Не забірай жыцьцё!
2016 30/03

Дзень Волі адзначае штогод дэмакратычная грамадзкасьць Беларусі.

У гэты дзень, 98 гадоў назад была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка (БНР).

Афіцыйна гэтае сьвята ў краіне не адзначаецца, аднак сталічныя ўлады дазваляюць правесьці мітынг і шэсьце, як правіла, ад кінатэатра “Кастрычнік” да плошчы Бангалёр.

Заяўка на правядзеньне традыцыйных мітынгу і шэсьця была пададзеная сёлета ў Менгарвыканкам 3 сакавіка. Шэсьце плянавалася ад Акадэміі навук па праспэкце Незалежнасьці да парку Янкі Купалы, аднак чыноўнікі зьмянілі маршрут – яны прапанавалі арганізатарам сабраць людзей каля кінатэатра “Кастрычнік” і прайсьці па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалёр, дзе дазволена правесьці мітынг.

Арганізатары ж вырашылі спачатку а 17 гадзіны сабрацца ў Купалаўскім скверы, ускласьці кветкі да помніку Янку Купале, а затым рушыць да кінатэартру “Кастрычнік”.

Перад пачаткам мітынгу каля Купалаўскага парку былі заўважаныя некалькі аўтобусаў з таблічкамі “заказны” са спэцназам у амуніцыі са шчытамі, пяць службовых аўтамабіляў міліцыі. Групамі прагульваліся супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

700img_3048

У 17-20 удзельнікі мітынгу колькасцю больш за 350 чалавек сыйшлі з Купалаўскага сквера й рушылі па ходніках да помніку Якубу Коласу.

У гэты час каля кінатэатру “Кастрычнік” сабралася крыху больш за 100 чалавек. Па стане на 18 гадзінаў каля кінатэатру “Кастрычнік” назіральнікі налічылі каля 500 чалавек. Супрацоўнікі міліцыі не дазвалялі журналістам і назіральнікам уздымацца на прыступкі кінатэатру. Адсутнічала інфармацыйная група ад міліцыі.

Агульны здымак (гл. ніжэй) усё ж атрымалася зрабіць з прыступак кінатэатру… Вышэй падняцца не дазвалялі супрацоўнікі міліцыі. Яны, пры гэтым, пастаянна прапаноўвалі спусьціцца на прыступку ніжэй і ніжэй… У той жа час зьверху, на галоўнай тэрасе будынку, знаходзілася 4 “прывілеяваныя асобы”))( …

Прыходзілася шукаць і іншыя ракурсы, праз якія можна было перадаць сьвяточнасьць і масавасьць гэтага незабыўнага мірнага сходу, на якім шмат хто сустрэў сваіх даўніх сяброў, адчуў сябе ў якасьці вершніка (вершніцы)) з ПАГОНІ і, нават, часам мог атрымаць памятнае сэлфі зь вядомымі ў Беларусі палітыкамі …)

З-за кінатэатру “Кастрычнік” у 18-15 выйшлі з аўтамабіля 18 чалавек у форме з пляншэтамі ў руках (выкарыстоўваюцца для складання пратаколаў), адзін у цывільным даваў ім указаньні. Удзельнікаў акцыі цалкам было каля 1000 чалавек.

Адзначаны ціск на назіральніка за здымку аўтазака з супрацоўнікамі міліцыі. Яго папрасілі паказаць пашпарт, які проста вырвалі з рук.

Калёна ў 18-55 пачала выбудоўвацца й зьбіраецца рухацца ў бок унівэрсаму «Рыга”. У пачатку шэсьця па Сурганава назіральнікі налічылі 1100 чалавек.

СЬВЯТОЧНЫ МАРШ ПРАЦЯГНУЎСЯ ДА РАЁНУ ЎНІВЭРСАМА “РЫГА”.

У сувязі з праведзеным маніторынгам падчас сьвяткаваньняў у Менску праваабаронцы зрабілі падрабязную праўную справаздачу.

 

Высновы:

Можна адзначыць мірны характар масавага мерапрыемства цягам усёй акцыі (калі “арганізатары маюць мірныя намеры і сход мае негвалтоўны характар”).

Не зважаючы на выкананьне арганізатарамі патрабаваньняў заканадаўства пры падачы заяўкі, мелі месца факты абмежаваньня права на мірныя сходы ў выніку адвольнай зьмены маршруту масавага мерапрыемства. Сама працэдура атрыманьня дазволу на права мірнага сходу супярэчыць міжнародным стандартам (рэкамэндацыя 129.93 Даклада Рабочай групы па ўнівэрсальным пэрыядычным аглядзе Рады па правах чалавека ААН за 2015 год) і дэвальвуе права на мірны сход.

Станоўчым фактарам зьяўляецца адсутнасьць прэтэнзіі з боку супрацоўнікаў міліцыі й выканкаму да больш вялікай колькасцьі ўдзельнікаў дэманстрацыі адносна заяўленай, а таксама адсутнасьць перашкодаў правядзеньня часткі мерапрыемства, якая адбывалася без дазволу (мітынг і шэсьце ад Купалаўскага скверу).

Трэба адзначыць немагчымасьць ідэнтыфікаваць на масавым мерапрыемстве супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў праз адсутнасьць у значнай часткі форменнай вопраткі, а таксама адсутнасьць ідэнтыфікацыйных нумарных знакаў на пераважнай большасьці супрацоўнікаў у форме.

Рэкамэндацыі

Арганізатарам:
* Ажыцьцяўляць больш актыўную камунікацыю з праваахоўнымі ворганамі і ўдзельнікамі, асабліва зьвярнуць увагу на забесьпячэньне безперашкоднага руху праз перакрыжаваньні й пры патрапленьні на месца правядзеньня мітынгу. Па магчымасьці арганізоўваць дружыну.

Мінгарвыканкаму:
* Не абмяжоўваць безпадстаўна права на мірныя сходы, не дэвальваваць права адвольнымі зьменамі маршруту правядзеньня масавага мерапрыемства.

Супрацоўнікам праваахоўных органаў:
* у адпаведнасьці з арт.5 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб ворганах нутраных справаў” “дзейнасьць ворганаў нутраных справаў зьяўляецца галоснай”. Кіруючыся гэтай нормаю, прапануем, каб усе супрацоўнікі ажыцьцяўлялі ахову грамадзкага парадку падчас масавых мерапрыемстваў у форменнай вопратцы, а таксама былі пазначаныя ідэнтыфікацыйнымі сродкамі (бэйджамі ці нагруднымі знакамі);
* абазначаць кантактную асобу зь ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі, СМІ і арганізатарамі масавага мерапрыемства;
* забясьпечыць безперашкодны рух калёны ўдзельнікаў праз перакрыжаваньні са спыненьнем руху транспартных сродкаў.

Суб’ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:
* ініцыяваць зьмены ў беларускае заканадаўства з мэтай прывядзеньня яго ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды мірных сходаў.

Паводле licviny.info i spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота: Аляксей Лапіцкі, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>