Адзінадцаць гомельскіх актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) падалі ў Камітэт па правах чалавека ААН калектыўную скаргу на дзеяньні гарадзкіх чыноўнікаў, якія забаранілі у абласным цэнтры ў Дзень незалежнасьці, 27 ліпеня 2014 году, адзінадцаць пікетаў, якія плянавалася правесьці ў розных месцах горада з мэтаю нагадваньня гаражанам пра сапраўдную незалежнасьць і сувэрэнітэт краіны.
Актывісты АГП заяўляюць, што ў паўмільённым горадзе мясцовыя чыноўнікі фактычна зьнішчылі самую сутнасьць права на свабоду правядзеньня мірных сходаў і як сьлед на свабоду выказваньня меркаваньня, забараняючы на працягу апошніх дзесяці год любыя масавыя мерапрыемствы, якія плянавалася правесьці без кантролю ўладаў.
Старшыня абласной арганізацыі АГП Зінаіда Шуміліна:
“Мірныя сходы грамадзянаў у любой краіне ёсьць адной з асноваў дзейснае дэмакратыі, а абарона свабоды сходаў неабходная для стварэньня талерантнага грамадзтва, у якім могуць мірна суіснаваць групы з рознымі перакананьнямі, нормамі паводзінаў альбо прынцыпамі. Таму гарвыканкамаўскую забарону лічым недапушчальным абмежаваньнем нашых правоў на свабоду выказваньня меркаваньня ды правядзеньне мірных сходаў”.
Актывістка АГП Кацярына Тоўчына:
“Калі б мы сталі выконваць рашэньне ўладаў аб правядзеньні сходаў у месцах, якія вызначаныя сталымі месцам іх правядзеньня ў Гомелі, правядзеньне плянаваных сходаў губляла б ўсялякі сэнс, паколькі асноўнымі іхнымі мэтамі быў зварот ўвагі грамадзкасьці пра сапраўдную незалежнасьць і сувэрэнітэт краіны, што рабіць у бязлюдных месцах немэтазгодна”.
Праваабаронца Леанід Судаленка, які таксама падпісаў скаргу ў ААН, нагадвае:
– Практыка Камітэту па правах чалавека зыходзіць з таго, што калі дзяржава накладае якія-небудзь абмежаваньні на мірныя сходы, яна павінна ў першую чаргу кіравацца мэтай садзеяньня ў ажыцьцяўленьні гэтага права, замест таго, каб шукаць непатрэбныя альбо непрапарцыйныя абмежаваньні права. Любое абмежаваньне права на мірныя сходы павінна строга адпавядаць крытэрам неабходнасьці й сувымернасьці.
Нагадаем, на сёняшні дзень Камітэт ААН па правах чалавека прыняў каля 20 рашэньняў па скаргах зь Беларусі з канстатацыяй парушэньня правоў на мірныя сходы, з якіх 10 тычацца забароны мірных сходаў гомельскімі чыноўнікамі.
- Неглядзечы на тое, што ў кожным рашэньні ўтрымліваюцца рэкамэндацыі зьмяніць як сам нацыянальны закон пра масавыя мерапрыемствы, гэтак і практыку ягонага прымяненьня, беларускія чыноўнікі выконваць гэтыя рэкамэндацыі не сьпяшаюцца.
*
*
(ПЕРАКЛАД, РАС.)
Гомель: Активисты ОГП подали коллективную жалобу в ООН
Одиннадцать гомельских активистов Объединенной гражданской партии (ОГП) подали в Комитет по правам человека ООН коллективную жалобу на действия городских чиновников, запретивших в областном центре в День независимости, 27 июля 2014 года, одиннадцать пикетов, которые планировалось провести в разных местах города с целью напомнить горожанам о подлинной независимости и суверенитета страны.
Активисты ОГП заявляют, что в полумиллионным городе местные чиновники фактически уничтожили саму суть права на свободу проведения мирных собраний и как следствие на свободу выражения мнения, запрещая в течение последних десяти лет любые массовые мероприятия, которые планировалось провести без контроля властей.
Председатель областной организации ОГП Зинаида Шумилина:
“Мирные собрания граждан в любой стране являются одной из основ действующей демократии, а защита свободы собраний необходима для создания толерантного общества, в котором могут мирно сосуществовать группы с различными убеждениями, нормами поведения или принципами. Поэтому запрет горисполкома считаем недопустимым ограничением наших прав на свободу выражения мнения и проведения мирных собраний “.
Активистка ОГП Екатерина Толчина:
“Если бы мы стали выполнять решение властей о проведении собраний в местах, которые определены постоянными местом их проведения в Гомеле, проведение планируемых собраний теряло бы всякий смысл, поскольку основными их целями являлется обращение внимания общественности на подлинную независимость и суверенитет страны, что делать в безлюдных местах нецелесообразно”.
Правозащитник Леонид Судаленко, который также подписал жалобу в ООН, напоминает:
– Практика Комитета по правам человека исходит из того, что если государство налагает какие-либо ограничения на мирные собрания, оно должно в первую очередь руководствоваться целью содействия в осуществлении этого права, вместо того, чтобы искать ненужные или непропорциональные ограничения права. Любое ограничение права на мирные собрания должно строго соответствовать критериям необходимости и соразмерности.
Напомним, на сегодняшний день Комитет ООН по правам человека принял около 20 решений по жалобам из Беларуси с констатацией нарушения прав на мирные собрания, из которых 10 касаются запрета мирных собраний гомельскими чиновниками.
- Несмотря на то, что в каждом решении содержатся рекомендации изменить как сам национальный закон о массовых мероприятиях, так и практику его применения, белорусские чиновники выполнять эти рекомендации не спешат.
Паводле gomelspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
На фота: Праваабаронца Леанід Судаленка
Фота: Аляксей Лапіцкі, Lićviny-INFA
Цэтлікі: АГП, Гомель, Екатерина Толчина, Зинаида Шумилина, Зінаіда Шуміліна, Кацярына Тоўчына, КПЧ ААН, КПЧ ООН, Леанід Судаленка, Леонид Судаленко, ОГП
Клектыўны розум актывістаў адрозьніваецца ад падобнага чыноўнікаў … роўна на столькі, колькі лёгіка права адрозьніваецца ад мэханічнага выкананьня загаду!
Спадзяваньні, што загады раптам пачнуць адпавядаць патрабаваньням канстытуцыйных нормаў у нашым выпадку – можна аднесьці толькі да прарыву зацьвеньня й прыходу эры прасьвятленьня.
Тобок без наяўнасьці адпаведнай палітычнай волі кіраўніцтва краіны – гэта, нажаль, практычна немагчыма.
Каб стымуляваць падобныя станоўчыя працэсы прыходзіцца вось так пастаянна, у тым ліку калектыўна, нагадваць уладу трымаючым і абкрадаемаму такім чынам кожны дзень народу пра абсурднасьць існуючых падыходаў і трактовак, неправамернасьць адміністрацыйнай і судовай практыкі…