністрацыйныя й праваахоўныя інстытуцыі, установы) мусіць забясьпечваць належныя ўмовы для гарантаванай рэалізацыі кожным грамадзянінам ягонага агульнапрызнанага й неад’емнага права, замацаванага ў Канстытуцыі краіны й міжнародных дамовах.


Аляксей Лапіцкі
,
для Беларускага Праўнага Парталу,
www.prava-by.info

Фота: AlLapicki, Lićviny-INFA (2012г.)

Цэтлікі: , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>